Перайсці да зместу

Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі арганізацыя ААН[d] і падкаст[d]
Афіцыйныя мовы руская[2], англійская, французская, іспанская, арабская і кітайская мова
Заснаванне
Дата заснавання 1957[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 500 чал. (чэрвень 2021)[3]
Матчыная арганізацыя Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Член у
Узнагароды
Нобелеўская прэмія міру
iaea.org (ар.)(англ.)(фр.)(ісп.)(руск.)(кіт.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

МАГАТЭ (анг. IAEA, скар. International Atomic Energy Agency) — міжнародная арганізацыя для развіцця супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі. Заснаваная ў 1957 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Вене (Міжнародны Венскі Цэнтр). Агенцтва было створана як незалежная міжурадавая арганізацыя ў сістэме ААН, а са з’яўленнем Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі яго праца набыла асаблівае значэнне, бо ДНЯЗ зрабіў абавязковым для кожнай дзяржавы-ўдзельніка заключыць з МАГАТЭ пагадненне аб гарантыях.

Мэта работы Агенцтва ў краіне — канстатаваць, што працы у мірнай ядзернай галіне не пераключаюцца на ваенныя мэты. Дзяржава, падпісваючы такое пагадненне нібы гарантуе, што не праводзіць даследаванняў ваеннай накіраванасці, таму гэты дакумент і называецца пагадненнем аб гарантыях. Пры гэтым МАГАТЭ — орган асабліва тэхнічны. Яно не можа даваць палітычнай ацэнкі дзейнасці той ці іншай дзяржавы. МАГАТЭ не мае права будаваць здагадкі — Агенцтва працуе толькі з наяўнымі фактамі, засноўваючы свае высновы выключна на атрыманых выніках інспекцый. Сістэма гарантый МАГАТЭ не можа фізічна перашкодзіць пераключэння ядзернага матэрыялу з мірных мэтаў на ваенныя, а толькі дазваляе выявіць пераключэнне знаходзіцца пад гарантыямі матэрыялу або выкарыстанне не па прызначэнні пастаўленай пад гарантыі ўстаноўкі і ініцыяваць разгляд такіх фактаў у ААН. Пры гэтым высновы Агенцтва адрозніваюцца крайняй асцярогай і карэктнасцю.

У функцыі Агенцтва ўваходзіць:

  • заахвочванне даследаванняў і распрацовак па мірным выкарыстанні атамнай энергіі;
  • заахвочванне абмену навуковымі дасягненнямі і метадамі;
  • фарміраванне і прымяненне сістэмы гарантый таго, што грамадзянскія ядзерныя праграмы і распрацоўкі не будуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах;
  • распрацоўка, усталяванне і адаптацыя норм у галіне аховы здароўя і бяспекі.

Зноскі