Папскі тэалагічны факультэт і Папскі інстытут духоўнасці «Тэрэзіянум»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Папскі тэалагічны факультэт і Папскі інстытут духоўнасці «Тэрэзіянум»
італ.: Pontificia Facoltà teologica e l'Istituto di spiritualità "Teresianum"
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва італ.: Pontificia Facoltà teologica e l'Istituto di spiritualità "Teresianum"
Заснаваны 1935
Размяшчэнне Рым
Сайт teresianum.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папскі тэалагічны факультэт і Папскі інстытут духоўнасці «Тэрэзіянум» (італ.: Pontificia Facoltà teologica e l'Istituto di spiritualità "Teresianum") — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня належыць ордэну кармелітаў, займаецца вывучэннем кармеліцкай духоўнасці і адукацыяй студэнтаў. Будынак вучэльні размяшчаецца ў заходняй частцы Рыма непадалёк ад базілікі Сан-Панкрацыё.

Першапачаткова вучэльня мела статус кармеліцкага багаслоўскага факультэта і насіла імя Святой Тэрэзы і Яна Хрысціцеля. 23 мая 1963 года вучэльня атрымала статус Папскага факультэта. Галоўнай спецыялізацыяй вучэльні было багаслоўе духоўнага жыцця і кармеліцкае багаслоўе. У 1982 годзе была ўведзена спецыялізацыя «Багаслоўская антрапалогія», якая ў 2005 годзе змяніла назву на «Хрысціянская антрапалогія». У 1987 годзе ў «Тэрэзіянум» быў інкарпараваны Інстытут пастырскага багаслоўя і аховы здароўя «Каміліянум», які належаў да ордэна каміліянцаў. Сучасны статут навучальнай установы быў зацверджаны 11 красавіка 1988 года Кангрэгацыяй каталіцкай адукацыі.

У вучэльні ёсць філіялы ў Італіі, Францыі, Камеруне і Індыі. Выдаецца аднайменны часопіс.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]