Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка (Магілёў)
Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча |
|
Дата заснавання | 1977 |
Размяшчэнне | |
53°51′51″ пн. ш. 30°19′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка — парк у Магілёве. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада, на граніцы жылой забудовы Задняпроўскага жылога раёна (Кастрычніцкі раён), на скрыжаванні вуліц Астроўскага, Сіманава, Габраўскай і пр. Шміта. Закладзены ў 1977 годзе ў гонар 60-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі працоўнымі і моладдзю Кастрычніцкага раёна горада на месцы былога аэрадрома. Плошча складае 82 га. Высаджана каля 4,5 тыс. дрэў і 3 тыс. кустоў. Растуць рабіна звычайная, ліпа драбналістая, клён вастралісты, дуб звычайны (чарэшчаты), ясень, таполя канадская, бяроза пухнатая, вярба ніцая, каштан конскі, чаромха. У парку абсталявана «сцежка здароўя»[1].
У 2015 годзе галоўны архітэктар Магілёва Аляксандр Церашкоў заяўляў, што архітэктурная канцэпцыя і схемы дзвюх новых пляцовак для адпачынку ўжо гатовыя, і ў тым жа годзе пачнецца добраўпарадкаванне парку, якое прадугледжвала стварэнне пешаходных дарожак, устаноўку лавак, альтанак, гульнявога і спартыўнага абсталявання[2].
На тэрыторыі парку размешчана Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М. М. Салдатава, з 2008 года на рагу вуліцы Астроўскага і пр. Шміта будуецца касцёл Святога Антонія[3].
Станам на 2018 год парку адсутнічае добраўпарадкаванне. У чэрвені 2019 года начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела «Магілёўзелянбуда» Святлана Банкузова паведаміла, што ў парку ўжо 4 годы не высаджваюцца дрэвы, бо яны дрэнна прыжываюцца праз асаблівасці грунта. Яго выдаленне, вываз пяску і завоз чарназёму асаблівага эфекту не далі[4].
Зноскі
- ↑ Парк имени 60-летия Великого Октября // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Благоустройство парка 60-летия Октября в Могилёве начнется уже в этом году Архівавана 11 кастрычніка 2020.
- ↑ Наша парафія Архівавана 6 ліпеня 2019.
- ↑ «Зеленый» комфорт. 13.06.2019 Архівавана 16 чэрвеня 2019. // Могилевская правда
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парк имени 60-летия Великого Октября // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка (Магілёў)