Партал:Кінематограф
Кінемато́граф (грэч. κινεμα — рух і грэч. γραφο — пісаць, адлюстроўваць) — від сучаснага выяўленчага мастацтва, які з'явіўся ў XIX стагоддзі і зрабіўся папулярным у XX-м. Таксама гэтым тэрмінам пазначаюць комплекс прыладаў і метадаў, неабходных для здымкаў аб'ектаў, што рухаюцца, на кінаплёнку і для наступнага прайгравання атрыманых здымкаў, шляхам праецыявання іх на экран.
Часта, калі кажуць кіно́, то разумеюць менавіта кінематограф, таксама зрэдку згадваюцца такія тэрміны як сінемато́граф (фр.: cinematographe), кінематагра́фія і кінамастацтва.
Уплыў кінематографу на культуру і мастацтва бясспрэчны, выказваюцца нават здагадкі аб значнасці ўплыву кінематографу на палітыку і эканоміку. Кінематограф вывучае навука кіназнаўства. Галіна прамысловасці, якая вырабляе кінафільмы, спецэфекты для кінафільмаў і мультыплікацыю, завецца кінаіндустры́я. У шматлікіх краінах кінаіндустрыя з'яўляецца значнай галіной эканомікі. Вытворчасць кінафільмаў засяроджанае на кінастудыях. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатрах (як стацыянарных, так і перасоўных), па тэлебачанні, распаўсюджваюцца «на відэа» ў форме відэакасетаў і відэадыскаў.
«Лабірынт фаўна» (англ.: Pan’s Labyrinth, ісп.: El Laberinto del Fauno) — саўндтрэк Хаўера Наварэтэ да аднайменнага фільма 2006 года рэжысёра Гільерма дэль Тора. Другая сумесная праца кампазітара і рэжысёра (пасля «Хрыбта д’ябла»).
Праца над саўндтрэкам распачалася яшчэ да здымкаў, галоўнай музычнай тэмай стала калыханка. Вядучай музычнай формай карціны была выбрана форма вальса, асноўным музычным памерам адпаведна — 3/4. Наварэта напісаў цэлы шэраг музычных кампазіцый, што дазволіла Дэль Тора свабодна адчуваць сябе на этапе мантажу. Хоць многія трэкі ў фільм не ўвайшлі, рэжысёр настаяў, каб у альбом былі ўключаны ўсе напісаныя кампазіцыі. За музыку да фільма Хаўер Наварэтэ ўдастоіўся намінацыі на прэмію «Оскар» (далей…).
- У фантастычным фільме «Назад у будучыню» пад машыну часу быў мадыфікаваны аўтамабіль.
- Персанаж Мікі Маус з мультфільма «Параходзік Вілі» перайшоў у грамадскі набытак.
- Апошні фільм лаўрэата прэстыжных кінапрэмій сусветная крытыка назвала безгустоўным.
- Кінатрылогія «Уладар пярсцёнкаў» уваходзіць у лік самых касавых фільмаў усіх часоў.
- Мастацкая стужка, у якой адбыўся акцёрскі дэбют заснавальніка беларускай кінематаграфіі, была закапана ў зямлю і згінула.
- Сідні Люмет — пачаты 18 кастрычніка 2024 удзельнікам Aneuko
- Сусветная прэмія саўндтрэкаў 2024 — пачаты 16 кастрычніка 2024 удзельнікам StachLysy
- Канстанцін Ігаравіч Ганчароў — пачаты 16 кастрычніка 2024 удзельнікам Rymchonak
- Міхаіл Дзмітрыевіч Краснабаеў — пачаты 16 кастрычніка 2024 удзельнікам Rymchonak
- Вернік (фільм) — пачаты 14 кастрычніка 2024 удзельнікам Captain Ben Richards
- Бастард (фільм, 2023) — пачаты 13 кастрычніка 2024 удзельнікам StachLysy
- Матс Траат — пачаты 7 кастрычніка 2024 удзельнікам Rymchonak
- Zoom (тэлеканал) — пачаты 5 кастрычніка 2024 удзельнікам 88.155.161.30
- К2 — пачаты 5 кастрычніка 2024 удзельнікам 88.155.225.139
- Кожны за сябе, а Бог супраць усіх — пачаты 4 кастрычніка 2024 удзельнікам StachLysy
- Бэн-Гур (фільм, 1959) — пачаты 2 кастрычніка 2024 удзельнікам Aneuko
- Прыватны дэтэктыў, або Аперацыя «Кааперацыя» — пачаты 1 кастрычніка 2024 удзельнікам 2A00:1370:818A:5ADD:8463:A9BD:6B5:B8C0
Раман Паланскі (нар. 1933) — польска-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і акцёр. Падчас вайны сям’я апынулася ў Кракаўскім гета . Яго маці загінула, а самому Раману ўдалося ўцячы. Некаторы час ён жыў у прыёмных сем’ях пад іншымі імёнамі. Пасля набыцця кінематаграфічнай адукацыі ў Лодзінскай кінашколе працаваў у Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі.
Асноўнымі тэмамі ў творчасці рэжысёра называюць гвалт, смерць і вуаерызм . Фільмаграфія Паланскага налічвае 22 поўнаметражныя стужкі. Ён з’яўляецца ўладальнікам шматлікіх кінаўзнагарод (далей…).
- {{Кінематаграфіст}} — устаўляецца ў артыкулы пра кінематаграфіста
- {{Порнаактрыса}} — устаўляецца ў артыкулы пра порнаакцёрку
- {{Мультсерыял}} — устаўляецца ў артыкулы пра мультсерыял
- {{Мультфільм}} — устаўляецца ў артыкулы пра мультфільм
- {{Тэлеперадача}} — устаўляецца ў артыкулы пра тэлеперадачу
- {{Тэлесерыял}} — устаўляецца ў артыкулы пра тэлесерыял
- {{Фільм}} — устаўляецца ў артыкулы пра фільм
- {{Imdb імя}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на персаналію на сайце «Internet Movie Database»
- {{Imdb title}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на твор кінематографа на сайце «Internet Movie Database»
- {{У фільме}}
- {{УРолях}}
- Іншыя шаблоны ў Катэгорыя:Шаблоны:Кінематограф
- Удзельнічайце ў праекце па кінематографу
- Паляпшайце пачаткі артыкулаў
- Стварайце новыя артыкулы пра кінематограф
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Архітэктура · Астраномія · Беларусь · Біяграфіі · Біялогія · Гродна · Крыжовыя паходы · ЛГБТ · Мінск · Сербія · Снукер · Старажытная Грэцыя · Старажытны Рым · Філатэлія · Футбол |