Перайсці да зместу

Прэмія імя Францішка Аляхновіча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэмія імя Францішка Аляхновіча — літаратурная прэмія, заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з «Радыё Свабода» ў 2013 годзе.

Яе прысвяцілі драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883—1944), аўтару кнігі «У капцюрох ГПУ». Уручаецца за найлепшы твор на беларускай і рускай мовах любога жанру, напісаны ў зняволенні. Прымаюцца да разгляду працы як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісаў.

Уручаецца не штогод. Новыя лаўрэаты прэміі былі названыя 15 лістапада 2023 года на фоне рэпрэсій звязаных з масавымі пратэстамі ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.

Бяспека ўдзельнікаў

[правіць | правіць зыходнік]

Няспынныя рэпрэсіі, арышты аўтараў і выдаўцоў[1] цягам 2022 году зрабілі амаль немагчымым публічнае з’яўленне твораў, напісаных у няволі.

Сёлета дзеля бяспекі арганізатары прэміі прапанавалі намінантам або іх сваякам, пры жаданні, захаваць ананімнасць і гарантавалі канфідэнцыяльнасць. З гэтае прычыны імёны некаторых пераможцаў і лаўрэатаў схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюць і назвы іх твораў. Прозвішчы агалосяць толькі калі гэта стане бяспечным для аўтараў твораў.[2]

Зноскі

  1. Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра адвольнае затрыманне выдаўца Янушкевіча . spring96.org (7 чэрвеня 2022). Праверана 5 ліпеня 2024.
  2. а б Назвалі пераможцаў і ляўрэатаў прэміі імя Аляхновіча за турэмную літаратуру. Сярод іх журналісты Свабоды . Радыё Свабода (15 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2024. Праверана 5 ліпеня 2024.
  3. а б в г д Свабода, Радыё. Названыя новыя ляўрэаты прэміі за літаратуру з турмы . Радыё Свабода (15 лістапада 2021). Праверана 5 ліпеня 2024.
  4. Свабода, Радыё. Літаратура з турмы. Аляксандар Фядута: «Свабода ўнутры нас» . Радыё Свабода (13 лістапада 2021). Праверана 5 ліпеня 2024.
  5. Абвесцілі пераможцаў і лаўрэатаў прэміі Францішка Аляхновіча – за найлепшы твор, напісаны за кратамі . belsat.eu. Праверана 5 ліпеня 2024.