Перайсці да зместу

Рагнвальд Дурны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рагнвальд Дурны
Нараджэнне 1100
Смерць 1126
Месца пахавання
Маці Хелена
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рагнвальд Дурны (шведск.: Ragnvald Knaphövde) — кароль Швецыі, які кіраваў прыблізна ў 1130 годзе. Бацькі невядомыя, магчыма быў сынам Інгэ Старэйшага.

Пасля смерці Інгэ Малодшага ў Швецыі пачаліся смутныя часы. Ва Упландзе каралём быў абраны Рагнвальд. Па традыцыі новы кароль павінен быў здзейсніць «Эрыксгату» — аб’езд падуладных яму зямель. У выніку яго прызналі ў Эстэргётландзе, аднак пры наведванні Вестэргётланда Рагнвальд зрабіў глупства, не ўзяўшы ў закладнікі прадстаўнікоў знаці мясцовых гётаў. У выніку кароль быў забіты, а гёты абралі сваім каралём дацкага прынца Магнуса Моцнага. Улада свеяў над гётамі была адноўлена толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў Сверкерам Старэйшым.

Зноскі