Перайсці да зместу

Фрэдрык I (кароль Швецыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэдрык I
шведск.: Fredrik I, ням.: Friedrich I
Сцяг Кароль Швецыі
24 сакавіка 1720 — 25 сакавіка 1751
Каранацыя 3 мая 1720
Папярэднік Ульрыка Элеанора
Пераемнік Адольф Фрэдрык
Ландграф Гесэн-Каселя
23 сакавіка 1730 — 25 сакавіка 1751
Папярэднік Карл I
Пераемнік Вільгельм VIII

Нараджэнне 28 красавіка 1676(1676-04-28)[1][2]
Смерць 25 сакавіка 1751(1751-03-25)[1] (74 гады)
Месца пахавання
Род Гесэнскі дом[d]
Бацька Карл Гесэн-Касельскі[d][1]
Маці Maria Amalia of Courland[d][1]
Жонка
Дзеці Frederick William von Hessenstein[d], Hedvig Amalia von Hessenstein[d] і Karl Edvard von Hessenstein[d]
Веравызнанне кальвінізм і лютэранства
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне генералісімус
Узнагароды
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Серафімаў
Камандор 1 класа ордэна Мяча
Камандор 1 класа ордэна Мяча
Камандор 1-га класа ордэна Палярнай зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэдрык I Гесэнскі (шведск.: Fredrik I, ням.: Friedrich I; 17 (28) красавіка 1676 — 25 сакавіка 1751) — кароль Швецыі з 1720 года, ландграф Гесэн-Касельскі (пад імем Фрыдрыха I) з 1730 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 (28) красавіка 1676 года ў Каселі. Ягоным бацькам быў ландграф Карл Гесэн-Касельскі (1654—1730), маці — Марыя Амалія Курляндская (1653—1711).

Атрымаў цудоўную для свайго часу адукацыю, па заканчэнні якой здзейсніў паездку па Галандыі, Швейцарыі, Італіі, Даніі і Германіі.

31 мая 1700 года Фрыдрых ажаніўся з Луізай Даратэяй, адзінай дачкой будучага караля Прусіі Фрыдрыха I і яго першай жонкі Лізаветы Генрыэты Гесэн-Касельскай. Аднак у 1705 годзе Луіза Даратэя памерла, не пакінуўшы яму дзяцей.

Неўзабаве пасля пачатку ў 1701 годзе Вайны за іспанскую спадчыну Фрыдрых быў накіраваны сваім бацькам у Нідэрланды на чале дапаможнага корпуса і аж да заключэння ў 1713 годзе Утрэхцкага міру ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на баку кааліцыі.

Ужо ў 1710 годзе Фрыдрых пачаў перамовы пра шлюб з сястройшведскага караля Карла XII Ульрыкай Элеанорай. Калі на шлюб было дадзена згода, ён у канцы 1714 года прыбыў у Стакгольм, дзе 24 сакавіка 1715 года адбылося вяселле.

У 1716 годзе Фрыдрых Гесэнскі браў удзел у паходзе ў Нарвегію, дзе атрымаў сур’ёзнае раненне. У тым жа годзе ён быў прызначаны галоўнакамандуючым шведскімі войскамі, а ў 1718 годзе ўдзельнічаў у паходзе Карла XII да Фрэдрыкстэна. Пасля нечаканай гібелі караля ён, каб падтрымаць прэтэнзіі сваёй жонкі на прастол, загадаў арыштаваць Г. Герца, які з’яўляўся галоўным прыхільнікам герцага Карла Фрыдрыха Гольштэйн-Готарпскага (пасля зяця Пятра I).

Пасля таго як рыксдаг 1719 года пацвердзіў абранне каралевай Ульрыкі Элеаноры, яна пажадала зрабіць свайго мужа суправіцелем, аднак саслоўі не падтрымалі яе ў гэтым намеры, і Фрыдрыху прыйшлося здаволіцца пастановай пра выкарыстанне пры звароце да яго тытула «Яго каралеўская высокасць».

Бязмежная адданасць каралевы да свайго мужа дазволіла яму аказваць значны ўплыў на ўрад. Званне галоўнакамандуючага, якое раней было толькі ганаровым тытулам, цяпер давала магчымасць рэальна ўплываць на ваенныя пытанні і наданне чыну.

Ён падтрымаў рашэнне адмовіцца ад Брэмена і Вердэна на карысць Гановера і ад часткі Памераніі на карысць Прусіі, каб прыцягнуць іх разам з Англіяй на свой бок у барацьбе супраць Расіі.

Яго ўплыў і нерашучасць каралевы прывялі да таго, што рыксдаг пагадзіўся на план Ульрыкі Элеаноры па ўзвядзенні Фрыдрыха Гесэнскага на прастол пры ўмове яе адрачэння. 24 сакавіка 1720 года ён быў выбраны каралём Швецыі пад імем Фрэдрыка I і 3 мая таго ж года быў каранаваны ў Стакгольме. Яго ўзыходжанне на прастол суправаджалася далейшым абмежаваннем каралеўскай улады.

Ужо праз год Фрэдрык страціў многіх сваіх прыхільнікаў, што шмат у чым было звязана з заключэннем у 1721 годзе вельмі невыгоднага для Швецыі Ніштацкага міру. Акрамя таго, незадаволенасць выклікалі і ягоныя спробы пашырыць свае паўнамоцтвы насуперак існай форме кіравання.

Гэта прывяло да ўзмацнення пазіцый «гальштынскай партыі». У наступныя гады ён адчуваў сябе на троне няўпэўнена, пакуль на рыксдагу 1726—1727 гадах прэзідэнт Канцылярыі Арвід Горан не нанёс «гальштынскай партыі» разгромнае паражэнне.

Пачынаючы з 1723 года Фрэдрык перастаў адыгрываць хоць-кольвек значную ролю ў палітыку Швецыі. Яго функцыі звяліся да прызначэння некаторых чыноўнікаў, акрамя таго, ён працягваў аказваць некаторы ўплыў на знешнюю палітыку дзяржавы.

З 1730 года Фрэдрык стаў таксама ландграфам Гесэнскім, аднак кіраванне Гесэнам ён практычна цалкам усклаў на свайго брата Вільгельма.

Фрэдрык заўсёды заставаўся для шведаў чужынцам, так і не авалодаў шведскай мовай. Яго любоў да задавальненняў паступова перайшла ў звычайную распусту. Ён бавіў час на паляванні, папойкай і з палюбоўніцамі.

З 1730 года Фрэдрык уступіў больш-менш пастаянную сувязь з прыдворнай дамай Хедвігай Таўбэ, дачкой члена рыксрада Эдварда Таўбэ. З часам яна атрымала тытул рыксграфіні фон Гесэнштайн і нарадзіла каралю двух сыноў і дзвюх дочак. Пасля смерці ў 1741 г. Ульрыкі Элеаноры гэтая сувязь набыла рысы марганатычнага шлюбу, які, аднак, доўжыўся нядоўга, бо Хедвіга памерла ўжо ў 1744 г.

Акрамя таго, сувязь гэтая мела для Швецыі і палітычныя наступствы. Падтрымліваючы прыхільнасць караля да сваёй палюбоўніцы, Карл Юленбарг з некалькімі сваімі прыхільнікамі заклаў аснову партыі, якая атрымала пасля назву партыі «капелюшоў». «Капялюшы», калі прыйшлі да ўлады на рыксдагу 1738—1739 гадоў, узялі курс на падрыхтоўку вайны з Расіяй, якая пачалася ў 1741 годзе і прывяла да страты Швецыяй часткі Фінляндыі.

У 1748 годзе Фрэдрык перажыў некалькі ўдараў. Кароль памёр 25 сакавіка 1751 года ў Стакгольме, не пакінуўшы законных спадчыннікаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е Fredrik I Праверана 28 жніўня 2017.
  2. Fredrik ISLS.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118535803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 425. Праверана 21 лютага 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nordisk familjebok. B. 8. Stockholm, 1908.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]