Перайсці да зместу

Распаўсюджванне COVID-19 у Арменіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта распаўсюджвання COVID-19 у Арменіі (па стане на 18 сакавіка 2020).

Па даных на 28 красавіка 2022 года ў Арменіі было выяўлена 422 917 выпадкаў захворвання COVID-19, з якіх 8623 скончыліся смерцю[1].

30 студзеня 2020 г. па рашэнні прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна створана міжведамасная камісія па каардынацыі работ па прафiлактыцы распаўсюджвання каранавіруса на чале з віцэ-прэм’ерам Тыгранам Авінянам.

31 студзеня падчас першага пасяджэння была абмеркавана мэтазгоднасць часовай адмены вольнага візавага рэжыму з Кітаем.

23 лютага Арменія закрыла сухапутныя зносіны з Іранам.

З 25 лютага ва ўсіх ваенных часцях Узброеных сіл Арменіі забароненыя наведванні бацькоў вайскоўцаў, адмененыя ўсе адпачынкі тэрміновых вайскоўцаў.

1 сакавіка быў выяўлены першы выпадак захворвання каранавірусам у грамадзяніна, які прыехаў з суседняга Ірана. Ён і тыя, хто кантактавалі з ім, былі ізаляваны. Усе навучальныя ўстановы былі закрыты.

7 сакавіка ўрад ўвёў візавы рэжым для грамадзян Ірана.

11 сакавіка Нікола Пашынян паведаміў, што зафіксавана тры новыя выпадкі каранавіруса: двое заражаных — грамадзяне Арменіі, адзін — грамадзянін Італіі.

14 сакавіка міністр аховы здароўя Арсен Тарасян паведаміў пра два новых пацверджаных выпадка ў Вагаршапаце (Эчміядзін). Заражаныя асобы, якія мелі дачыненне да дадзенага выпадку, былі ізаляваны.

16 сакавіка ўрад Арменіі аб’явіў надзвычайнае становішча да 14 красавіка для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса. Кіраўніком камендатуры прызначаны віцэ-прэм’ер Тыгран Авінян. Надзвычайныя меры ўключаюць у сябе закрыццё ўсіх навучальных устаноў, закрыццё межаў з Грузіяй і Іранам, забарона сходаў больш за 20 чалавек і перанос канстытуцыйнага рэферэндуму 2020 года.

17 сакавіка ўведзена забарона на ўезд замежных грамадзян з Кітая, Ірана, Паўднёвай Карэі, Японіі, Італіі, Іспаніі, Францыі, Германіі, Швейцарыі, Даніі, Аўстрыі, Бельгіі, Нарвегіі, Швецыі, Нідэрландаў і Злучанага Каралеўства[2].

18 сакавіка абмежаваныя сухапутныя і паветраныя камунікацыі паміж Арменіяй і Расіяй да 24 сакавіка, уключна[3].

Па даных на 22 сакавіка праведзена 1246 тэстаў, 157 выпадкаў з пацверджаных 190 выпадкаў заражэння звязаныя з двума першаснымі выпадкамі[4]. У 14 пацыентаў — запаленне лёгкіх. Шасцёра мелі патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі і знаходзіліся пад кантролем у рэанімацыі[5].

23 сакавіка пашыраны спіс краін грамадзянам, якіх забаронены ўезд у Арменію[6].

З 22 па 23 сакавіка было прыпынена правядзенне тэстаў на вірус[7].

23 сакавіка парламентам прыняты пакет законаў аб прыцягненні да адказнасці за парушэнне каранціннага рэжыму[8].

24 сакавіка заяўлена пра больш жорсткія каранцінныя меры — спыненні будаўнічых работ, дзейнасці кафэ, лёгкай прамысловасці[9]. Міністэрства аховы здароўя імкнулася забяспечыць наяўнасць 500—600 новых ложка-месцаў, прызначаных для лячэння хворых[10]. Па даных на 24 сакавіка выпадкі каранавіруса выяўлены ў Ерэване, Армавірскай, Арарацкай, Арагацотнскай, Катайкскай, Сюнікскай, Шыракскай і Ларыскай абласцях[11].

З 25 сакавіка спыняецца дзейнасць усіх прадпрыемстваў за выключэннем дазваляльнага спісу, некаторыя працуюць выдалена. Выхад з месца пражывання дазваляецца толькі па неадкладных справах, для гэтага неабходна запоўніць і мець пры сабе анкету з указаннем мэты і перыяду выхаду, а таксама пашпарт. Паліцыі даручана інфармаваць насельніцтва і прымяняць санкцыі ў выпадку парушэнняў[12].

  1. Հաստատված դեպքերն ըստ օրերի — NCDC Armenia (арм.). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020. Праверана 25 сакавіка 2020.
  2. Армения запретила въезд иностранных граждан из 16 стран из-за коронавируса. newsarmenia.am. Праверана 23 сакавіка 2020.
  3. Армения ввела ограничения на сухопутные и воздушные коммуникации с Россией. newsarmenia.am. Праверана 23 сакавіка 2020.
  4. В Армении проведено 1246 тестов на коронавирус - Минздрав. newsarmenia.am. Праверана 23 сакавіка 2020.
  5. Торосян - о состоянии 190 пациентов с коронавирусом: шестеро - в реанимации, у 14 - воспаление легких (ВИДЕО). newsarmenia.am. Праверана 23 сакавіка 2020.
  6. Комендант установил новый список стран, гражданам которых запрещен въезд в Армению (руск.). armenpress.am. Праверана 23 сакавіка 2020.
  7. Проведение тестов на коронавирус в Армении было временно приостановлено. Минздрав Армении назвал причину. newsarmenia.am. Праверана 23 сакавіка 2020.
  8. В Армении также станут наказывать за нарушение режима карантина (руск.). Sputnik Армения. Праверана 23 сакавіка 2020.
  9. В Армении подтверждено 235 случаев заражения коронавирусом: будут закрыты рестораны и кафе. arka.am. Праверана 24 сакавіка 2020.
  10. Arminfo: Министр: В Армении будут фиксироваться новые случаи заболеваемости коронавирусом, но увеличится и количество выздоровевших граждан (англ.)(недаступная спасылка). arminfo.info. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 24 сакавіка 2020.
  11. Helix Consulting LLC. Случаи коронавируса выявлены в Ереване и 7 областях Армении – Никол Пашинян - aysor.am - Горячие новости из Армении (англ.). www.aysor.am. Праверана 25 сакавіка 2020.
  12. Helix Consulting LLC. COVID-19 - Պարետի որոշումներ - Հայաստանի Հանրապետության Կառավարություն (англ.). www.gov.am. Праверана 25 сакавіка 2020.