Скады (спадарожнік)
Выгляд
Скады (англ.: Skathi) — дваццаць сёмы па аддаленасці ад планеты спадарожнік Сатурна. Адкрыты 23 верасня 2000 года астраномамі Брэтам Глэдманам, Джонам Кавеларсам і іншымі.
Названы ў гонар Скады, волаткі са скандынаўскай міфалогіі, заступніцы палявання.