Перайсці да зместу

Сюкура Манабэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сюкура Манабэ
яп.: 真鍋 淑郎,
Род дзейнасці кліматолаг, метэаролаг
Дата нараджэння 21 верасня 1931(1931-09-21)[1][2] (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюкура Манабэ (Syukuro «Suki» Manabe, нар. 21 верасня 1931 г., Эхімэ, Японія) — японска-амерыканскі кліматолаг, спецыяліст па вылічальным мадэляванні клімату і яго змене, піянер камп’ютэрнага мадэлявання кліматычных змен, у прыватнасці глабальнага змянення клімату, адзін з першых даследчыкаў феномену глабальнага пацяплення — у 1970-х. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2021).

Супрацоўнік Прынстанскага ўніверсітэта і раней Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1990), замежны член Канадскага каралеўскага таварыства (1995) і Японскай акадэміі навук (2009). Лаўрэат міжнародных узнагарод.

Ступені бакалаўра (1953), магістра (1955) і доктарскую ступень па метэаралогіі (1958) атрымаў у Такійскім універсітэце. У тым жа 1958 годзе іміграваў у ЗША, грамадзянства атрымаў у 1975 годзе. У 1958—1963 гадах працаваў метэаролагам-даследчыкам у Нацыянальнай метэаралагічнай службе. У 1963—1997 гадах працаваў старэйшым метэаролагам-даследчыкам у лабараторыі Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA).

У 1968—1997 гадах выкладаў у Прынстанскім універсітэце, прафесар. У 1983 годзе запрошаны прафесар у альма-матэр. У 1997—2001 гадах працаваў на радзіме ў Японіі, дырэктар даследчай праграмы па глабальным пацяпленні. У 2002 годзе вярнуўся ў Прынстанскі універсітэт, з якім быў звязаны да 2003 года і дзе зноў з 2005 года — старэйшы метэаролаг праграмы атмасферных і акіянічных навук. У 2002—2009 гадах таксама кансультант Японскага агенцтва па навуцы і тэхніцы марской зямлі (JAMSTEC) і з 2006 па 2013 год запрошаны прафесар Нагойскага універсітэта.

У 1960-х гадах Манабэ займаецца даследаваннямі атмасфернай дынамікі, услед за чым стварае першую мадэль глабальнага клімату[5]. Апошняму папярэднічала яго супрацоўніцтва з Джозефам Смагарынскім і калегамі па Нацыянальнай метэаралагічнай службе ў распрацоўцы першых мадэлей агульнай цыркуляцыі[6]. У 1967 годзе ён разам з Рычардам Ветэральдам паказаў, што канцэнтрацыя парніковых газаў у атмасферы можа ўплываць на тэмпературу. Апублікаваная ў тым жа годзе Манабэ ў Journal of Atmospheric Sciences спрошчаная мадэль клімату Зямлі ўжо неўзабаве была прызнана як буйны прарыў у геафізіцы і метэаралогіі[6].

Яго выступ у 1988 годзе перад Сенацкім камітэтам па энергетыцы і прыродным рэсурсам адыграла важную ролю ў прыцягненні ўвагі палітыкаў і шырокай грамадскасці да глабальнага пацяплення[7].

Фела Амерыканскага геафізічнага Саюза (1967) і Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі (1997), а таксама JAMSTEC (2008). Замежны член Еўрапейскай акадэміі (1994)[8]. Ганаровы член Амерыканскага (1997), Японскага (2000) і Каралеўскага Брытанскага (2006) метэаралагічных таварыстваў.

З 1962 года жанаты на Набука Манабэ.

Зноскі