Фрэнк Вільчэк
Фрэнк Вільчэк | |
---|---|
Frank Wilczek | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 мая 1951[1][2][…] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Betsy Devine[d] |
Род дзейнасці | фізік, прафесар, фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | MIT |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дэвід Грос |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | frankwilczek.com |
![]() |
Фрэнк Вільчэк (англ.: Frank Wilczek, нар. 15 мая 1951, Мінеола, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў» (сумесна з Дэвідам Гросам і Дэвідам Політцэрам).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вільчэк нарадзіўся ў мястэчку Мінеола, штат Нью-Ёрк, у польска-італьянскай сям'і. Скончыў агульную школу ў Квінс, затым школу імя Ван Бюрэна. У 1970 г. атрымаў ступень бакалаўра навук па матэматыцы ва ўніверсітэце Чыкага; ў 1972 г. ступень магістра, а ў 1974 г. доктара філасофіі (кандыдата навук) — у Прынстанскім універсітэце. З 2000 г. Вільчэк з'яўляецца прафесарам фізікі ў Цэнтры тэарэтычнай фізікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Працаваў таксама ў Інстытуце перадавых даследаванняў у Прынстане і Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Каўлі ў Санта-Барбары. У 2002 г. узнагароджаны медалём Лорэнца.
У 1973 г. ажаніўся з Бетсі Дэвайн. Двое дзяцей — Эміты і Міра.
Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]
У 1973 г. Вільчэк, працуючы ў якасці аспіранта з Дэвідам Гросам у Прынстанскім універсітэце, адкрыў асімптатычную свабоду, згодна з якой, чым бліжэй кваркі адзін да аднаго, тым менш моцнае ўзаемадзеянне (або абмен колерам) паміж імі. Калі кваркі знаходзяцца надзвычай блізка адзін да аднаго, то ядзерныя сілы паміж імі настолькі слабыя, што кваркі паводзяць сябе амаль як свабодныя часціцы. Гэтая тэорыя, адкрытая незалежна таксама Дэвідам Політцэрам, была важным крокам у развіцці квантавай хромадынамікі.
Вільчэк зрабіў уклад у даследаванне аксіонаў, эніонаў, асімптатычнай свабоды, фаз каляровай звышправоднасці кваркавага рэчыва і іншых аспектаў квантавай тэорыі поля. Ён працаваў над незвычайна шырокім колам пытанняў - ад фізікі кандэнсаваных асяроддзяў і астрафізікі да фізікі элементарных часціц.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1005617/Frank-Wilczek
- ↑ http://www.nndb.com/lists/515/000063326/
- ↑ Frank Wilczek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131653369 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1005610/David-J-Gross
- ↑ http://www.nndb.com/org/290/000161804/
- ↑ http://www.theaustralian.com.au/arts/review/reviews-san-cisco-clocked-out-time-crystals-the-company-the-pigs/story-fn9n8gph-1227240282167
- ↑ а б NNDB — 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Фрэнк Вільчэк на Вікісховішчы |
---|
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Хатняя старонка Фрэнка Вільчэка на сайце МТІ Архівавана 6 верасня 2014. (англ.)
- Артыкулы Вільчэка ў ArXiv (англ.)
- Навуковыя артыкулы Вільчэка ў базе даных SLAC(недаступная спасылка) (англ.)
- The World's Numerical Recipe. Відэалекцыя Фрэнка Вільчэка Архівавана 24 жніўня 2003. (англ.)
- Вільчэк на тэму аніёнаў і звышправоднасці (англ.)
- Блог нобелеўскіх прыгод сям'і Вільчэка (англ.)
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Насо (Нью-Ёрк)
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
- Узнагароджаныя медалём Лорэнца
- Узнагароджаныя медалём Дзірака
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Сакураі
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі-тэарэтыкі ЗША