Дэвід Джонатан Грос

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэвід Грос
англ.: David Jonathan Gross
David Gross LANL.jpg
Дата нараджэння 19 лютага 1941(1941-02-19)[1][2] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька: Bertram Myron Gross[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык
Навуковая сфера фізіка, тэорыя струн
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джэфры Чу[d][5]
Вядомыя вучні Фрэнк Вільчэк
Эдвард Вітэн
Вядомы як адкрыў асімптатычную свабоду, даследчык Гетэратычнай струны
Узнагароды і прэміі Медаль Дзірака (1988)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (2004)
Стыпендыя Макартура (1987)
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Дэвід Грос на Вікісховішчы

Дэвід Джонатан Грос (англ.: David Jonathan Gross; нар. 19 лютага 1941 года, горад Вашынгтон) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў» (сумесна з Ф. Вільчэкам і Д. Політцэрам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Грос вучыўся ў Яўрэйскім універсітэце ў Ерусаліме (Ізраіль), дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра. У 1966 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі па спецыяльнасці фізіка (кандыдата навук) у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Да 1997 г. быў малодшым навуковым супрацоўнікам у Гарвардскім універсітэце і прафесарам у Прынстанскім універсітэце. У 1987 г. атрымаў грант фонду Мак-Артура і ў 1988 г. медаль імя Дзірака. У цяперашні час займае прафесуру імя Фрэдэрыка Глюка па тэарэтычнай фізіцы ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Каўлі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары.

У 1973 г., сумесна са сваім першым аспірантам — Фрэнкам Вільчэкам — выявіў асімптатычную свабоду, згодна з якой моцнае ўзаемадзеянне паміж кваркамі слабее з памяншэннем адлегласці паміж імі. У выпадку вельмі блізкага размяшчэння кваркаў яны паводзяць сябе як свабодныя часціцы. Гэтая тэорыя (таксама незалежна адкрытая Дэвідам Політцэрам) з'явілася важным крокам на шляху развіцця квантавай хромадынамікі. Акрамя таго Грос, сумесна з Джэфры Харві, Эмілем Мартынека і Раянам Ромам, развіў гетэратычную тэорыю струн.

У 2000 годзе Грос атрымаў прэмію Харві (Хайфа) па фізіцы. А ў 2004 годзе — Нобелеўскую.

Зноскі

  1. David Gross // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Gross // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1052439292 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.