Карл Віман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Віман
Carl Wieman

Дата нараджэння 26 сакавіка 1951(1951-03-26)[1][2][…] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, навуковы работнік, educational theorist
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Тэадор Хэнш
Член у
Узнагароды

грант Гугенхайма (1990)

Нобелеўская прэмія па фізіцы

медаль Бенджаміна Франкліна[d] (2000)

медаль Лорэнца (1998)

Міжнародная прэмія караля Фейсала ў галіне навукі[d] (1997)

Медаль Эрстэда[d] (2007)

Fritz London Award[d] (1996)

прэмія Эйнштэйна ў вывучэнні лазераў[d] (1995)

R. W. Wood Prize[d] (1999)

прэмія памяці Рыхтмаера[d] (1996)

член Амерыканскага фізічнага таварыства[d]

Davisson–Germer Prize in Atomic or Surface Physics[d] (1994)

прэмія Артура Шаўлава ў вывучэнні лазераў[d] (1999)

член Аптычнага таварыства[d]

прэмія Эрнэста Арланда Лоўрэнса[d] (1993)

Newcomb Cleveland Prize[d]

Excellence in Physics Education Award[d] (2018)

Сайт profiles.stanford.edu/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Віман (англ.: Carl Wieman; нар. 26 сакавіка 1951, Карваліс, штат Арэгон, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2001) (сумесна з Эрыкам Корнелам і Вольфгангам Кетэрле) «за дасягненні ў вывучэнні працэсаў кандэнсацыі Бозэ - Эйнштэйна ў асяроддзі разраджаных газаў і за пачатковыя фундаментальныя даследаванні характарыстык кандэнсату».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карл Віман быў чацвёртым з пяці дзяцей у сям'і Н. Ора Вімана і Элісан Віман. Дзяцінства правёў у Арэгоне, ЗША. Незадоўга да таго, як Віман перайшоў у сёмы клас школы, сям'я пераехала ў Карваліс, з тым, каб дазволіць дзецям наведваць больш добрыя школы. Нягледзячы на тое, што Карваліс налічвае ўсяго 25 тысяч жыхароў, у ім знаходзіцца універсітэт штата Арэгон.

Пасля сярэдняй школы ён становіцца студэнтам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Пасля праходжання агульнага курсу лекцый ён пераходзіць у Стэнфардскі ўніверсітэт на кафедру Тэадора Хенша, у якога ў 1977 г. абараняе дысертацыю. Пасля гэтага ён працуе ва ўніверсітэце Мічыгана ў горадзе Эн Арбар і становіцца там у 1979 г. асістэнтам прафесара. Тут ён знаёміцца з Сарай Гільберт, якая студэнткай працавала разам з ім. У 1984 г. ён пераходзіць ва ўніверсітэт Каларада і жэніцца на Сары Гільберт, якая да таго часу ўжо таксама абараніла дысертацыю. У 1987 г. ён з'яўляецца прафесарам фізікі ва ўніверсітэце Каларада.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У групе Хенша Віман займаўся прэцызійнымі вымярэннямі даўжынь хваль спектральных ліній вадароду. Тэмай яго дысертацыі было вымярэння лэмбаўскага зруху ўзроўню 1s, і ізатопнага зруху пераходу 1s-2s пры дапамозе палярызацыйнай спектраскапіі. На аснове свайго вопыту ў галіне прэцызійнай спектраскапіі ён хацеў заняцца ў Мічыганскім універсітэце вымярэннямі парушэння цотнасці ў атамах, прадказанага тэорыяй электраслабога ўзаемадзеяння. Вельмі хутка ён зразумеў, што для гэтых мэтаў больш падыходзіць цэзій, а не вадарод. Паспяховыя вымярэнні ў 1985 г. прынеслі яму прызнанне навуковай супольнасці.

З сувязі з гэтымі эксперыментамі, ужо ў 1984 г. Віман займаўся лазерным астуджэннем і лазернымі пасткамі. Спачатку ён цікавіўся гэтым толькі ў сувязі з паляпшэннем свайго метаду вымярэння. Аднак неўзабаве ён усвядоміў, што такім чынам можна даследаваць паводзіны атамаў пры вельмі нізкіх тэмпературах і вырабіць кандэнсат Бозэ - Эйнштэйна. У 1995 г., сумесна з Эрыкам Корнелам, гэта яму ўдалося. За гэтае дасягненне ён атрымаў у 2001 г. Нобелеўскую прэмію па фізіцы (сумесна з Эрыкам Корнелам і Вольфгангам Кетэрле).

Зноскі

  1. Carl E. Wieman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Carl Edwin Wieman // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д https://profiles.stanford.edu/carl-wieman
  4. NNDB — 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]