Тосіхідэ Масукава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тосіхідэ Масукава
яп.: 益川敏英
Masukawa.jpg
Дата нараджэння 7 лютага 1940(1940-02-07)[1] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, прафесар, фізік
Навуковая сфера Фізіка элементарных часціц
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Саката Сёіці[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Тосіхідэ Масукава на Вікісховішчы

Тосіхідэ Масукава (7 лютага 1940, Нагоя, Японія) — японскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тосіхідэ Масукава нарадзіўся ў горадзе Нагоя, прэфектура Айці. У 1962 годзе скончыў універсітэт у Голае і ў 1967 годзе ў тым жа ўніверсітэце быў удастоены вучонага звання доктара. У цяперашні час Тосіхідэ Маскава з'яўляецца прафесарам Кіоцкага ўніверсітэта ў адстаўцы і прафесарам прыватнага ўніверсітэта Кіота Санг.

Ён з'яўляецца сааўтарам вядомага артыкула па парушэнні CP-сіметрыі. Артыкул «CP Violation in the Renormalizable Theory of Weak Interaction» (1973), напісаны сумесна з Макота Кабаясі, на 2007 год займае трэцяе месца па колькасці цытаванняў сярод артыкулаў па фізіцы высокіх энергій. У гэтай працы была ўведзена матрыца Кабіба — Кабаясі — Маскава, якая вызначае параметры змешвання кваркаў.

Гіпотэза, выказаная ў артыкуле, пастулюе існаванне трэцяга пакалення кваркаў, якое было эксперыментальна пацверджана праз 4 гады з адкрыццём b-кварка.

  1. Nobelprize.org Праверана 12 кастрычніка 2018.