Дэвід Вайнленд
| Дэвід Вайнленд | |
|---|---|
| англ.: David J. Wineland | |
| | |
| Дата нараджэння | 24 лютага 1944[1][2][…] (82 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, навуковы работнік |
| Навуковая сфера | оптыка, квантавая механіка |
| Месца працы |
NIST, Універсітэт штата Каларада |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Норман Рамзей |
| Член у | |
| Узнагароды |
медаль Фрэдэрыка Айвса[d] (2004) прэмія Герберта Вальтэра[d] (2009) Davisson–Germer Prize in Atomic or Surface Physics[d] (1990) William F. Meggers Award[d] (1990) I. I. Rabi Award[d] (1998) |
| Сайт | cas.uoregon.edu/d… (англ.) |
Дэвід Вайнленд (англ.: David J. Wineland; нар. 24 лютага 1944 г.) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2012) (сумесна з Сержам Арошам) з фармулёўкай за «стварэнне прарыўных тэхналогій маніпулявання квантавымі сістэмамі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дэвід Вайнленд нарадзіўся 24 лютага 1944 года ў сталіцы штата Вісконсін Мілуокі. У 1961 годзе ён скончыў школу Энсіна, размешчаную ў Сакрамента. У 1965 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ён атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1970 годзе ў Гарвардскім універсітэце — ступень PhD. Яго дысертацыя была прысвечана мазерам на атамарным дэйтэрыі. Пасля гэтага Вайнленд працаваў у групе Ханса Георга Дэмельта ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1975 годзе Вайнленд уладкаваўся ў Нацыянальнае Бюро Стандартаў, цяпер інстытут NIST у Боўлдэры. Сферай яго даследаванняў з’яўлялася оптыка і, у прыватнасці, лазернае астуджэнне іонаў у квадрупольных іонных пастках з наступным выкарыстаннем захопленых іонаў для выканання квантавых вылічэнняў.
Вайнленд з’яўляецца членам Амерыканскага фізічнага таварыства і Амерыканскага аптычнага таварыства. У 1992 годзе ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1990 — Прэмія Дэвісана-Джэрмера
- 1990 — Прэмія Мегерса
- 1996 — Прэмія Эйнштэйна ў лазернай фізіцы
- 1998 — Прэмія Рабі
- 2001 — Прэмія Артура Шаўлава
- 2007 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
- 2008 — Прэмія Герберта Вальтэра
- 2010 — Медаль Бенджаміна Франкліна
- 2012 — Нобелеўская медаль па фізіцы (сумесна з Сержам Арошам)
Зноскі
- ↑ Gregersen E. David Wineland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ David Jeffrey Wineland // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.nobelprize.org/prizes/physics/2012/wineland/biographical/ Праверана 21 жніўня 2025.
- ↑ https://cas.uoregon.edu/directory/natural-sciences/all/djw34 Праверана 21 жніўня 2025.
- 1 2 https://physics.uoregon.edu/profile/djw34/
- ↑ https://www.amacad.org/person/david-jeffery-wineland Праверана 21 жніўня 2025.
- ↑ https://www.optica.org/about/newsroom/news_releases/2017/david_j_wineland_and_amnon_yariv_named_2017_honorary_members_of_the_optical_society/ Праверана 21 жніўня 2025.
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Мілуокі
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены Аптычнага таварыства Амерыкі
- Фізікі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША