Эрык Алін Корнел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрык Алін Корнел
англ.: Eric Allin Cornell

Дата нараджэння 19 снежня 1961(1961-12-19)[1][2][…] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, навуковы работнік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Сайт experts.colorado.edu/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрык Алін Корнел (англ.: Eric Allin Cornell; нар. 19 снежня 1961 г., Апала-Альта, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2001), сумесна з Вольфгангам Кетэрле і Карлам Віманам «за эксперыментальнае назіранне бозэ-эйнштэйнаўскай кандэнсацыі ў разрэджаных газах атамаў шчолачных металаў і за першыя фундаментальныя даследаванні уласцівасцяў такіх кандэнсатаў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эрык Корнел нарадзіўся ў сям’і прафесара будаўнічых навук у МТІ і настаўніцы англійскай мовы. Вывучаў фізіку ў Стэнфардскім універсітэце і, пасля атрымання ў МТІ у 1985 г. дыплома, працаваў у Кембрыджы — горад, у якім ён жыў з двух гадоў. Працаваў у групе Дэйва Прытчарда над вызначэннем масы 3He і 3H. У 1990 г. абараніў дысертацыю.

Корнел падаў заяўку на месца постдокаў у групу Дэйва Вінеланда ў NIST, аднак не атрымаў адабрэння. Замест гэтага яго парэкамендавалі ў групу Карла Віма, які працаваў у NIST ў горадзе Боўлдэр (штат Каларада). Пасля заканчэння двухгадовай постдокаўскай стыпендыі ён застаўся там працаваць асістэнтам прафесара. У 1995 г. становіцца прафесарам, з 1994 г. з’яўляецца членам NIST.

У 1995 г. Корнел ажаніўся з Цэлестай Ландры, з якой быў знаёмы больш за 10 гадоў, яшчэ ў Стэнфардзе. У іх дзве дачкі — Эліза і Сафія.

У 2004 г. яму ампутавалі левую руку з прычыны заражэння фасцыітысам. У 2006 г. ён зноў прыступіў да працы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Узнагарода імя Самюэля Уэслі Стратана, NIST, 1995
  • Прэмія імя Ньюкомба Кліўленда, Амерыканская асацыяцыя садзейнічання навуцы, 1995/96
  • Залатая медаль міністэрства камерцыі, 1996
  • Прэмія Фрыца Лондана ў галіне фізікі нізкіх тэмператур, 1996
  • Прэмія Карла Цэйса, Фонд Эрнста Абэ, 1996
  • Прэмія імя Алана Т. Ватэрмана ад Нацыянальнага навуковага фонду, ЗША, 1997
  • Міжнародная прэмія імя Караля Фейсала ў галіне навукі, 1997
  • Прэмія Рабі па атамнай фізіцы, малекулярнай фізіцы і оптыцы, Амерыканскае фізічнае таварыства, 1997
  • Абраны членам Амерыканскага фізічнага таварыства, 1997
  • Медаль Лорэнца, Нідэрландская каралеўская акадэмія навук, 1998
  • Медаль Бенджаміна Франкліна па фізіцы, 1999
  • Прэмія Р. В. Вуда, Амерыканскае аптычнае таварыства, 1999
  • Абраны членам Амерыканскага аптычнага таварыства, 2000
  • Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, 2000
  • Нобелеўская прэмія па фізіцы, 2001

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]