ФК Порту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Порту
Выява лагатыпа
Поўная назва Futebol Clube do Porto
Заснаваны 28 верасня 1893
Горад Порту, Партугалія
Стадыён Эштадыу ду Драган
Умяшчальнасць: 50 033
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымейра-ліга
2022/23 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Порту» (парт.: Porto) — партугальскі футбольны клуб з горада Порту. 30-разовы чэмпіён Партугаліі, 19-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі і 23-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 2004), уладальнік Кубка УЕФА (2003), пераможца Лігі Еўропы (2011). Клуб быў заснаваны 28 верасня 1893 года[1][2][3], з’яўляецца прадстаўніком «вялікай тройкі» футбольных клубаў Партугаліі разам з «Бенфікай» і «Спортынгам». Прыхільнікаў «Порту» часцяком называюць «цмокамі».

«Порту» з’яўляецца другім самым паспяховым партугальскім футбольным клубам, маючы на сваім рахунку 67 нацыянальных тытулаў. Больш, паводле гэтага паказчыку, толькі ў «Бенфікі». Акрамя таго, клуб мае рэкордную серыю з пяці перамог запар у чэмпіянаце Партугаліі, якія клуб атрымліваў з 1995 па 1999 гады. «Порту» мае і значныя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах. Гэтак клуб мае перамогі ў такіх турнірах, як Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1986/87, Міжкантынентальны кубак 1987, Суперкубак УЕФА 1987, стаўшы такім чынам адным з нешматлікіх клубаў у свеце, якія маюць перамогі трох асноўных міжнародных тытулаў адначасова і адзіным такім у Партугаліі, Кубак УЕФА 2003, Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2003/2004, Міжкантынентальны кубак 2004, Ліга Еўропы УЕФА 2010/2011.

«Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў Прымейра-Лігі ў 1933 годзе, і, разам з «Бенфікай» і «Спортынгам», ён ніколі не вылятаў з першага дывізіёна партугальскага футбола. Таксама «Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў расфарміраванай G-14, а таксама з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі клубаў.

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны ўваход на стадыён

Хатнія матчы клуб праводзіць на «Эштадыу ду Драган», які літаральна перакладаецца як стадыён цмокаў, у Порту. Стадыён быў пабудаваны ў 2003 годзе як замена старога клубнага стадыёна, «Эштадыу даш Анташ», і як месца для правядзення матчаў чэмпіянату Еўропы 2004. Стадыён мае ўмяшчальнасць у 50 399 заўзятараў, а ўсе месцы з’яўляюцца сядзячымі. Назва стадыёна паходзіць ад прысутнасці дракона на гербе горада Порту ў часы існавання манархіі.

Спланаваны стадыён быў архітэктарам Мануэлем Салгаду і пабудаваны забудоўшчыкам Grupo Amorim. Кошт аб’екта склаў амаль 98 млн еўра, з якіх амаль 18,5 млн было ўтрымана з падаткаплацельшчыкаў. Каб падтрымліваць выдаткі, кожная трыбуна атрымала адну ці дзве спонсарскія назвы. Гасцявы сектар на стадыёне размяшчаецца ў левым куце паўночнай трыбуны, у той час як прыхільнікі мясцовага клуба месцяцца на паўднёвай трыбуне.

У недалёкім мінулым было завершана будаўніцтва мульты-спартыўнай арэны каля стадыёна, для іншых кантраляваных клубам спартыўных каманд, як каманды па гандболе і баскетболе, якія з’яўляюцца рэгулярнымі прэтэндэнтамі на нацыянальныя тытулы, а таксама каманда па хакеі на роліках, якая з’яўляецца адной з найлепшых у гэтым відзе спорту ва ўсім свеце.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Порту» мае больш чым 20 кубкаў і трафеяў у экспазіцыі свайго музея, які размяшчаецца ў межах стадыёна. Музей яшчэ не адчынены для публічнага прагляду, аднак у недалёкай будучыні плануецца яго адкрыццё.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
2 Партугалія Аб Фабіу Кардозу 1994
3 Партугалія Аб Пепэ (капітан) 1983
5 Іспанія Аб Іван Маркана 1987
6 Канада ПА Стывен Эўштакіу 1996
8 Сербія ПА Марка Груіч 1996
9 Іран Нап Мехдзі Тарэмі 1992
10 Партугалія Нап Франсішку Кансейсан 2002
11 Бразілія Нап Пепэ 1997
12 Нігерыя Аб Зайду Санусі 1997
13 Бразілія Нап Галену 1997
14 Партугалія Аб Клаўдыу Рамуш 1991
15 Мексіка Аб Хорхэ Санчэс 1997
16 Іспанія ПА Ніка Гансалес 2002
17 Іспанія ПА Іван Хаймэ 2000
18 Бразілія Аб Вендэл 1993
19 Англія Нап Дэні Лоадэр 2000
Паз. Імя Нар.
20 Партугалія ПА Андрэ Франку 1998
22 Аргенціна ПА Алан Варэла 2001
23 Партугалія ПА Жуан Марыу 2000
28 Партугалія ПА Рамарыу Баро 2000
29 Іспанія Нап Тоні Марцінес 1997
30 Бразілія Нап Эванілсан 1999
31 Бразілія Аб Атавіу 2002
55 Партугалія Аб Жуан Мендыш 2000
67 Партугалія ПА Вашку Соса 2003
70 Партугалія Нап Гансалу Боржыс 2001
71 Партугалія Бр Франсішку Мейшэду 2001
87 Партугалія ПА Бернарду Фолья 2002
91 Партугалія Бр Гансалу Рыбейру 2006
94 Бразілія Бр Самуэл Португал 1994
97 Партугалія Аб Зэ Педру 1997
99 Партугалія Бр Дыёгу Кошта 1999

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Rab MacWilliam; Tom Macdonald (2001-10). The World Encyclopedia of Soccer: A Complete Guide to the Beautiful Game. Lorenz Books. ISBN 978-0-7548-0828-2.
  2. Keir Radnedge (2001). The illustrated encyclopedia of soccer. Universe Pub. ISBN 978-0-7893-0670-8.
  3. Gustavo Poli; Lédio Carmona (2006). Almanaque do futebol(недаступная спасылка). ISBN 978-85-7734-002-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]