Фрыдрых Хірцэбрух
Фрыдрых Эрнст Петэр Хірцэбрух (ням.: Friedrich Ernst Peter Hirzebruch; 17 кастрычніка 1927, Гам — 27 мая 2012, Бон) — нямецкі матэматык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Мюнстэрскім універсітэце, затым адзін год у Вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха, пад кіраўніцтвам Х. Хопфа, абараніў дысертацыю па рыманавых паверхнях. У 1952—1954 працаваў у Прынстанскім Інстытуце перспектыўных даследаванняў (Institute for Advanced Study) (ЗША). У далейшым працаваў у Бонскім універсітэце і быў дырэктарам Матэматычнага інстытута ў складзе Таварыства Макса Планка.
Асноўныя працы ў галіне алгебраічнай геаметрыі, дзе ён абагульніў класічную тэарэму Рымана-Роха і асабліва ў галіне алгебраічнай тапалогіі, дзе ён унёс важны ўклад у распрацоўку створанай М. Ацья так званай K-тэорыі. Таксама важнае значэнне маюць работы Хірцэбруха па характарыстычных класах (разам з А. Барэлем) і па гільбертаўскіх мадулярных паверхнях (разам са сваім вучнем Д. Цагірам).
Замежны член Акадэміі навук СССР (1988; з 1991 — Расійскай акадэміі навук), Французскай акадэміі навук (1989), Лонданскага каралеўскага таварыства (1994).
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ F.E.P. Hirzebruch // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117712582 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Max Planck Institute for Mathematics Праверана 28 чэрвеня 2012.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117712582 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ https://www.ias.edu/scholars/friedrich-ernst-peter-hirzebruch
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Hirzebruch_Friedrich
- ↑ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52619.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
- Асобы
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Германіі
- Памерлі 27 мая
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Боне
- Пахаваныя на Попельсдорфскіх могілках
- Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Вестфальскага ўніверсітэта імя Вільгельма
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Вестфальскага ўніверсітэта імя Вільгельма
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Акадэміі навук ГДР
- Члены Саксонскай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
- Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Лаўрэаты прэміі імя М. І. Лабачэўскага
- Узнагароджаныя медалём Альберта Эйнштэйна
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Нарадзіліся ў Гаме