Медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Выгляд
(Пасля перасылкі з Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»)
Медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | не ўручаецца | ||
Дата заснавання | 13 лютага 1998 | ||
Статус | ведамасная ўзнагарода |
Меда́ль «80 год Узбро́еных Сіл Рэспу́блікі Белару́сь» — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Медаль заснаваны Загадам Міністра абароны № 82 ад 13 лютага 1998 года да 80-й гадавіны Узброеных сіл СССР (дэкрэтам СНК РСФСР ад 28 студзеня 1918 года была створана Рабоча-сялянская Чырвоная армія).
Прадстаўленне да ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Права на ўзнагароджанне мелі:
- Генералы і афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, чыгуначных войскаў Рэспублікі Беларусь, вайсковай часткі 04152 і іншых вайсковых фарміраванняў, якія былі створаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- Героі Савецкага Саюза;
- Поўныя кавалеры ордэна Славы;
- Ганаровыя салдаты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
- Военачальнікі, у тым ліку і тыя, кто пражываюць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці ветэранскіх арганізацый, патрыятычным выхаванні моладзі і ваеннаслужачых;
- Дзяржаўныя служачыя, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь, патрыятычнае выхаванне моладзі і вайскоўцаў.