Ігар Міхайлавіч Лучанок

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Ігар Лучанок)
Перайсці да: рух, знайсці
Igor Luchenok.jpg
Мемарыяльная дошка на доме, дзе правёў дзяцінства І. М. Лучанок у Мар'інай Горцы

Ігар Міхайлавіч Лучанок (6 жніўня 19386 жніўня 1938, Мар'іна Горка), беларускі кампазітар.

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1961, клас А. Багатырова). У 1982—1986 працаваў рэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. З 1980 года — старшыня праўлення Беларускага саюза кампазітараў. Народны дэпутат СССР (1989—1991). Быў адным з ініцыятараў стварэння Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Таварыства народнай дыпламатыі. Жанаты, мае дзвюх дачок.

Працуе ў розных жанрах (вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным). Найболей плённа — ў песенным. Асноўная вобразная сфера яго песеннай творчасці — лірыка-рамантычная. Ягонай музыцы ўласцівыя яркі меладызм і нацыянальная самабытнасць.

Асноўныя творы: кантаты «Курган» на словы Я. Купалы і «Салдацкае сэрца» (1962); паэма-паданне «Гусляр» (1979), вакальна-сімфанічная паэма «Вайна не патрэбна» (1983), Уверцюра-фантазія для сімфанічнага аркестра (1975), струнны квартэт, саната для габоя і фартэпіяна, саната і прэлюдыя для фартэпіяна; вакальныя цыклы «Сіні колер» (1965), трыпціх «Чалавеку патрэбна цішыня» (1966); песні «Памяць сэрца», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Спадчына», «Алеся», «Вераніка», «Верасы», «Хатынь», «Калі б камяні маглі гаварыць», «Ліст з 45-га», «Майскі вальс», «Пакуль на Зямлі існуе каханне», «Дарагія мае землякі» і іншыя; хоры, творы для эстраднага аркестра; музыка да драматычных спектакляў, радыё- і тэлепастановак, тэле- і кінафільмаў; музыка для дзяцей.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973), народны артыст Беларусі (1982), народны артыст СССР (1987).

[правіць] Літаратура

  • Лученок Игорь Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах