Ілья Капіевіч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ілья Капіевіч | |
| Дата нараджэння: | 1651 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | ВКЛ |
| Дата смерці: | 23 верасня 1714 |
| Месца смерці: | Масква |
| Род дзейнасці: | кнігадрукар, перакладчык |
Ілья Капіевіч (1651—1714) — кнігадрукар. Ураджэнец Мсціслаўчшыны. Адукацыю атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілья заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнакоміўся з маладым Пятром І. Па даручэнні цара падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. З пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Там Ілья Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыці і інш. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае — больш за 20 кніг. З іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай культуры і навукі.
Ён таксама склаў канкарданс да Бібліі, пераклаў Катэхізіс.