Казімір Лышчынскі
| Казімір Лышчынскі Kazimierz Łyszczyński |
|
![]() |
|
| Дата нараджэння: | 4 сакавіка 1634 |
|---|---|
| Дата смерці: | 30 сакавіка 1689 (55 гадоў) |
Казімір Лышчынскі (4 сакавіка 1634, маёнт. Лышчыцы Берасцейскае ваяводства ВКЛ — 30 сакавіка 1689), філосаф Рэчы Паспалітай.
Вычыўся ў Берасцейскім езуіцкім калегіуме, скончыў Віленскую акадэмію. Працаваў настаўнікам, меў юрыдычную практыку, працуя падсудкам брэсцкага земскага суда. У выніку роздумаў пра чалавека і яго боскі пачатак, Лышчынскі прыйшоў да высновы пра неіснаванне Бога, пра што пісаў у сваім трактаце, які так і назваў — «Аб неіснаванні Бога» (лац.: «De non existentia Dei»). Рукапіс кнігі выкраў агент езуітаў Ян Бжоска. У 1687 г. царкоўны суд зняволіў Лышчынскага і прызнаў атэістам.
30 сакавіка 1689 г. на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна прысуду соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
[правіць] Літаратура
- Łyszczinskij L. Rod dworian Łyszczinskich. — S. Pietierburg, 1907.
- Nowicki A. Pięć fragmentów z dzieła «De non existentia dei» Kazimierza Łyszczyńskiego (by a script from Library of Kórnik nr 443) // Euhemer. — Nr. 1. — 1957. — pp. 72-81.
- Nowicki A. Aparatura pojęciowa rozważań Kazimierza Łyszczyńskiego (1634—1689) o religii i stosunkach między ludźmi // Euhemer, Zeszyty Filozoficzne// — Nr. 3. — 1962. — pp. 53-81.
- Nowicki A. Studia nad Łyszczyńskim // Euhemer, Zeszyty Filozoficzne. — Nr. 4. — 1963. — pp. 22-83.
- Nowicki A. Pięć wiadomości o Łyszczyńskim w gazecie paryskiej z roku 1689 // Euhemer, Zeszyty Filozoficzne. — Nr. 4. — 1963. — pp. 40-44.
- Nowicki A. Sprawa Kazimierza Łyszczyńskiego na Sejmie w Warszawie w świetle rękopisu Diariusza Sejmowego, znajdującego się w Wojewódzkim Archiwum Państwowym w Gdańsku // Euhemer, Zeszyty Filozoficzne. — Nr. 4. — 1963. — pp. 23-39.
- Nowicki A. Ateizm Kazimierza Łyszczyńskiego // Wykłady o krytyce religii w Polsce. — Warszawa 1965. — pp. 51-68.
