Джамбатыста Віка
З Вікіпедыя.
Джамбатыста ВІКА (Giovanbattista Vico, ці Giambattista Vico ці Giovan Battista Vico, 23 чэрвеня 1668 — 23 студзеня 1744), італьянскі мысляр і філосаф.
У сваёй працы "Асновы новай навукі пра агульную прыроду нацыі" (1725) прапанаваў шэраг значных культуралагічных паняткаў, у прыватнасці ідэю гісторыка-культурнай цыклічнасці (пэўныя гістарычныя эпохі змяняюць адна адну і паўтараюцца). Выдзяліў тры этапы развіцця чалавецтва: век багоў — этап станаўлення культуры, звязаны з рэлігійным культам і рытуалам. У гэты перыяд не існуюць дзяржава і дзяржаўнасць; век герояў — перыяд станаўлення і развіцця дзяржаўнасці (у форме арыстакратыі), дзяржава з'яўляецца гарантам развіцця краіны; век людзей (найвышэйшы этап) — этап дэмакратычных дзяржаваў, формаў праўлення, заснаваных на роўнасці ўсіх членаў грамадства перад законам. Але дэмакратыя непазбежна раскладаецца. Чалавецтва, дасягнуўшы пэўных вынікаў, мусіць непазбежна вярнуцца на першы этап, але ўжо на больш высокім узроўні.
Гэты філосаф упершыню звязаў ролю мовы і культуры, падкрэсліў значнасць мовы ў выяўленні нацыянальнага духоўнага досведу. Джамбатыста Віка лічыцца заснавальнікам культуралагічнай навукі.

