Марцін Пачобут-Адляніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марцін Пачобут-Адляніцкі
Marcin Poczobutt-Odlanicki
Marcin Poczobutt-Odlanicki 1.PNG
Дата нараджэння:

30 верасня 1728({{padleft:1728|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:30|2|0}})

Месца нараджэння:

в. Сламянцы, Гарадзенскі павет, Трокскае ваяводства, Рэч Паспалітая

Дата смерці:

20 лютага 1810({{padleft:1810|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (81 год)

Месца смерці:

Дынабург, Віцебская губерня, Расійская імперыя

Краіна:

Сцяг Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая
Flag of Russia.svg Расійская імперыя

Навуковая сфера:

астраномія, матэматыка

Месца працы:

Галоўная віленская школа

Альма-матэр:

Віленская езуіцкая акадэмія і ўніверсітэт

Вядомыя вучні:

Адам Міцкевіч

Вядомы як:

адкрыў Цялец Панятоўскага, устанавіў каардынаты Вільня і Гродна

Марцін Пачобут-Адляніцкі на ВікіСховішчы

Марцін Пачобут-Адляніцкі (30 кастрычніка 1728, в. Сламянка Гродзенскі пав. — 8(20) лютага 1810, Дынабург (цяпер Даўгаўпілс)), астраном і асветнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковую адукацыю атрымаў у Гродзенскім езуіцкім калегіуме, там жа ўступіў у ордэн езуітаў, 2-гадовы навіцыят адбываў у Вільні. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Слуцку, удасканальваў сваё веданне старагрэчаскай мовы. З 1751 пачаў выкладчыцкую дзейнасць, 3 гады выкладаў у пачатковых класах Полацкага, а пасля і Віленскага калегіума. Удасканальваў свае веды ў матэматыцы і класічных мовах у Пражскім універсітэце, які таксама апекавалі езуіты, таксама слухаў і лекцыі Стэлінга па астраноміі. Пасля вяртання выкладаў у Віленскай акадэміі грэчаскую мову і адначасова сам вывучаў тэалогію. У 1760 быў высвечаны на ксяндза, а ў студз. 1761, абараніўшы дысертацыю, стаў бакалаўрам тэалогіі. Улетку 1761 пасланы для далейшай вучобы за мяжу, вучыўся ў вядомых астраномаў Італіі, Францыі, дзе 2 гады практыкаваўся ў знакамітага марсельскага гідрографа і астранома ксяндза Э. Пезена і працаваў у абсерваторыі горада Авіньёна. Пасля вяртання ў Вільню ў 1764 М. Пачобут-Адляніцкі заняў кафедру матэматыкі і астраноміі, быў прызначаны дырэктарам абсерваторыі. Знаёмы з лепшымі падобнымі навуковымі ўстановамі ў Еўропе, імкнуўся зрабіць Віленскую абсерваторыю ўзорнай.

У 1764 пачаліся бесперапынныя назіранні планет Сонечнай сістэмы і зорак. Усе звесткі дырэктар і яго памочнікі запісвалі ў спецыяльны журнал "Cahiers des observations" ("Журналы назіранняў"). Перш за ўсё М. Пачобут-Адляніцкі сачыў за Месяцам. На падставе гэтых назіраняў у 1766 ён вызначыў геаграфічныя шырату і даўгату Вільні. Праз 63 гады лічба М. Пачобут-Адляніцкага была ўдакладнена толькі на 2 секунды. Атрымаў званне каралеўскага астранома, абсерваторыя стала называцца каралеўскай. Праз 4 гады з фінансавай дапамогі графіні Э. Агінскай-Пузынінай М. Пачобут-Адляніцкі паехаў у Францыю, Галандыю і Англію з мэтай куплі навейшае абсталяванне, на працягу года знаёміўся з работай Парыжскай і Грынвіцкай абсерваторый, майстэрняў астранамічных прыбораў Гамбурга, Капенгагена, Амстэрдама, Лондана, замовіў шмат абсталявання, якое і атрымаў у 1770. Для стварэння адпаведных умоў работы абсерваторыі быў перабудаваны яе будынак. З гэтага часу пачынаецца рэгулярнае назіранне планет, асабліва Меркурыя. Звесткі назіранняў былі выкарыстаныя французскім астраномам Лаландам для вызначэння арбіты Меркурыя. У сваёй кнізе "Bibliographie astronomique; avec l'histoire de l'astronomie" ("Бібліяграфія астраноміі; разам з гісторыяй астраноміі") Ж. Лаланд высока ацаніў значэнне назіранняў віленскіх даследчыкаў. Марцін Пачобут-Адляніцкі стаў вядомым вучоным, быў абраны членам Лонданскага навуковага таварыства (1770), і ў тым жа годзе загадам караля Станіслава Аўгуста быў выбіты медаль з партрэтам Марціна Пачобута.

24.10.1780 Марціна Пачобута-Адляніцкага атрымаў пасаду рэктара Галоўнай школы ВКЛ у якую рэарганізаваная Віленская акадэмія, пасля скасавання Папай ордэну езуітаў. Для выкладання новы рэктар запрасіў вядомых навкоўцаў, у тым ліку і батаніка Э. Жылібера. 30.8.1781 М. Пачобут-Адляніцкі ў Галоўнай школе прымаў кангрэс усіх рэктараў школ ВКЛ, на якім Яўхім Храптовіч расказаў пра мэты і задачы Адукацыйнай камісіі. М. Пачобут-Адляніцкі вядомы як апякун маладых вучоных, яго вучнямі былі Вінцэнт Карчэўскі, Міхал Глушневіч, Антон Шагін, Пётр Славінскі. Таксама рэктар меў разнастайныя зацікаўленні, быў выдаўцом "Віленскага палітычнага календара" (з 1774), актыўна падтрымаў паўстанне 1794 года і супрацоўнічаў з яго кіраўніком у ВКЛ - Якубам Ясінскім. Пісаў вершы, пра паэтычнае ўспрыняцце сусвету М. Пачобут-Адляніцкага сведчаць нават запісы назіранняў.

У канцы студзеня 1788 г. М. Пачобут-Алдяніцкі наведаў полацкіх езуітаў, якіх абараніла ад касацыі расійская імператрыца Кацярына, быццам з намерам вылічыць геаграфічныя каардынаты Полацка. Верагодна М. Пачобут-Алдяніцкі меў надзею і выношваў нейкія планы на адраджэнне езуіцкага ордэна. Магчыма ім інспіраваныя выказаныя ў 1788 і 1790 на некаторых сейміках Рэчы Паспалітай праекты звароту да Папы, каб аднавіць езуіцкі ордэн. У 1808 адмовіўся ад усіх пасад і стаў жыць у Дынабургскім езуіцкім кляштары, дзе і памёр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэш Л. Марцін Пачобут-Адляніцкі // Наша Слова. — 2009. — № 9-10.
  • Лаўрэш Л. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномii / Леанiд Лаўрэш. — Мн., 2013.