Браніслаў Герэмек
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
| {{{Імя}}} |
Браніслаў Герэмек (6 сакавіка 1932, Варшава — памёр 13 ліпеня 2008) — польскі палітык, па адукацыі гісторык, былы кіраўнік Уніі Вольнасці, міністар замежных спраў у 1997—2000, у 1989—2001 дэпутат Сойму Х, І, ІІ і ІІІ скліканняў, у 2004—2008 дэпутат Еўрапарламента.
Змест |
[правіць] Дзяцінства
Не расказваў наўпроста а сваім паходжанні і дзяцінстве, якія лічыў «зачыненай старонкай» у жыцці, аднак у інтэрвію Яцэку Жакоўскаму ўзгадваў аб свядомасці жыдоўскай, якую ў сабе ўвесь час насіў. У 1940 патрапіў разам з бацькамі ў Варшаўскае гета, адкуль яны ўцяклі ў 1943. Яго айцец згінуў у Аўшвіцы.
Nigdy nie wracałem do moich dziecięcych doświadczeń, choć to one mnie formowały. Świat palił się na moich oczach. Palił się też mały świat rodzinnych kontynuacji, w których jest ciągłość oczywistych wartości, zasad, reguł. W mojej dziecięcej biografii świat ciągle się rozpadał. To też nadawało kształt mojej późniejszej wrażliwości.
Пасля вайны жыў найперш ва Усхове, пазней у варшаўскім Жалібожы. Там актыўна дзейнічаў у Звязе Маладога Змагання (Związek Walki Młodych) разам з Яцэкам Куранем, Ежы Вятрэм і Янушам Рэйкоўскім. Гэты апошні ўчыўся ў тым жа ліцэі, што і сам Браніслаў Герэмек.
У дарослым жыцці не лічыўся жыдом. Узгадаваў а сваёй «жыдоўскасці» толькі тады, калі адбывалісь праявы антысемітызму.
[правіць] Навуковая дзейнасць
У 1954 скончыў вучобу на гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, у 1956—1958 атрымаў паслядыпломную адукацыю ў Парыжу. У 1960 атрымаў ступень доктара навук, а ў 1972 абараніў габілітацыю ў Польскай Акадэміі Навук. У 1989 атрымаў тытул прафесара гуманітарных навук.
Займаўся даследаваннямі па гісторыі культуры і грамадства Сярэдневечча. Публікаваў артыкулы, праводзіў лекцыі, напісаў (некаторыя як суаўтар) 10 кніжак, з якіх частка была перакладзеная на замежныя мовы. Доктарская праца 1960 краналася рынка працы ў сярэдневечыным парыжскім рамястве, а таксама праблематыкі прастытуцыі ў гэтым горадзе; доктарская дысэртацыя 1972 года — пытанняў грамадства сярэдневечнага Парыжу.
Як навукоўца ў 1955—1985 працаваў у Інстытуце Гісторыі Польскай Акадэміі Навук у Варшаве. У 1960—1965 быў выкладчык у парыжскай Сарбоне і кіраўніком тамтэйшага Цэнтра польскай культуры. Узнагароджаны 23 тытуламі «ганаровага доктара навук» (doktora honoris causa) між іншым ва ўніверсітэтах Балоньі, Кракава, Утрэхта, парыжскай Сарбоне, Нью-Ёрку (Калумбійскі) і Франкфурта. У 1992 стаў запрошаным прафесарам у Французскім каледжы. Быў чальцом Еўрапейскай Акадэміі, Пэн Клубу ды іншых арганізацыяў і таварыстваў.
У 1962—1965 быў дырэктарам Цэнтра польскай культуры ў Парыжу. Ведаў чатыры мовы: французскую, англійскую, італьянскую і нямецкую.
[правіць] Палітычная дзейнасць
[правіць] ПНР
У 1950 уступіў у ПАРП (PZPR), быў другім сакратаром партыйнай ячэйкі ў Варшаўскім Універсітэце. У 1968 годзе на знак пратэсту супраць увядзення войскаў арганізацыі Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну выйшаў з партыі.
У 70-х актыўна дзейнічаў у польскай дэмакратычнай апазіцыі. У 1978—1981 быў утваральнікам і выкладчыкам Таварыства Навуковых Курсаў. У жніўні 1980 звязаўся з прафсаюзным рухам Гданьску, стаў адным з экспэртаў і дарадцаў «Салідарнасці». У 1981 на Першым з'ездзе «Салідарнасці» узначаліў праграмную камісію. Быў інтэрнаваны пасля распачатага Войцэхам Ярузэльскім ваеннага становішча ў Польшчы, вызвалены ў снежні 1982, зноў стаў дарадцам нелегальнай на той час Салідарнасці, блізка супрацоўнічаў з Лехам Валэнсам. У 1983 быў ізноў арыштаваны па абвінавачванні ў арганізацыі нелегальнай палітычнай дзейнасці. У 1987—1989 узначальваў Камісію палітычных рэформаў грамадзянскага камітэту. Браў удзел у пленарных перамовах у часе г. зв. Круглага стала з уладамі ПНР у 1989, якія прывялі да парламенцкіх выбараў у Польшчы і з'яўлення г. зв. дамоўнага сойму.
[правіць] Рэспубліка Польшча
На выбарах да дамоўнага сойму атрымаў дэпутацкі мандат, пазней быў паўторна выбраны ў Сойм РП у 1991, 1993 i 1997. У дамоўным Сойме кіраваў Грамадcкім Парламенцкім Клубам.
Належыў да заснавальнікаў Грамадзянскага Руху Дэмакратычная Акцыя, Дэмакратычнай Уніі і Уніі Вольнасці. Быў кіраўніком парламенцкага клуба ВУ 1990—1997. У 2000—2001 узначальваў Унію Вольнасці. Ад 2005 быў чальцом Дэмакратычнай Партыі.
У 1989—2001 знаходзіўся ў Сойме. У складах X, I і II скліканнях кіраваў Камісіяй Замежных Спраў, кіраваў таксама Канстытуцыйнай Камісіяй (1989—1991) і Камісіяй Еўрапейскага Права (2000—2001).
Пасля парламенцкіх выбараў у 1991 Лех Валэнса даверыў яму фармаванне новага ўрада, аднак гэтая місія скончылася няўдачай.
Пасля ўтварэння кааліцыі АВС-УВ 31 кастрычніка 1997 атрымаў пасаду Міністра спраў замежных. 12 сакавіка 1999 у рэзідэнцыі польскага ўраду падпісаў Акт аб уступе ў НАТА. Абавязкі выконваў да 30 чэрвеня 2000.
На выбарах у Еўрапарламент 13 чэрвеня 2004 быў абраны дэпутатам з камітэту Уніі Вольнасці, здабыўшы ў варшаўскай акрузе найвялікшую лічбу галасоў. У Еўрапарламенце ўваходзіў у склад фракцыі «Альянс Лібэралаў і Дэмакратаў для Еўропы» (Alliance des Démocrates et des Libéraux pour l’Europe). У 2007 адмовіўся даць паказанні ў працэсе люстрацыі, патлумачыўшы тым што зрабіў гэта ў 2004.
Быў адным з суаўтараў адкрытага ліста ад 5 ліпеня 2006, у якім былыя міністры замежных спраў ва ўрадах ІІІ РП пратэставалі супраць адмены прэзідэнтам Лехам Качыньскім веймарскага шчыту ў чэрвені 2006 і крытыкавалі характар польскай замежнай палітыкі ў польска-нямецкіх стасунках.
[правіць] Прыватнае жыццё
Яго жонка, доктар Ганна Тэрэза Герэмек, была гісторыкам, навуковым працаўніком ВУ, памерла 21 ліпеня 2004. Меў двух сыноў. Займаўся калекцыянаваннем фаек, якіх меў каля 70.
[правіць] Смерць
Сканаў 13 ліпеня 2008 у аўтакатастрофе на 92 дарозе ў Любені, наватамыскім павеце. Яго аўтамабіль маркі Mercedes-Benz зьехаў на процілеглы дарожны пас і сутыкнуўся з аўтамабілем маркі Fiat Ducato.
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браніслаў Герэмек- Афіцыйны сайт (польск.)
- Старонка на сайце Сойму (польск.)
- Andriej Sannikow o Bronisławie Geremku (руск.)
- Удакладненне арфаграфіі
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіту
- Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Постаці польская гістарыяграфіі
- Дэпутаты Сойма Польшчы
- Міністры замежных справаў Польшчы
- Дэпутаты Еўрапарламента з Польшчы
- Памерлі 13 ліпеня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
