Востраў Наваса

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Наваса
Navassa Island-CIA WFB Map.png
Каардынаты: Каардынаты: 18°24′00″ пн. ш. 75°00′30″ з. д. / 18.4° пн. ш. 75.008333° з. д. (G) (O) (Я)18°24′00″ пн. ш. 75°00′30″ з. д. / 18.4° пн. ш. 75.008333° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Карыбскае мора
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Наваса (Паўночны Атлантычны акіян)
Наваса
Наваса
Плошча 5,2 км²
Найвышэйшы пункт 77 м
Насельніцтва (2012) 0 чал.
Узбярэжжа вострава

Наваса (англ.: Navassa Island, па-крэольску: Lanavaz ці Lavash) — невялікі востраў ў Карыбскім моры, паміж Гаіці і Ямайкай. З'яўляецца тэрыторыяй, залежнай ад Злучаных Штатаў Амерыкі. На востраў прэтэндуе і Гаіці.

Востраў быў адкрыты ў 1502 годзе Хрыстафорам Калумбам. У XVII i XVIII стагоддзях заставалася пірацкай базай. У другой палове XIX стагоддзя былі адкрытыя радовішчы гуана, і на востраў заявілі правы ЗША ў 1857 годзе. Хутка запасы гуана скончыліся, і востраў быў пакінуты.

Пасля адкрыцця Панамскага каналу востраў апынуўся ў цэнтры гандлёвых марскіх шляхоў. На Навасе дзейнічаў (да 1996 году) вялікі марскі маяк.

У 1999 годзе востраў быў абвешчаны запаведнай зонай. Акрамя гэтага, Наваса мае значнае вайсковае значэнне: у 160 км знаходзіцца кубінскае ўзбярэжжа.

[правіць] Спасылкі

Шаблон:Вест-Індыя


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах