Гаіці
З пляцоўкі Вікіпедыя.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: L'Union Fait La Force | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | Француская | ||||
| Сталіца | Порт-о-Прэнс | ||||
| Найбуйнейшы горад | Порт-о-Прэнс | ||||
| Урад | Рэспубліка Рэнэ Прэваль Жак-Эдуар Алексі |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
143-е месца ў свеце 27 750 км2 нязначны |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасць |
85-е месца ў свеце 8 706 497 335/км² |
||||
| ВУП - Агульны (2007) - на душу насельніцтва |
124-е месца ў свеце $16,51 млрд $1913 |
||||
| Валюта | гурд (HTG) |
||||
| Часавы пояс - улетку |
(UTC-5) (UTC-5) |
||||
| Незалежнасць -Заснаваная |
1 студзеня 1804 |
||||
| Дзяржаўны гімн | La Dessalinienne | ||||
| Аўтамабільны знак | HT | ||||
| Дамен верхняга ўзроўню | .ht | ||||
| Тэлефонны код | +509 |
||||
![]() |
|||||
РЭСПУБЛІКА ГАІЦІ, Гаіці — дзяржава ў Карыбскім моры, займае заходнюю частку вострава Гаіці і шэраг прылеглых невялікіх астравоў. Тэрыторыя – 27,8 тыс. кв. км. Насельніцтва – больш 8 млн. чалавек. Сталіца – Порт-а-Прэнс (каля 1,8 млн. жыхароў). Дзяржаўныя мовы – французская і крэольская, на якой гаворыць 85% насельніцтва. Грашовая адзінка – гурд. Нацыянальнае свята – 1 студзеня - Дзень незалежнасці (1804). Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне – 9 дэпартаментаў.
Змест |
[правіць] Насельніцтва
Большасць веруючых (80%) фармальна каталікі, але фактычна іх асноўная маса з'яўляецца прыхільнікамі афрыканскага культу "вуду".
[правіць] Гісторыя
Востраў быў адкрыты Х. Калумбам у 1492 годзе. З 1677 яго заходняя частка належала Францыі. У 1804 Гаіці першай з лацінаамерыканскіх краін дабілася незалежнасці. У 1844 ва ўсходняй частцы вострава была абвешчаная незалежная ад Гаіці Дамініканская Рэспубліка.
У 1986 быў скінуты рэжым дынастыі Дзювалье, якая кіравала краінай з 1957. Першыя ў гісторыі Гаіці свабодныя прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў 1990 прынеслі перамогу святару Ж.-Б. Арыстыду. Аднак у 1991 у Гаіці ізноў адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога ён быў выгнаны з краіны. Пасля ўводу ў Гаіці на аснове рэзалюцыі Савета Бяспекі (СБ) ААН шматнацыянальных сіл для падтрымання парадку і стабільнасці атрымалася дабіцца добраахвотнага сыходу путчыстаў. На выбарах 1995 перамогу атрымаў створаны Ж.-Б. Арыстыдам палітычны рух "Лавалас". Прэзідэнтам стаў яго кандыдат Р. Прэваль. Аднак рух раскалоўся на прыхільнікаў Арыстыда - Прэваля («Сям'я Лавалас») і апазіцыю, якая паўстала ў выніку аб'яднання неаднастайных па сваім складзе палітычных груп і няўрадавых арганізацый. Выбары 2000 выйграў Ж.-Б. Арыстыд, які, знаходзячыся ў улады ў 2001 – 2003, не змог забяспечыць нацыянальнае прымірэнне, утаймаваць злачыннасць, рашыць складаныя унутрыпалітычныя і сацыяльна-эканамічныя праблемы. У пачатку 2004 у выніку сілавога супрацьстаяння праўрадавых сіл і ўзброенай апазіцыі Ж.-Б. Арыстыд пакінуў пост прэзідэнта Гаіці і выехаў з краіны.
У 2004 СБ ААН прыняў рэзалюцыю №1529, на падставе якой у Гаіці былі ўведзеныя Часовыя шматнацыянальныя сілы, а з 1 чэрвеня 2004 наўзамен іх разгорнутая Місія ААН па стабілізацыі ў Гаіці (МААНСГ). У выніку, першым чынам, яе мэтанакіраванай працай атрымалася некалькі падвысіць узровень бяспекі ў краіне і правесці 7 лютага 2006 прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Р. Прэваль. 14 мая таго жа году ён прыняў прысягу. Прэм'ер-міністр – Ж.-Э. Алексіс.
[правіць] Дзяржаўны лад
Паводле канстытуцыі 1987 выканаўчая ўлада здзяйсняецца ўрадам на чале з прэзідэнтам, абіраным шляхам прамых і таемных выбараў на 5-летні тэрмін без права перавыбрання на другі тэрмін.
Заканадаўчая ўлада – парламент (Нацыянальная асамблея), які складаецца з Сената і Палаты дэпутатаў.
У цяперашні час у Гаіці маецца каля 30 палітычных партый і аб'яднанняў, кіроўным з якіх з'яўляецца прапрэзідэнцкі рух «Леспва»
[правіць] Эканоміка
Гаіці – самая адсталая краіна Заходняга паўшар'я. Паказчык беспрацоўя – парадку 60% эканамічна актыўнага насельніцтва. 80% гаіцянаў находзяцца за рысай беднаты, каля 50% – непісьменныя. 12% гарадскога і 5% сельскага насельніцтва заражаныя СНІДам.
Прамысловасць неразвітая, хоць у Гаіці маюцца паклады медных і малібдэнавых руд, золата, серабра, баксітаў. У сельскай гаспадарцы занята 66% працаздольнага насельніцтва. Беззямельныя сяляне складаюць амаль палову сельскага насельніцтва. Апрацоўка зямлі вядзецца прымітыўнымі сродкамі. Аснову сельскай гаспадаркі складаюць экспартныя культуры: кава, бавоўна, цукровы трыснёг, какава-бабы. Вырошчваюць таксама кукурузу, рыс, проса, бананы, тытунь.
Знешні доўг – каля 1,3 млрд. долараў ЗША.
Дзякуючы значнай міжнароднай дапамозе аб'ем ВУП у 2006 узрос на 2,5%, склаўшы каля 6 млрд. дол. ЗША. Пачаўся працэс аднаўлення энергетыкі, інфраструктуры. Інфляцыя – 14%.
Экспарт Гаіці складае прадукцыя тэкстыльнай прамысловасці, кава, трапічная садавіна, какава, вырабы народных промыслаў, імпарт – харчаванне, паліва, абсталяванне. Асноўныя гандлёвыя партнёры – ЗША, краіны Еўрасаюза, Канада, Дамініканская Рэспубліка.

