Востраў Ямайка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ямайка
Jamaica
Jamaica in its region.svg
Каардынаты: Каардынаты: 18°10′00″ пн. ш. 77°20′00″ з. д. / 18.166667° пн. ш. 77.333333° з. д. (G) (O) (Я)18°10′00″ пн. ш. 77°20′00″ з. д. / 18.166667° пн. ш. 77.333333° з. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Антыльскія астравы
Акваторыя Карыбскае мора
Краіна Flag of Jamaica.svg Ямайка
Ямайка (Ямайка)
Ямайка
Ямайка
Плошча 10 911 км²
Насельніцтва 2 868 380 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 262,889 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgЯмайка на Вікісховішчы 

Ямайка (англ.: Jamaica) — востраў у Карыбскім моры. Складае аснову дзяржавы Ямайка. Агульная плошча - 10 911 км². Насельніцтва - 2 868 380 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1 тысячагоддзі да н. э. востраў Ямайка быў населены плямёнамі індзейцаў-таіна — мігрантамі з Паўднёвай Амерыкі. З іх мовы назва Ямайкі (Хамайка) перакладаецца як "зямля крыніц".

4 мая 1494 г. востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам. У 1509 г. пачалася іспанская каланізацыя. Да пач. XVII ст. індзейскае насельніцтва Ямайкі было знішчана.

10 мая 1655 г. востраў быў захоплены англічанамі, якія ператварылі яго спачатку ў цэнтр пірацтва, а потым - у галоўнага пастаўшчыка цукру ў Вялікабрытанію. На плантацыях цукровага трыснягу працавалі пераважна чарнаскурыя афрыканскія рабы. Рабства было адменена толькі ў 1834 г.

6 жніўня 1962 г. абвешчана незалежная дзяржава Ямайка.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ямайка ўваходзіць у склад архіпелага Вялікія Антыльскія астравы. Выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 232 км. Найбольшая шырыня - 93 км. Знаходзіцца ў 149 км на поўдзень ад Кубы, у 190 км на захад ад вострава Гаіці, у 792 км ад узбярэжжа Фларыды (Паўночная Амерыка), 630 км ад узбярэжжа Гандураса (Цэнтральная Амерыка), 777,6 км ад узбярэжжа Калумбіі (Паўднёвая Амерыка), у 9 279 км ад Мінска.

Месціцца на паўночнай ускраіне Карыбскай пліты, не далёка ад мяжы з Паўночнаамерыканскай плітой. Знаходзіцца ў зоне землятрусаў. Землятрус, які адбыўся ў 11 гадзін 43 хвіліны 7 чэрвеня 1793 г., разбурыў вялікі горад Порт-Роял на паўднёва-усходнім узбярэжжы.

Востраў першапачаткова сфарміраваны ў мелавы перыяд (больш за 65 млн гадоў таму) у выніку дзейнасці старажытных вулканаў. Вылучаюць 3 асноўныя стратыграфічныя зоны:

Апошні пласт сфарміраваны караламі, што раслі на плыткаводдзі на месцы былой вулканічнай актыўнасці. У перыяд ад 60 да 40 млн гадоў таму ён быў падняты ў выніку новых тэктанічных зрухаў і ператварыўся ў паверхню вострава. У месцах разбурэння паверхневага кайназойскага пласту ўтвараюцца так званыя выступы. Усяго іх налічваецца 28. У вапняковых скалах шмат карставых пустэч, створаных вадою, але таксама характэрныя ўзгорыстыя і грэбневыя ўзняцці.

Вылучаюцца тры ландшафтныя рэгіёны: вапняковае плата ў цэнтральнай частцы вострава; Блакітныя горы (Blue Mountains) і горы Джон-Кроў на паўночным захадзе; прыбярэжныя раўніны. Найвышэйшы пункт Пік (Peak) ў Блакітных гарах – 2256 м над узроўнем мора. Паўночнае ўзбярэжжа прадстаўлена доўгай вузкай прыбярэжнай раўнінай з белымі пляжамі. Дзякуючы каралаваму рыфу мора тут заўсёды спакойнае. Заходняе і паўднёвае ўзбярэжжы характарызуюцца шырокімі далінамі. На заходнім узбярэжжы вылучаецца вялікая пясчаная каса ў раёне месца Негрыл.

Нетры вострава багатыя баксітамі. Па іх запасам Ямайка займае другое месца ў Лацінскай Амерыцы. Іншыя карысныя выкапні: медзь, гіпс, мармур. У мінулым таксама здабывалі золата.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Ямайкі трапічны пасатны. Тэмпературны рэжым амаль нязменны на працягу года: 25 – 30 градусаў па Цэльсію на раўнінах і 15 – 20 градусаў у гарах. На паўночна-заходнім узбярэжжы заўсёды дзьмуць свежыя брызы. Сярэдняя колькасць ападкаў – 1960 мм у год, на поўдні – 762 мм у год. У летнія месяцы часта адбываюцца моцныя тайфуны. У зімовыя месяцы на поўдні вострава магчымы рэдкія засухі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XV ст., калі Ямайка была адкрыта еўрапейцамі, большая частка вострава была пакрыта густымі лясамі і саваннамі. Некаторыя дзікарослыя расліны (какосавая і саламяная пальма, тытунь, бавоўна, какао, ямайскі перац і інш.) актыўна выкарыстоўваліся ямайскімі індзейцамі. Аднак іспанцы, а потым брытанцы актыўна высякалі лясы для атрымання каштоўнай драўніны і ачысткі месцаў для плантацый. Большасць сучасных раслін была ўвезена звонку, у тым ліку бананы, цытрусавыя, цукровы трыснёг, масліна, хлебнае дрэва, кава і інш.

Усяго налічваецца больш за 3 тысячы розных відаў раслін, у тым ліку 200 кветкавых. Эндэмічная расліннасць (27%) часткова захавалася толькі на паўночным усходзе. У раёнах з найбольшымі ападкамі распаўсюджаныя зараснікі бамбука, папараці, шыпшыны, чырвонага і чорнага дрэваў. На поўдні сустракаюцца месцы з паўпустыннай жорсткалісцевай расліннасцю і кактусамі. Так званае "сіняе жалезнае дрэва" (Buxus) з'яўляецца адным з сімвалаў Ямайкі.

Фаўна прадстаўлена больш чым 200 відамі птушак (25 з іх - эндэмікі, у тым ліку 2 віды папугаяў), больш чым 100 відамі матылёў, 25 відамі кажаноў. Таксама сустракаюцца ігуаны, кракадзілы, агуці (Dasyprocta), жабы і г. д. Ямайскія кракадзілы даволі рэдкія. Сустракаюцца толькі ў мангравых зарасцях на поўдні вострава. Нашэсце пацукоў у XIX ст. вымусіла ўвезці з Індыі мангустаў, якія ў нашы дні з'яўляюцца звычайнымі жывёламі. Ля ўзбярэжжа можна ўбачыць чарапах і дзюгоняў.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]