Ганімед, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ганімед, спадарожнік

Ганімед (стар.-грэч. Γανυμήδης) — спадарожнік Юпітэра, адзін з галілеевых спадарожнікаў. З'яўляецца найбуйнейшым спадарожнікам ў Сонечнай сістэме, пераўзыходзіць па памерах Меркурый (хоць па масе саступае гэтай планеце ў два разы).

[правіць] Гісторыя адкрыцця

Ганімед быў адкрыты Галілеа Галілеем ў 1610 годзе з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожніка прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў Ганімед ў 1609 годзе, і своечасова не апублікаваў дадзеныя пра гэта.

Назва «Ганімед» была прапанавана менавіта Марыусам у 1614 годзе, аднак на працягу доўгага часу яна практычна не выкарыстоўвалася. Галілей прысвоіў чатыром адкрытым ім спадарожнікам парадкавыя нумары і Ганімед абазначаўся як «трэці спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя назву «Ганімед» стала агульнаўжывальнае.

Ганімед названы ад імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі (Ганімед, чашнік багоў).

[правіць] Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.15, Мн., 2002, С.93: Спадарожнікі планет
  • БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.28: Ганімед

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах