Горная сістэма Атлас
| Атлас | |
Карта, якая паказвае размяшчэнне гор Атлас на поўначы Афрыкі (адзначана чырвоным) |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Даўжыня |
2 400 км |
| Найвышэйшая вяршыня | |
| Вышыня вяршыні |
4167 м |
Атла́с, Атла́скія го́ры (араб.: جبال الأطلس; назва паходзіць ад грэч. Ἄτλας — імя грэчаскага атланта Атласа) — вялікая горная сістэма на паўночным захадзе Афрыкі, цяглая ад атлантычнага узбярэжжы Марока праз Алжыр да берагоў Туніса; пазней уся горная сістэма ад мыса Катэй (сучасны мыс Спартэль каля Танжэра) да Сіртаў (Малы Сірт). Даўжыня хрыбтоў 2 400 км. Найвышэйшы пункт — гара Тубкаль (4 167 м), знаходзіцца на паўднёвым захадзе Марока.
Першапачаткова Атласам звалася толькі частка горнай сістэмы ў межах старажытнай Маўрытаніі, гэта значыць захад і цэнтр сучаснага Атласа.
Горы Атлас аддзяляюць міжземнаморскае і атлантычнае ўзбярэжжа ад пустыні Сахара. Населены галоўным чынам арабамі і берберамі (Марока), у тым ліку кабіламі (Алжыр). Атласкія горы складаюцца з хрыбтоў Тэль-Атлас, Высокі Атлас, Сярэдні Атлас, Сахарскі Атлас, унутраных плато (Высокія плато, Мараканская Месета) і раўнін.
Упершыню антычны свет пазнаў пра існаванне гор Атласа з вандраванняў фінікійцаў, а затым з перыпла Ганона і плавання Палібія, прадпрынятага ім каля 146 да н.э. Першым з рымлян, якія перасеклі горы Атласа, быў Гай Святоній Паулін (42 н.э.). Падрабязнае апісанне Атласа ўтрымліваецца ў працах Максіма з Ціра (II ст. н. э.).
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Марока. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Туніса. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Алжыра. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Пустыня Сахара | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Краіны | |||||||||||||||
| Пустыні | |||||||||||||||
| Рэгіёны |
Каарта • Рыа-дэ-Ора • Сегіет-эль-Хамра • Тафілальт • Хамада Гір • Эдэен-Мурзук • Эль-Джуф • Эрг-Шэбі • Эдэен-Убары |
||||||||||||||
| Рэльеф |
|
||||||||||||||
| Водныя аб'екты |
|
||||||||||||||
| Аазісы | |||||||||||||||
| Транспартная інфраструктура |
|||||||||||||||
| Гісторыка-геаграфічныя вобласці Афрыкі | |
|---|---|
| Магрыб · Атлас · Лівія · Кардафан · Дарфур · Усходні Судан · Нубія | |
| Заходні Судан · Цэнтральны Судан · Сахель · Гвінея · Тэкрур · Атлантычнае ўзбярэжжа | |
| Афрыканскі рог: · Эфіопскае нагор'е · Усходняя прыбярэжная Афрыка · Міжазер'е | |
| Экватарыяльная Афрыка | |
| Паўднёвая Афрыка · Мадагаскар і астравы | |