Дэлавэрская чайка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэлавэрская чайка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Larus delawarensis Ord, 1815

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176830
NCBI  126683
FW  83390

Дэлавэрская чайка (Larus delawarensis) — від птушак з сямейства чайкавыя (Laridae), які насяляе ў Паўночнай Амерыцы[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэлавэрская чайка: Маладая асобіна ў палёце; Аява, ЗША

Дэлавэрская чайка даўжынёй ад 41 да 49 см, размах крылаў складае ад 112 да 124 см. Целасклад стройны, галава буйная. Доўгія, тонкія крылы завостраныя на канцы. Хвост кароткі, прамы. Задні палец ногі не тычыцца зямлі. Дзюба адносна кароткая і тонкая, з кручкападобнай вяршыняй.

У дарослай чайкі светла-шэрая спіна і крылы. Вяршыні махавых пёраў чорныя. Астатняе апярэнне белае. Ногі і радужыны жоўтыя. Вока акружана тонкім, чырвоным і неапераным кольцам. У шлюбным уборы галава чыста белая, жоўтая дзюба мае чорную папярочную паласу перад вяршыняй.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэлавэрская чайка шырока распаўсюджаная ў Паўночнай Амерыцы. У якасці месцаў гнездавання аддае перавагу азёрам і вадасховішчам. Вобласць гнездавання распасціраецца ад паўднёвай Канады да сярэдзіны ЗША. Узімку птушкі мігруюць на поўдзень. Рэгіёны зімоўкі — гэта поўдзень ЗША ад Фларыды і Каліфорніі праз Мексіку і Цэнтральную Амерыку да Карыбскага мора, Багамаў і Вялікіх Антыльскіх астравоў. Рэдка яна прылятае на Аляску, у Эквадор, Панаму, Венесуэлу, Калумбію, Бразілію, Паўднёвую Афрыку, Японію, Паўднёвую Карэю, Маўрытанію, Марока, Сенегал і на некаторыя атлантычныя і ціхаакіянскія астравы, такія як Гаваі, Азорскія астравы і Бермуды.

У якасці залётнага віду птушак можна сустрэць часцей у Заходняй Еўропе, напрыклад, у Партугаліі, Іспаніі, Францыі і Вялікабрытаніі. У Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе, дзе яна назіралася, напрыклад, у Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Даніі, Польшчы, Швецыі, Нарвегіі і Ісландыі — гэты від рэдкая выключная з’ява.

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Спектр харчавання дэлавэрскай чайкі шырокі — ад рыб і бесхрыбтовых, такіх як насякомыя, ігласкурыя, чарвякі, слімакі і малюскі, да падалі. Рыбу птушкі актыўна вылоўліваюць з вады, а чарвякоў і насякомых здабываюць на лугах. Пошукі харчавання вядуць таксама ў гарадах, напрыклад, на звалках смецця. На ўзбярэжжы і берагах корміцца малюскамі і іншымі бесхрыбтовымі. У перыяд гнездавання чайка селіцца на ўнутраных вадаёмах. Гняздо будуецца на зямлі ў зарасніках травы. Яно ўяўляе сабой конусападобную пабудову з расліннага матэрыялу, такога як трава, чарот, лісце і іншае з ямкай у цэнтры. Птушкі гняздуюцца калоніямі.

Зноскі

  1. Welcome (англ.). IOC World Bird List (v). Праверана 16 жніўня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Colin Harrison & Alan Greensmith. Vögel. Ravensburger Buchverlag, Otto Maier GmbH, 1994, ISBN 3-473-46076-1.
  • Svensson, Grant, Mullarney, Zetterström. Der neue Kosmos Vogelführer. Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co. KG, Stuttgart 1999, ISBN 3-440-07720-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]