Каляндра пасяўная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каляндра пасяўная
Starr 080731-9548 Coriandrum sativum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coriandrum sativum L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   29622
NCBI   4047
EOL   581687
GRIN   t:11523
IPNI   98157-3
TPL   kew-2737546

Каля́ндра пасяўная (Coriandrum sativum) — аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня да 80 см, корань тонкі, верацёнападобны. Сцябло рабрыстае, прамастойнае. Прыкаранёвае лісце трохраздзельнае, сцябловае — перыстарассечаяае. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасоніхах. Плады — шарападобныя двухсямянкі э моцным пахам.

Маладое лісце мае вітамін С, карацін, руцін.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Міжземнамор'і. Вырошчваецца ва ўмераным поясе. Трапляецца як пустазелле.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Насенне каляндры

У фазе разеткі або ў пачатку з'яўлення парасткаў спажываюць свежым у салатах, а таксама як прыправу да мясных страў і страў з агародніны. Насенне выкарыстоўваюць для араматызацыі хлеба і кандытарскіх вырабаў, марынадаў, соўсаў, каўбасных вырабаў, сыроў, у парфумерыі, касметыцы, медыцыне. У народнай медыцыне каляндра ўжываецца як антысептычны і жаўцягонны сродак.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Холадаўстойлівая расліна. Найбольш прыдатныя лёгкія някіслыя пясчаныя глебы. Насенне сеюць вясной на адлегласці 15—20 см. Догляд уключае рыхленне міжрадкоўяў, паліванне, своечасовыя праполкі. У сухой глебе ўсходы зрэджваюцца і расліна хутка пераходзіць да сцеблавання. Пры ўборцы расліну зразаюць, сушаць на сонцы, насенне абмалочваюць і ачышчаюць.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.