Македонская дынастыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Македо́нская дына́стыя — дынастыя імператараў Візантыі ў 867—1056 гг.

Заснавана Васіліем І (867—886) — выхадцам з сялян Македоніі (адсюль назва).

Галоўныя прадстаўнікі: Канстанцін VII Багранародны (913—959), Нікіфар II Фака (963—969), Іаан I Цымісхій (969—976), Васілій II Балгарабойца (976—1025).

Пры імператарах Македонскай дынастыі былі скасаваны рэформы перыяду іканаборства, узаконена феадальная залежнасць сялян, завершана фарміраванне цэнтральнага бюракратычнага апарата, значна пашырана тэрыторыя Візантыі (захоп Балгарыі ў 968—1018, большай часткі Сірыі ў 969—975 і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]