Анастасій II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Анастасій II
грэч.: Αναστάσιος Β΄
лац.: Anastasius II Artemius
Анастасій II
Манета Анастасія II
Візантыйскі імператар
713 — 715
Папярэднік: Філіпік
Пераемнік: Феадосій III
 
Веравызнанне: Праваслаўе
Смерць: 718({{padleft:718|4|0}})

Анаста́сій II (? — 718) — візантыйскі імператар (713—715), да станаўлення імператарам — Арцемій, граматык і першы сакратар імператара Філіпіка.

Аднавіў праваслаўе. Палепшыў адносіны з папскім прастолам. Далейшым рэформам перашкодзіла распачатае арабскае ўварванне. Атрымаўшы вестку пра выхад арабскага флоту з Александрыі, Анастасій вырашыў перахапіць іх на паўдарозе. Візантыйскі флот быў сабраны ў Родаса. Ён павінен быў раптоўна напасці на арабаў, якія займаліся нарыхтоўкай у Фінікіі дрэў для новых суднаў. Аднак у флоце раптам успыхнуў мяцеж. Мяцежнікі засеклі мячамі камандуючага флотам — генеральнага лагафета Іаана, і абвясцілі пра адмову ад прысягі імператару. Новым імператарам быў абвешчаны Феадосій, зборшчык дзяржаўных падаткаў у феме Апсікія, адкуль былі родам кіраўнікі мецяжу. Рушыўшы на сталіцу, мяцежнікі аблажылі яе. Пасля 6-месячнай абароны горад быў узяты. Даму багатых гараджан разрабаваны. Анастасій склаў з сябе сан і пастрыгся ў манахі. Пасля ён падняў паўстанне супраць Льва III.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулаковский Ю. А. История Византии