Анастасій I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Анастасій I
грэч.: Ἀναστάσιος A΄
лац.: Flavius Anastasius
Semissis-Anastasius I-sb0007.jpg
Манета Анастасія I
Візантыйскі імператар
491 — 518
Папярэднік: Зянон
Пераемнік: Юстын I
Консул Рымскай імперыі
492, 497, 507
 
Веравызнанне: Монафізіцтва
Нараджэнне: каля 430
Дырахія
Смерць: 8 ці 10 ліпеня 518
Горад Канстанцінопаль
Род: Львоў
Жонка: Арыядна

Анаста́сій I (каля 430, Дырахій — 8 ці 10 ліпеня 518[1][2]) — імператар Візантыі з 11 красавіка 491 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Анастасій нарадзіўся ў Дырахіі. Дата яго нараджэння не вядомая, але прынята лічыць, што гэта падзея адбылася не пазней за 430 або 431 гады. Ён нарадзіўся ў сям'і ілірыйцаў[3], сын Пампея (нар. каля 410 г.), арыстакрата з Дырахія, і яго жонкі Анастасіі Канстанціны (нар. каля 410 г.). Яго маці была арыянкай, сястрой Клеархуса, таксама арыяніна, і ўнучкай па бацьку Гала (нар. каля 370 г.), сына Анастасія (нар. каля 352 г.) і мужа дачкі Флавія Клаўдзія Канстанцыя Гала і яго жонкі Канстанціны[4].

У Анастасія былі адно вока кары, а другі блакітны (гетэрахрамія)[5], і па гэтай прычыне ён атрымаў мянушку Dicorus (грэч: Δίκορος, «дзвюх-зрэнкавы»).

Прыход да ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Да моманту смерці імператара Зянона ў 491 годзе, Анастасій, прыдворны чыноўнік (сіленцыярый), меў выдатную рэпутацыю, і быў узведзены на трон Усходняй рымскай імперыі ўдавой Зянона Арыяднай, якая аддала яму перавага перад родным братам Зянона Лонгінам.

Неўзабаве пасля яго прыходу да ўлады 20 мая 491 года Арыядна ажанілася з ім. Яго кіраванне пачыналася ўдачна, хоць пазней і было расстроена міжнароднымі і міжусобнымі войнамі і рэлігійным разладам. Ён набыў папулярнасць дзякуючы змякчэнню падатковага цяжару, і прыклаў вялікія высілкі для кіравання справамі імперыі.

Унутраная і царкоўная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Пасля працяглай барацьбы дамогся поўнага падначалення ваенна-землеўладальніцкай ісаўрыйскай знаці, якая карысталася велізарным уплывам пры папярэдніх імператарах Візантыі.

Анастасій I абапіраўся на гандлёва-ліхвярскую знаць. Імкнуўся ўпарадкаваць дзяржаўныя фінансы. У 498 годзе правёў грашовую рэформу, увядучы ў абарот медныя манеты, фолісы, якія дасягнулі важкасці рымскіх асаў. Гэта рэформа лічыцца пачаткам Візантыйскай манетнай сістэмы. Адмяніў хрысаргір — падатак на гараджан, якія займаліся гандлем і рамяством, уведзены ў 314 годзе; увёў грашовы пазямельны падатак (хрысатэлію) наўзамен паставак правіянта і рэкрутаў для войска. У 500 годзе выдаў закон, які замацоўваў за арандатарамі зямельны ўчастак пасля 30-гадовага тэрміна арэнды (пры ўмове выплаты імі назначаных унёскаў).

Анастасій I падтрымліваў монафізітаў.

Умацаваў Канстанцінопаль, завяршыўшы будаўніцтва Доўгіх сцен. За час кіравання Анастасія ўсходняя мяжа Візантыі таксама падверглася маштабнаму ўмацаванню, уключаючы будаўніцтва такога фартыфікацыйнага збудавання, як крэпасць Дара, якая павінна была супрацьстаяць персідскай Нусайбіне.

Знешняя палітыка і войны[правіць | правіць зыходнік]

Адной з першых праблем, з якой сутыкнуўся новы імператар быў пераважны ўплыў ісаўраў, які раздражняў насельніцтва сталіцы. Калі ж пасля смерці Зянона сярод ісаўраў узнік рух супраць новага імператара, Анастасій хутка выгнаў іх са сталіцы, канфіскаваўшы маёмасць і пазбавіўшы пасад, а затым у зацятай шасцігадовай вайне (492—497 года) з ісаўрамі канчаткова змірыў іх ужо ў самой Ісаўрыі. Шматлікія з ісаўраў былі пераселены ўФракію.

Улетку 502 года імкнучыся пашырыць межы Персіі, цар Кавад I уварваўся ў Візантыйскую Арменію. Ён хутка, без супраціўлення захапіў не падрыхтаваныя да аблогі гарады — Феадасіёпаль і Мартыропаль. Але быў спынены ля горада Аміда, аблога горада працягвалася на працягу восені і зімы, горад паў толькі напачатку 503 года. За гэты час візантыйцы вярнулі Феадасіёпаль. Пасля ўзяцця Аміды персы прыступілі да аблогі Эдэсы, а візантыйцы паспрабавалі вярнуць Аміду. Нарэшце ў 504 годзе пасля працяглай аблогі персідскі гарнізон Аміды здаўся, але далейшага працягу ваенных дзеянняў не адбылося, з прычыны таго, што з-за ўварванні савіраў у Закаўказзе, персідскія войскі пакінулі тэатр ваенных дзеянняў. Праз два гады пасля спынення ваенных дзеянняў быў падпісаны мірны дагавор, па якім персы вярнулі Мартыропаль і прызналі даваенную мяжу.

У 513—515 гадах здушыў паўстанні, якія ўзначальваліся камандуючым федэратамі Віталіянам.

Зноскі

  1. Oxford Dictionary of Byzantium (пад рэд. А. П. Каждана) — Oxford University Press, 1991. — P. 86.
  2. Всемирная история. Энциклопедия. В 14 т. Т. 1. А-Бе. — М.:ОЛМА Медиа Групп, 2006.
  3. Croke, Brian. (2001). Count Marcellinus and his chronicle. Oxford University Press. p. 89. ISBN 9780198150015. http://books.google.com/books?id=ep6U-meRt00C&pg=PA89. Retrieved on 12 October 2010. 
  4. Settipani, Christian, Continuite Gentilice et Continuite Familiale Dans Les Familles Senatoriales Romaines, A L’Epoque Imperiale, Mythe et Realite. Linacre, UK: Prosopographica et Genealogica, 2000. ILL. NYPL ASY (Rome) 03-983.
  5. Anastasius (AD 491—518) Hugh Elton — Florida International University — An Online Encyclopedia of Roman Emperors

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Флавій Энодый Месала
Флавій Арэабінд Дагалайф Арэабінд
Консул Рымскай імперыі
507
суправіцель Венанцый Юніёр
Пераемнік:
Базілій Венанцый Юніёр
Флавій Цэлер