Іаан III Дука Ватац
- Пра іншых людзей з падобным тытулам гл.: Іаан III
| Іаан III Дука Ватац Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης |
||
|
||
|---|---|---|
| 1221 — 1254 | ||
| Папярэднік: | Феадор I | |
| Пераемнік: | Феадор II | |
| Веравызнанне: | праваслаўе | |
| Нараджэнне: | каля 1192 Дыдымотыка, Фракія, Візантыйская імперыя |
|
| Смерць: | 3 лістапада 1254 Німфей, Нікейская імперыя |
|
| Род: | Ласкарыды | |
| Бацька: | Васіль Ватац | |
Іаан III Дука Ватац (грэч. Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης); каля 1192, Дыдымотыка, Візантыйская імперыя — 3 лістапада 1254, Німфей, Нікейская імперыя) — нікейскі імператар, які панаваў з 1221 па 1254 гады.
Паходзячы паводле жаночай лініі ад адной з самых знакамітых сем'яў Візантыі, Ян ажаніўся з дачкой Феадора I Ласкарыса, Ірынай. Як таленавіты кіраўнік і военачальнік, атрымаў верх над іншымі кандыдатамі на імператарскі сталец, гэта значыць змагаючыся супраць братоў Феадора I. Валадаранне Іаана прайшло ў клопатах пра аднаўленне ранейшай Візантыйскай імперыі. Вельмі важнае значэнне мела перамога Іаана над лацінянамі пры Піманіёне ў 1224 годзе, вынікам якой было адабранне ў Лацінскай імперыі ўсіх земляў, што ляжалі ў Азіі. Затым Іаанам у кароткі час былі заваяваны Лесбас, Родас, Хіёс, Самас і Кос. Аднак у спробе авалодаць Кандыяй, а таксама пад сценамі Канстанцінопаля, Іаан пацярпеў няўдачу.
Пакуль балгарскім царом быў Іван II Асень, Іаан дзейнічаў у саюзе з ім супраць лацінянаў, але пасля смерці балгарскага кіраўніка ў царстве ўзніклі смуты, чым скарыстаўся Іаан дзеля таго, каб набыць цэлы шэраг важных балгарскіх гарадоў.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі [правіць]
- Иоанн III Дука Ватац // Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М., 2001.