Леў IV Хазар
| Леў IV Хазар грэч. Λέων Δ' o Χάζαρος |
||
| Імператар Леў IV з сынам Канстанцінам VI | ||
|
||
|---|---|---|
| 775 — 780 | ||
| Папярэднік: | Канстанцін V | |
| Пераемнік: | Канстанцін VI Сляпы | |
| Веравызнанне: | Праваслаўе | |
| Нараджэнне: | 25 студзеня 750 | |
| Смерць: | 8 верасня 780 (30 гадоў) | |
| Дынастыя: | Ісаўрыйская | |
| Бацька: | Канстанцін V | |
| Маці: | Чычак | |
| Жонка: | Ірына | |
| Дзеці: | Канстанцін VI Сляпы | |
Леў IV Хазар (25 студзеня 750 - 8 верасня 780) — візантыйскі імператар з Ісаўрыйскай дынастыі, які кіраваў у 775-780 гг.
Леў IV быў сынам імператара Канстанціна V. Мянушку «Хазар» - указанне на этнічную прыналежнасць яго маці, імператрыцы Ірыны. За яго кароткае валадаранне ганенні на іконы амаль спыніліся. Па словах Феафана, імператар Леў на кароткі час паказаў сябе набожным і прыхільнікам Багародзіцы і манахаў. Толькі незадоўга да смерці ён зноў змяніўся і аднавіў ганенні на іконашанавальнікаў. Неўзабаве пасля гэтага карбункулы пакрылі яго галаву, ён запаў у жорсткую гарачку і памёр. Прычынай захворвання, паводле храналогіі Феафана, стала яго жаданне валодаць каронай Маўрыкія, якая была пахаваная разам з целам імператара Іраклія. Карона была вынятая з магілы і Леў, надзеўшы яе на сваю галаву, нібыта атрымаў атручванне ад трупнага яду.
| Папярэднік: Канстанцін V |
Візантыйскі імператар 775 — 780 |
Пераемнік: Канстанцін VI |
