Леў II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Леў II
грэч.: Λέων Β′
Leo (474)-coin.jpg
Візантыйскі імператар
473 — 474
Суправіцелі: Леў I (473 — 474),
Зянон (474 — 474)
Папярэднік: Леў I
Пераемнік: Зянон
 
Веравызнанне: Хрысціянства
Нараджэнне: каля 467
Смерць: 17 лістапада 474 (ад хваробы)
Род: Львоў
Бацька: Зянон
Маці: Арыядна

Леў II (грэч.: Λέων Β′) (каля 46717 лістапада 474) — візантыйскі імператар у 473474 гадах (аднаасобна ў 474).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Леў II быў сынам Зянона і Арыядны, дачкі Льва I Макелы. 25 кастрычніка (?) 473 года імператар Леў I Макела абвясціў свайго ўнука імператарам і суправіцелем[1]. Пасля смерці дзеда ў студзені 474 года Леў II заставаўся аднаасобным кіраўніком Усходняй Рымскай Імперыі каля трох тыдняў. Аднак па намове сваёй бабкі Эліі Верыны і маці Арыядны, 9 лютага саступіў візантыйскі трон свайму бацьку Зянону і стаў яго суправіцелем.

Аднак ён кіраваў усяго няпоўных дзесяць месяцаў і памёр ад хваробы 17 лістапада 474 года ва ўзросце каля сямі гадоў[2]. Шырока хадзілі чуткі, што ён мог быць атручаны Арыяднай ці Зянонам.

Зноскі

  1. Кандзід. «Гісторыя». 1.
  2. Феафан. «Хранаграфія»: 466

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Феофан, «Хронография» В кн. Летопись византийца Феофана от Диоклетиана до царей Михаила и сына его Феофилакта, М. 1884

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]