Паланізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Паланіза́цыя (польск.: polonizacja) — запазычанне або насаджэнне польскай культуры, асабліва, польскай мовы ў землях з няпольскім насельніцтвам, кантраляваных Польшчай або падвержаных польскаму культурнаму ўплыву.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэч Паспалітая[правіць | правіць зыходнік]

У 1569 годзе была заключаная унія Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай у Любліне (напярэдадні ўкраінскія землі Вялікага Княства Літоўскага былі далучаныя да Польшчы). Паводле акту Люблінскай уніі Літвой і Польшчай правіў сумесна абіраны кароль, а дзяржаўныя справы вырашаліся ў агульным Сойме. Аднак прававыя сістэмы, войска і ўрады заставаліся асобнымі.

У XVIXVIII стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім панавала шляхецкая дэмакратыя, адбывалася паланізацыя літоўскай шляхты і яе збліжэнне з польскай. Вялікае Княства Літоўскае губляла свой нацыянальны характар, у ім развівалася польская культура.

Польская Рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Увесну 1919 года Польшча стала ажыццяўляць ваенную акупацыю беларускіх земляў. Палякамі пачалі стварацца часавыя інстытуты польскай адміністрацыі для правядзення палітыкі паланізацыі і акаталічвання насельніцтва - спачатку ў выглядзе структур грамадзянскага кіравання ўсходніх земляў, пазней пад ваенным кантролем кіравання прыфрантавых тэрыторый. Масавымі сталі сістэматычныя рабаванні насельніцтва і вываз рознай маёмасці. Палітыка польскай адміністрацыі ў 1919—1920 гг. характарызавалася татальным тэрорам па стаўленні да мясцовага насельніцтва па нацыянальнай прыкмеце; беларусам, яўрэям, украінцам, рускім. Да восені 1919 г. было арыштавана, а затым адпраўлена на прымусовую працу ў Польшчу каля 20 000 грамадзянскіх асоб. За чэрвень-лістапад 1919 г. з акупаваных земляў было адпраўлена ў Польшчу 5 894 вагона «ваеннай здабычы».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]