Спіс лаўрэатаў прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля

Гэта старонка ўваходзіць у лік выдатных спісаў
Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абвешчанне лаўрэата Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2008 года.

Нобелеўская прэмія па эканоміцы, афіцыйна Прэмія Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля (шведск.: Sveriges Riksbanks pris i ekonomisk vetenskap till Alfred Nobels minne), заснаваная Банкам Швецыі ў памяць Альфрэда Нобеля ў 1968 годзе з нагоды 300-годдзя банка і ўручаецца за дасягненні ў эканамічных навуках[1]. Першая прэмія была прысуджана ў 1969 годзе Рагнару Фрышу і Яну Тынбергену[2].

Штогод у кастрычніку Шведская каралеўская акадэмія навук аб’яўляе імя лаўрэата прэміі, папярэдне выбраўшы яго з кандыдатур, пададзеных Камітэтам прысуджэння прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля[3]. Узнагароджанне лаўрэата прэміі праходзіць разам з лаўрэатамі ў іншых галінах у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля 10 снежня[4]. Кожнаму лаўрэату ўручаецца медаль, дыплом і грашовая ўзнагарода.

Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

1969—19701971—19801981—19901991—20002001—20102011—20202021—…


1969—1970[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
1969 Рагнар Фрыш
(1895—1973)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія За распрацоўку і прымяненне дынамічных мадэляў для аналізу эканамічных працэсаў
[2]
Ян Тынберген
(1903—1994)
Сцяг ЗША ЗША
1970 Пол Энтані Самуэльсан
(1915—2009)
Сцяг ЗША ЗША За навуковую працу, дзякуючы якой распрацоўваў статычную і дынамічную эканамічную тэорыю і актыўна спрыяў павышэнню ўзроўню аналізу ў эканамічнай навуцы
[5]

1971—1980[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
1971 Сайман Кузнец
(1901—1985)
Сцяг ЗША ЗША За эмпірычна абгрунтаваную інтэрпрэтацыю эканамічнага росту, якая прывяла да новага і паглыбленага разумення эканамічнай і сацыяльнай структуры, а таксама працэсу развіцця
[6]
1972 Джон Хікс
(1904—1989)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За наватарскі ўнёсак у тэорыю агульнай эканамічнай раўнавагі і тэорыю дабрабыту
[7]
Кенет Эроў
(1921—2017)
Сцяг ЗША ЗША
1973 Васіль Лявонцьеў
(1905—1999)
Сцяг ЗША ЗША За развіццё метаду «выдаткі — выпуск» і за яго прымяненне да важных эканамічных праблем
[8]
1974 Гунар Мюрдаль
(1898—1987)
Сцяг Швецыі Швецыя За асноватворныя працы па тэорыі грошай і эканамічных ваганняў і глыбокі аналіз узаемазалежнасці эканамічных, сацыяльных і інстытуцыйных з’яў
[9]
Фрыдрых фон Хаек
(1899—1992)
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
1975 Леанід Кантаровіч
(1912—1986)
Сцяг СССР СССР За ўнёсак у тэорыю аптымальнага размеркавання рэсурсаў
[10]
Цьялінг Купманс
(1910—1985)
Сцяг ЗША ЗША
1976 Мілтан Фрыдман
(1912—2006)
Сцяг ЗША ЗША За дасягненні ў галіне аналізу спажывання, гісторыі грашовага абарачэння і распрацоўкі манетарнай тэорыі, а таксама за практычны паказ складанасці палітыкі эканамічнай стабілізацыі
[11]
1977 Джэймс Мід
(1907—1995)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За першапраходніцкі ўнёсак у тэорыю міжнароднага гандлю і міжнароднага руху капіталу
[12]
Бертыль Олін
(1899—1979)
Сцяг Швецыі Швецыя
1978 Герберт Сайман
(1916—2001)
Сцяг ЗША ЗША За наватарскія даследаванні працэсу прыняцця рашэнняў у рамках эканамічных арганізацый
[13]
1979 Тэадор Шульц
(1902—1998)
Сцяг ЗША ЗША За наватарскія даследаванні эканамічнага развіцця з асаблівай увагай да праблем краін у стадыі развіцця
[14]
Артур Льюіс
(1915—1991)
Сент-ЛюсіяСент-Люсія, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1980
Лоўрэнс Клейн
(1916—2001)
Сцяг ЗША ЗША За стварэнне эканамічных мадэляў і іх прымяненне да аналізу ваганняў эканомікі і эканамічнай палітыкі
[15]

1981—1990[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
1981 Джэймс Тобін
(1920—2013)
Сцяг ЗША ЗША За аналіз стану фінансавых рынкаў і іх уплыву на палітыку прыняцця рашэнняў у галіне выдаткаў, на становішча з беспрацоўем, вытворчасцю і цэнамі
[16]
1982
Джордж Стыглер
(1911—1991)
Сцяг ЗША ЗША За наватарскія даследаванні прамысловых структур, функцыянавання рынкаў, прычын і вынікаў дзяржаўнага рэгулявання
[17]
1983 Жэрар Дэбро
(1921—2004)
Сцяг ЗША ЗША За новыя метады аналізу ў эканамічнай тэорыі і кардынальны перагляд тэорыі агульнай раўнавагі
[18]
1984
Рычард Стоўн
(1913—1991)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За фундаментальны ўнёсак у развіццё сістэм нацыянальных рахункаў і, адпаведна, значнае паляпшэнне асноў для эмпірычнага эканамічнага аналізу
[19]
1985 Франка Мадыльяні
(1918—2003)
Сцяг Італіі Італія За наватарскі аналіз зберажэнняў і фінансавых рынкаў
[20]
1986 Джэймс Б’юкенен
(1919—2013)
Сцяг ЗША ЗША За даследаванне дамоўных і канстытуцыйных асноў тэорыі прыняцця эканамічных і палітычных рашэнняў
[21]
1987 Роберт Салоў
(нар. 1924)
Сцяг ЗША ЗША За ўнёсак у тэорыю эканамічнага росту
[22]
1988 Марыс Але
(1911—2010)
Сцяг Францыі Францыя За наватарскі ўнёсак у тэорыю рынкаў і эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў
[23]
1989 Тругвэ Хаавельма
(1911—1999)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія За тлумачэнне асноў тэорыі імавернасцяў, якое заклала асновы эканаметрыкі, і даследаванні адначасовых эканамічных структур
[24]
1990
Гары Марковіц
(нар. 1927)
Сцяг ЗША ЗША За наватарскую працу ў галіне тэорыі фінансавай эканомікі
[25]
Мертан Мілер
(1921—2017)
Сцяг ЗША ЗША
Уільям Шарп
(нар. 1934)
Сцяг ЗША ЗША

1991—2000[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
1991 Рональд Коўз
(1910—2013)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За адкрыццё і ілюстрацыю важнасці трансакцыйных выдаткаў і праў уласнасці для інстытуцыйных структур і функцыянавання эканомікі
[26]
1992 Гэры Бекер
(1930—2014)
Сцяг ЗША ЗША За пашырэнне сферы мікраэканамічнага аналізу на шырокі спектр чалавечых паводзін і ўзаемадзеяння паміж людзьмі
[27]
1993 Роберт Фогель
(1926—2013)
Сцяг ЗША ЗША За новае даследаванне эканамічнай гісторыі з дапамогай эканамічнай тэорыі і колькасных метадаў для тлумачэння эканамічных і інстытуцыйных змен
[28]
Дуглас Норт
(1920—2015)
Сцяг ЗША ЗША
1994 Джон Харсаньі
(1920—2000)
Сцяг ЗША ЗША За аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў
[29]
Джон Нэш
(1928—2015)
Сцяг ЗША ЗША
Райнхард Зелтэн
(1930—2016)
Сцяг Германіі Германія
1995
Роберт Лукас
(нар. 1937)
Сцяг ЗША ЗША За развіццё і ўжыванне гіпотэзы рацыянальных чаканняў, трансфармацыю макраэканамічнага аналізу і паглыбленне разумення эканамічнай палітыкі
[30]
1996 Джэймс Мірліс
(1936—2018)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За фундаментальны ўнёсак у эканамічную тэорыю стымулаў і асіметрычнай інфармацыі
[31]
Уільям Вікры
(1914—1996)
Сцяг ЗША ЗША
1997 Роберт Мертан
(нар. 1944)
Сцяг ЗША ЗША За новы метад ацэнкі вытворных фінансавых інструментаў
[32]
Майран Шоулз
(нар. 1941)
Сцяг Канады Канада
1998 Амарція Сен
(нар. 1933)
Сцяг Індыі Індыя За ўнёсак у эканоміку дабрабыту
[33]
1999 Роберт Мандэл
(1932—2021)
Сцяг Канады Канада За аналіз манетарнай і фіскальнай палітыкі пры розных абменных курсах і за аналіз аптымальных валютных зон
[34]
2000 Джэймс Хекман
(нар. 1944)
Сцяг ЗША ЗША За развіццё тэорыі і метадаў аналізу дыскрэтнага выбару
[35]
Дэніел Мак-Фадэн
(нар. 1937)
Сцяг ЗША ЗША

2001—2010[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
2001 Джордж Акерлоф
(нар. 1940)
Сцяг ЗША ЗША За аналіз рынкаў з асіметрычнай інфармацыяй
[36]
Майкл Спенс
(нар. 1943)
Сцяг ЗША ЗША
Джозеф Стыгліц
(нар. 1943)
Сцяг ЗША ЗША
2002 Даніэль Канеман
(нар. 1934)
Сцяг Ізраіля Ізраіль, Сцяг ЗША ЗША За інтэграцыю ідэй псіхалагічных даследаванняў у эканамічную навуку, асабліва ў дачыненні да чалавечага меркавання і прыняцця рашэнняў ва ўмовах нявызначанасці
[37]
Вернан Сміт
(нар. 1927)
Сцяг ЗША ЗША За стварэнне лабараторных эксперыментаў у якасці інструмента эмпірычнага эканамічнага аналізу, асабліва ў вывучэнні альтэрнатыўных рынкавых механізмаў
2003 Роберт Інгл
(нар. 1942)
Сцяг ЗША ЗША За метады аналізу часавых шэрагаў з цыклічнымі трэндамі (Аўтарэгрэсіўная ўмоўная гетэраскедастычнасць)
[38]
Клайв Грэнджэр
(1934—2009)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія За метады аналізу эканамічных часовых шэрагаў з агульнымі тэндэнцыямі (каінтэграцыя)
2004 Фін Кідланд
(нар. 1943)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія За ўнёсак у вывучэнне ўплыву фактару часу на эканамічную палітыку і за даследаванні рухаючых сіл дзелавых цыклаў
[39]
Эдвард Прэскат
(нар. 1940)
Сцяг ЗША ЗША
2005 Роберт Аўман
(нар. 1930)
Сцяг Ізраіля Ізраіль, Сцяг ЗША ЗША За паглыбленне нашага разумення сутнасці канфлікту і супрацы шляхам аналізу тэорыі гульняў
[40]
Томас Шэлінг
(1921—2016)
Сцяг ЗША ЗША
2006 Эдмунд Фелпс
(нар. 1933)
Сцяг ЗША ЗША За аналіз міжчасавага абмену ў макраэканамічнай палітыцы
[41]
2007 Леанід Гурвіч
(1917—2008)
Сцяг ЗША ЗША За стварэнне асноў тэорыі аптымальных механізмаў
[42]
Эрык Мэскін
(нар. 1950)
Сцяг ЗША ЗША
Роджэр Маерсан
(нар. 1951)
Сцяг ЗША ЗША
2008 Пол Кругман
(нар. 1953)
Сцяг ЗША ЗША За аналіз структуры гандлю і размяшчэння эканамічнай актыўнасці
[43]
2009 Элінар Острам
(1933—2012)
Сцяг ЗША ЗША За аналіз эканамічнага кіравання, асабліва асноў
[44]
Олівер Уільямсан
(1932—2020)
Сцяг ЗША ЗША За аналіз эканамічнага кіравання, асабліва межаў фірмы
2010 Пітэр Дайманд
(нар. 1940)
Сцяг ЗША ЗША За даследаванні рынкаў з мадэлямі пошуку
[45]
Дэйл Мортэнсен
(1939—2014)
Сцяг ЗША ЗША
Крыстафер Пісарыдэс
(нар. 1948)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія, Сцяг Кіпра Кіпр

2011—2020[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
2011 Томас Сарджэнт
(нар. 1943)
Сцяг ЗША ЗША За эмпірычныя даследаванні прычынна-выніковых сувязяў у макраэканоміцы
[46]
Крыстафер Сімс
(нар. 1942)
Сцяг ЗША ЗША
2012 Лойд Шэплі
(1923—2016)
Сцяг ЗША ЗША За тэорыю стабільнага размеркавання і практыкі ўстройства рынкаў
[47]
Элвін Рот
(нар. 1951)
Сцяг ЗША ЗША
2013 Юджын Фама
(нар. 1939)
Сцяг ЗША ЗША За эмпірычны аналіз змены цаны актываў
[48]
Ларс Пітэр Хансен
(нар. 1952)
Сцяг ЗША ЗША
Роберт Шылер
(нар. 1946)
Сцяг ЗША ЗША
2014 Жан Ціроль
(нар. 1953)
Сцяг Францыі Францыя За аналіз рынкавай улады і яе рэгулявання
[49]
2015 Энгус Дзітан
(нар. 1945)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія, Сцяг ЗША ЗША За аналіз праблем спажывання, беднаты і сацыяльнага забеспячэння
[50]
2016 Олівер Харт
(нар. 1948)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія, Сцяг ЗША ЗША За ўнёсак у развіццё тэорыі кантрактаў
[51]
Бенгт Хольмстрэм
(нар. 1949)
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
2017 Рычард Тэйлер
(нар. 1945)
Сцяг ЗША ЗША За ўнёсак у паводзінную эканоміку
[52]
2018 Уільям Нордхаўс
(нар. 1941)
Сцяг ЗША ЗША За інтэграцыю змены клімату ў доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз
[53]
Пол Ромер
(нар. 1955)
Сцяг ЗША ЗША За інтэграцыю тэхналагічных інавацый у доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз
2019 Абхіджыт Банерджы
(нар. 1961)
Сцяг ЗША ЗША За эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю
[54]
Эстэр Дзюфло
(нар. 1972)
Сцяг ЗША ЗША, Сцяг Францыі Францыя
Майкл Крэмер
(нар. 1964)
Сцяг ЗША ЗША
2020 Пол Мілграм
(нар. 1948)
Сцяг ЗША ЗША За ўдасканаленне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходства іх новых фарматаў
[55]
Роберт Уілсан
(нар. 1937)
Сцяг ЗША ЗША

2021—…[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
2021 Дэвід Кард
(нар. 1956)
Сцяг ЗША ЗША, Сцяг Канады Канада За эмпірычны ўклад у эканоміку працы
[56]
Джошуа Ангрыст
(нар. 1960)
Сцяг ЗША ЗША, Сцяг Ізраіля Ізраіль За метадалагічны ўклад у аналіз прычынна-выніковых сувязяў
Гвіда Імбенс
(нар. 1963)
Сцяг ЗША ЗША, Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
2022 Бэн Бернанке
(нар. 1953)
Сцяг ЗША ЗША За даследаванні банкаў і фінансавых крызісаў
[57]
Дуглас Дайманд
(нар. 1953)
Сцяг ЗША ЗША
Філіп Дзібвіг
(нар. 1955)
Сцяг ЗША ЗША
2023 Клаўдзія Голдзін
(нар. 1946)
Сцяг ЗША ЗША За тое, што палепшылі наша разуменне вынікаў жаночага рынку працы
[58]

Зноскі

  1. Nomination and Selection of the Laureates in Economics. Nobel Foundation. Праверана 23 снежня 2021.
  2. а б Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1969 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  3. Намінацыя і выбар лаўрэатаў прэміі па эканамічных навуках. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 11 кастрычніка 2012. (англ.)
  4. Нобелеўская прэмія. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 11 кастрычніка 2012. (англ.)
  5. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1970 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  6. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1971 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  7. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1972 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  8. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1973 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  9. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1974 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  10. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1975 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  11. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1976 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  12. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1977 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  13. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1978 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  14. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1979 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  15. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1980 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  16. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1981 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  17. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1982 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  18. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1983 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  19. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1984 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  20. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1985 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  21. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1986 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  22. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1987 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  23. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1988 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  24. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1989 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  25. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1990 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  26. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1991 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  27. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1992 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  28. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1993 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  29. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1994 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  30. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1995 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  31. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1996 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  32. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1997 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  33. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1998 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  34. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1999 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  35. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2000 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  36. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2001 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  37. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2002 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  38. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2003 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  39. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2004 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  40. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2005 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  41. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2006 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  42. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2007 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  43. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2008 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  44. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2009 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  45. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2010 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  46. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2011 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  47. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2012 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  48. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2013 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  49. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2014 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  50. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2015 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  51. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2016 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  52. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2017 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  53. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2018 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  54. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2019 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  55. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2020 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  56. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2021 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  57. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2022 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  58. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]