Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі

Гэта старонка ўваходзіць у лік выдатных спісаў
Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль, які атрымліваюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Быў упершыню адчаканены ў 1902 годзе.

Но́белеўская прэ́мія па хі́міі (шведск.: Nobelpriset i kemi) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галіне хіміі, якая штогод прысуджаецца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[1]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія выбіраюцца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук[2]. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1901 годзе стаў Якаб Хендрык вант Гоф з Нідэрландаў. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[3]. У 1901 годзе вант Гоф атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[4].

Па меншай меры 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскую прэмію за ўклад у галіне арганічнай хіміі — больш, чым у любой іншай з абласцей хіміі[5]. Двум пераможцам Нобелеўскай прэміі па хіміі, немцам Рыхарду Куну (1938) і Адольфу Бутэнанту (1939), урад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней яны атрымалі медалі і дыпломы, але не грошы. Фрэдэрык Сенгер з’яўляецца адным з двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, які атрымаў прыз двойчы ў адной галіне ў 1958 і 1980 гадах. Другім з’яўляецца Джон Бардзін, які атрымліваў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1956 і 1972 гадах. Яшчэ двое вучоных станавіліся Нобелеўскімі лаўрэатамі і па хіміі, і ў іншай галіне: Марыя Складоўская-Кюры (атрымала Нобелеўскія прэміі па фізіцы ў 1903 годзе і па хіміі ў 1911 годзе) і Лайнус Карл Полінг (атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 1954 годзе і прэмію міру ў 1962 годзе)[6]. З 1901 года Нобелеўская прэмія не прысуджалася толькі 8 разоў: у 1916, 1917, 1919, 1924, 1933, 1940, 1941 і 1942 гадах. Па стане на 2016 год прэмію атрымлівалі 175 вучоных, з якіх толькі чатыры былі жанчынамі: Марыя Складоўская-Кюры (1911), Ірэн Жаліё-Кюры (1935), Дораці Кроўфут-Ходжкін (1964) і Ада Ёнат (2009)[7]. Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Жаліё-Кюры ва ўзросце 35 гадоў у 1935 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 2002 года Джон Фен, якому на момант прысуджэння было 85 гадоў[8].

Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]


1901—19101911—19201921—19301931—19401941—19501951—19601961—19701971—19801981—19901991—20002001—20102011—20202021—…


1901—1910[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1901 Якаб Хендрык вант Гоф
(1852—1911)
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды «У знак прызнання велізарнай важнасці адкрыцця законаў хімічнай дынамікі і асматычнага ціску ў растворах»[9]
1902 Герман Эміль Фішэр
(1852—1919)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія «За эксперыменты па сінтэзе рэчываў з сахарыднымі і пурынавымі групамі»[10]
1903 Свантэ Аўгуст Арэніус
(1859—1927)
Сцяг Швецыі Швецыя «Як факт прызнання асаблівага значэння тэорыі электралітычнай дысацыяцыі для развіцця хіміі»[11]
1904 Уільям Рамзай
(1852—1916)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «У знак прызнання адкрыцця ім у атмасферы розных інертных газаў і вызначэння іх месца ў перыядычнай сістэме»[12]
1905 Іаган Фрыдрых Вільгельм Адольф фон Баер
(1835—1917)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія «За заслугі ў развіцці арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці дзякуючы працам па хіміі арганічных фарбавальнікаў і гідраараматычных злучэнняў»[13]
1906 Анры Муасан
(1852—1907)
Сцяг Францыі Францыя «За атрыманне элемента фтору і ўвядзенне ў лабараторную і прамысловую практыку электрычнай печы названай яго імем»[14]
1907 Эдуард Бухнер
(1860—1917)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія «За праведзеную навукова-даследчую працу ў біялагічнай хіміі і адкрыццё пазаклетачнай ферментацыі»[15]
1908 Эрнэст Рэзерфорд
(1871—1937)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія,
Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя (нарадзіўся ў горадзе Нельсан, Новая Зеландыя)
«За даследаванні ў галіне распаду элементаў у хіміі радыеактыўных рэчываў»[16]
1909 Вільгельм Оствальд
(1853—1932)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія (нарадзіўся ў Рызе (сучасная Сцяг Латвіі Латвія), якая ўваходзіла ў склад Сцяг Расійскай імперыі Расійскай імперыі) «Знак прызнання праведзенай ім работы па вывучэнню каталізу, а таксама за даследаванні асноўных прынцыпаў кіравання хімічнай раўнавагай і скарасцямі рэакцыі»[17]
1910 Ота Валах
(1847—1931)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія «У знак прызнання яго дасягненняў у галіне развіцця арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці, а таксама за тое, што ён першым ажыццявіў працу ў галіне аліцыклічных злучэнняў»[18]

1911—1920[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1911 Марыя Складоўская-Кюры
(1867—1934)
Сцяг Францыі Францыя (нарадзілася ў Варшаве, Царства Польскае (сучасная Сцяг Польшчы Польшча)) «За выдатныя заслугі ў развіцці хіміі: адкрыццё элементаў радыю і палонію, вылучэнне радыю і вывучэнне прыроды і злучэнняў гэтага выдатнага элемента»[19]
1912 Віктар Грыньяр
(1871—1935)
Сцяг Францыі Францыя «За адкрыццё рэактыву Грыньяра, які спрыяў развіццю арганічнай хіміі»[20]
Поль Сабацье
(1854—1941)
Сцяг Францыі Францыя «За метад гідрагенізацыі арганічных злучэнняў у прысутнасці дробнадысперсных металаў, які рэзка стымуляваў развіццё арганічнай хіміі»[21]
1913 Альфрэд Вернер
(1866—1919)
 Швейцарыя (нарадзіўся ў Мюлузе, Сцяг Францыі Францыя) «За працу аб прыродзе сувязей атамаў у малекулах у галіне неарганічнай хіміі»[22]
1914 Тэадор Уільям Рычардс
(1868—1928)
Сцяг ЗША ЗША «За дакладнае вызначэнне атамных мас вялікай колькасці хімічных элементаў»[23]
1915 Рыхард Марцін Вільштэтэр
(1872—1942)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія «За даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу»[24]
1916 Прэмія не прысуджалася
1917 Прэмія не прысуджалася
1918 Фрыц Габер
(1868—1934)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія «За сінтэз аміяку з элементаў-складнікаў»[25]
1919 Прэмія не прысуджалася
1920 Вальтэр Герман Нернст
(1864—1941)
Сцяг Германіі Германія «У знак прызнання яго прац па тэрмадынаміцы»[26]

1921—1930[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1921 Фрэдэрык Содзі
(1877—1956)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За ўклад у хімію радыеактыўных рэчываў і за даследаванні паходжання і прыроды ізатопаў»[27]
1922 Фрэнсіс Уільям Астан
(1877—1945)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За зробленае з дапамогай вынайдзенага ім мас-спектрографа адкрыццё ізатопаў вялікай колькасці нерадыеактыўных элементаў і за фармуляванне правіла цэлых лікаў»[28]
1923 Фрыц Прэгль
(1869—1930)
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя «За вынаходства метаду макрааналізу арганічных рэчываў»[29]
1924 Прэмія не прысуджалася
1925 Рыхард Адольф Зігмандзі
(1865—1929)
Сцяг Германіі Германія,
Сцяг Венгрыі Венгрыя (нарадзіўся ў Вене, Сцяг Аўстрыйскай імперыі Аўстрыйская Імперыя (сучасная Сцяг Аўстрыі Аўстрыя))
«За выяўленне гетэрагеннай прыроды калоідных раствораў і за распрацаваныя ў сувязі з гэтым метады, якія маюць фундаментальнае значэнне ў сучаснай калоіднай хіміі, паколькі ўсе праявы арганічнага жыцця ў рэшце рэшт звязаны з калоідным асяроддзем пратаплазмы»[30]
1926 Тэадор Сведберг
(1884—1941)
Сцяг Швецыі Швецыя «За працы ў галіне дысперсных сістэм»[31]
1927 Генрых Ота Віланд
(1877—1957)
Сцяг Германіі Германія «За даследаванні жоўцевых кіслот і будовы многіх падобных рэчываў»[32]
1928 Адольф Ота Рэйнгольд Віндаус
(1876—1959)
Сцяг Германіі Германія «За працы па вывучэнні будовы стэрынаў і іх сувязі з вітаміннай групай»[33]
1929 Артур Гардэн
(1865—1940)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За даследаванні ферментацыі цукру і ферментаў закісання»[34]
Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін
(1873—1964)
Сцяг Швецыі Швецыя (нарадзіўся ў Аўгсбургу, Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія)
1930 Ханс Фішэр
(1881—1945)
Сцяг Германіі Германія «За даследаванні будовы геміну і хларафілу, асабліва за сінтэз геміну»[35]

1931—1940[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1931 Карл Бош
(1874—1940)
Сцяг Германіі Германія «За заслугі па ўкараненні і развіцці метадаў высокага ціску ў хіміі, што з’яўляецца эпахальнай падзеяй у галіне хімічнай тэхналогіі»[36]
Фрыдрых Бергіус
(1884—1949)
Сцяг Германіі Германія
1932 Ірвінг Ленгмюр
(1881—1957)
Сцяг ЗША ЗША «За адкрыццё і даследаванні ў галіне хіміі паверхневых з’яў»[37]
1933 Прэмія не прысуджалася
1934 Гаральд Клейтан Юры
(1893—1981)
Сцяг ЗША ЗША «За адкрыццё цяжкага вадароду — дэйтэрыю, які выкарыстоўваецца для атрымання цяжкай вады (запавольніка ў ядзерных рэактарах), а таксама як індыкатар біяхімічных рэакцый у жывой тканцы»[38]
1935 Фрэдэрык Жаліё-Кюры
(1900—1958)
Сцяг Францыі Францыя «За выкананы сінтэз новых радыеактыўных элементаў»[39]
Ірэн Жаліё-Кюры
(1897—1956)
Сцяг Францыі Францыя
1936 Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай
(1884—1966)
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды «За ўклад у разуменне малекулярнай структуры ў ходзе даследаванняў дыпольных з’яў і дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў і электронаў у газах»[40]
1937 Уолтэр Норман Хоўарс
(1883—1950)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За даследаванні вугляводаў і вітаміну C»[41]
Паўль Карэр
(1889—1971)
 Швейцарыя "За даследаванне караціноідаў і флавінаў, а таксама за вывучэнне вітамінаў А і B2 "[41]
1938 Рыхард Кун
(1900—1967)
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія (нарадзіўся ў Вене (сучасная Сцяг Аўстрыі Аўстрыя), якая тады ўваходзіла ў склад Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыі) «За яго працу па вывучэнні караціноідаў і вітамінаў»[42]
1939 Адольф Фрыдрых Іаган Бутэнант
(1903—1995)
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія «За працы па палавых гармонах»[43]
Леапольд Ружычка
(1887—1976)
 Швейцарыя (нарадзіўся ў Вукавары (сучасная Сцяг Харватыі Харватыя ), які тады ўваходзіў у склад Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыі) «За працы па поліэтылене і вышэйшых тэрпенах»[43]
1940 Прэмія не прысуджалася

1941—1950[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1941 Прэмія не прысуджалася
1942 Прэмія не прысуджалася
1943 Дзьёрдзь дэ Хевешы
(1885—1966)
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія (нарадзіўся ў Будапешце (сучасная Сцяг Венгрыі Венгрыя), які тады ўваходзіў у склад Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыі) «За працу па выкарыстанні ізатопаў як мечаных атамаў пры вывучэнні хімічных працэсаў»[44]
1944 Ота Ган
(1879—1968)
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія «За адкрыццё расшчаплення цяжкіх ядраў»[45]
1945 Артуры Ілмары Віртанен
(1895—1973)
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя «За даследаванні і дасягненні ў галіне сельскай гаспадаркі і хіміі пажыўных рэчываў, асабліва за метад кансервацыі кармоў»[46]
1946 Джэймс Бэтчэлер Самнер
(1887—1955)
Сцяг ЗША ЗША «За адкрыццё з’явы крышталізацыі ферментаў»[47]
Джон Хоўард Нортрап
(1891—1987)
Сцяг ЗША ЗША «За атрыманне ў чыстым выглядзе вірусных бялкоў»[47]
Уэндэл Мерэдыт Стэнлі
(1904—1971)
Сцяг ЗША ЗША
1947 Роберт Робінсан
(1886—1975)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За даследаванні раслінных прадуктаў вялікай біялагічнай важнасці, асабліва алкалоідаў»[48]
1948 Арнэ Вільгельм Каўрын Тыселіус
(1902—1971)
Сцяг Швецыі Швецыя «За даследаванне электрафарэзу і адсарбцыйнага аналізу, асабліва за адкрыццё, звязанае з комплекснай прыродай бялкоў сыроваткі»[49]
1949 Уільям Фрэнсіс Джыёк
(1895—1982)
Сцяг ЗША ЗША «За ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе вобласць, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах»[50]
1950 Ота Паўль Герман Дзільс
(1876—1954)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За адкрыццё і развіццё дыенавага сінтэзу»[51]
Курт Альдэр
(1902—1958)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі

1951—1960[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1951 Эдвін Матысан Мак-Мілан
(1907—1991)
Сцяг ЗША ЗША «За адкрыцці ў галіне хіміі трансуранавых элементаў»[52]
Глен Тэадор Сібарг
(1912—1999)
Сцяг ЗША ЗША
1952 Арчэр Джон Портэр Марцін
(1910—2002)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За адкрыццё метаду размеркавальнай храматаграфіі»[53]
Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг
(1914—1994)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1953 Герман Штаўдынгер
(1881—1965)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За даследаванні ў галіне хіміі высокамалекулярных рэчываў»[54]
1954 Лайнус Карл Полінг
(1901—1994)
Сцяг ЗША ЗША «За даследаванні прыроды хімічнай сувязі і яе прымяненне для вызначэння структуры злучэнняў»[55]
1955 Вінсент дзю Віньё
(1901—1978)
Сцяг ЗША ЗША «За працу з біялагічна актыўнымі злучэннямі, і, перш за ўсё, за ўпершыню ажыццёўлены сінтэз поліпептыднага гармону»[56]
1956 Сірыл Норман Хіншэлвуд
(1897—1967)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За даследаванні ў галіне механізмаў хімічных рэакцый»[57]
Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў
(1896—1986)
Сцяг СССР СССР
1957 Александэр Рабертус Тод
(1907—1997)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За працы па нуклеатыдах і нуклеатыдных каэнзімах»[58]
1958 Фрэдэрык Сенгер
(1918—2013)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За ўстанаўленне структур бялкоў, асабліва інсуліну»[59]
1959 Яраслаў Гейраўскі
(1890—1967)
Сцяг Чэхіі Чэхаславакія «За адкрыццё і развіццё паляраграфічных метадаў аналізу»[60]
1960 Уілард Фрэнк Лібі
(1908—1980)
Сцяг ЗША ЗША «За ўвядзенне метаду выкарыстання вугляроду-14 для вызначэння ўзросту ў археалогіі, геалогіі, геафізіцы і іншых галінах навукі»[61]

1961—1970[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1961 Мелвін Калвін
(1911—1997)
Сцяг ЗША ЗША «За даследаванні засваення дыяксіду вугляроду раслінамі»[62]
1962 Макс Фердынанд Перуц
(1914—2002)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Вене (сучасная Сцяг Аўстрыі Аўстрыя), якая тады ўваходзіла ў склад Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыі) «За даследаванні структуры глабулярных бялкоў»[63]
Джон Коўдэры Кендру
(1917—1997)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1963 Карл Цыглер
(1898—1973)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За адкрыцці ў галіне хіміі і тэхналогіі высокамалекулярных палімераў»[64]
Джуліа Ната
(1903—1979)
Сцяг Італіі Італія
1964 Дораці Кроўфут-Ходжкін
(1910—1994)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За вызначэнне з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў структур біялагічна актыўных рэчываў»[65]
1965 Роберт Бёрнс Вудвард
(1917—1979)
Сцяг ЗША ЗША «За ўклад у даследаванне арганічнага сінтэзу»[66]
1966 Роберт С. Малікен
(1896—1986)
Сцяг ЗША ЗША «За фундаментальную працу па хімічных сувязях і электроннай структуры малекул, ажыццёўленую з дапамогай метаду малекулярных арбіталей»[67]
1967 Манфрэд Эйген
(1927—2019)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За даследаванні экстрэмальна хуткіх хімічных рэакцый, якія стымулююцца парушэннем раўнавагі з дапамогай вельмі кароткіх імпульсаў энергіі»[68]
Рональд Джордж Рэйфард Норыш
(1897—1978)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За праведзенае імі даследаванне звышхуткіх хімічных рэакцый з дапамогай зрушэння малекулярнай раўнавагі вельмі кароткім імпульсам»[68]
Джордж Портэр
(1920—2002)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1968 Ларс Онсагер
(1903—1976)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Осла (сучасная Сцяг Нарвегіі Нарвегія), які тады ўваходзіў у склад Шведска-нарвежскай уніі) «За адкрыццё суадносін узаемнасці ў незваротных працэсах, названых яго імем, якія маюць прынцыпова важнае значэнне для тэрмадынамікі незваротных працэсаў»[69]
1969 Дэрэк Х. Р. Бартан
(1918—1998)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За ўклад у развіццё канфармацыйнай канцэпцыі і яе прымяненне ў хіміі»[70]
Од Хасель
(1897—1981)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія
1970 Луіс Ф. Лелуар
(1906—1987)
Сцяг Аргенціны Аргенціна «За адкрыццё першага цукровага нуклеатыду і даследаванне яго функцый у ператварэнні цукру і ў біясінтэзе складаных вугляводаў»[71]

1971—1980[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1971 Герхард Герцберг
(1904—1999)
Сцяг Канады Канада (нарадзіўся ў Гамбургу, Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германія) «За яго ўклад у разуменне электроннай структуры і будовы малекул, асабліва свабодных радыкалаў»[72]
1972 Крысціян Б. Анфінсен
(1916—1995)
Сцяг ЗША ЗША «За працу па даследаванні рыбануклеазы, асабліва ўзаемасувязі паміж амінакіслотнай паслядоўнасцю і яе біялагічна актыўнымі каферментамі»[73]
Станфард Мур
(1913—1982)
Сцяг ЗША ЗША «За ўклад у тлумачэнне сувязі паміж хімічнай структурай і каталітычным дзеяннем актыўнага цэнтра малекулы рыбануклеазы»[73]
Уільям Х. Стайн
(1911—1980)
Сцяг ЗША ЗША
1973 Эрнст Ота Фішэр
(1918—2007)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За наватарскую, праведзеную незалежна адзін ад аднаго, працу ў галіне хіміі металаарганічных, так званых сандвічавых, злучэнняў»[74]
Джэфры Уілкінсан
(1921—1996)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1974 Пол Джэй Флоры
(1910—1985)
Сцяг ЗША ЗША «За фундаментальныя дасягненні ў галіне тэорыі і практыкі фізічнай хіміі макрамалекул»[75]
1975 Джон Уоркап Корнфарт
(1917—2011)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія ,
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
«За даследаванні стэрэахіміі рэакцый ферментатыўнага каталізу»[76]
Уладзімір Прэлаг
(1906—1998)
 Швейцарыя (нарадзіўся ў Сараева (сучасная Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна), які тады ўваходзіў у склад Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыі) «За даследаванні ў галіне стэрэахіміі арганічных малекул і рэакцый»[76]
1976 Уільям Н. Ліпскамб
(1919—2011)
Сцяг ЗША ЗША «За даследаванні структуры боравадародаў (боргідрытаў), якія тлумачаць праблемы хімічных сувязей»[77]
1977 Ілья Прыгожын
(1917—2003)
Сцяг Бельгіі Бельгія (нарадзіўся ў Маскве, Сцяг Расійскай імперыі Расійская Імперыя) «За працы па тэрмадынаміцы незваротных працэсаў, асабліва за тэорыю дысіпатыўных структур»[78]
1978 Пітэр Д. Мічэл
(1920—1992)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За ўклад у разуменне працэсу пераносу біялагічнай энергіі, зроблены дзякуючы стварэнню хеміасматычнай тэорыі»[79]
1979 Герберт Ч. Браўн
(1912—2004)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Лондане, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія) «За распрацоўку новых метадаў арганічнага сінтэзу складаных бор- і фосфарзмяшчальных злучэнняў»[80]
Георг Вітыг
(1897—1987)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі
1980 Пол Берг
(1926—2023)
Сцяг ЗША ЗША «За фундаментальныя даследаванні біяхімічных уласцівасцей нуклеінавых кіслот, асабліва рэкамбінантных ДНК»[81]
Уолтэр Гілберт
(1932-…)
Сцяг ЗША ЗША «За іх уклад у вызначэнне паслядоўнасці асноў у нуклеінавых кіслотах»[81]
Фрэдэрык Сенгер
(1918—2013)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

1981—1990[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1981 Кэн’іці Фукуі
(1918—1998)
Сцяг Японіі Японія «За распрацоўку тэорыі праходжання хімічных рэакцый»[82]
Роалд Хофман
(1937-…)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Золачыве (сучасная Сцяг Украіны Украіна), які тады ўваходзіў у склад Сцяг Польшчы Міжваеннай Польшчы)
1982 Аарон Клуг
(1926—2018)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Зельве, Сцяг Літвы Літва) «За распрацоўку метаду крышталеграфічнай электроннай мікраскапіі і тлумачэнне структуры біялагічна важных комплексаў нуклеінавая кіслата — бялок»[83]
1983 Генры Таўбэ
(1915—2005)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Саскатуне, Канада) «За вывучэнне механізмаў рэакцый з пераносам электрону, асабліва комплексаў металаў»[84]
1984 Роберт Брус Мерыфілд
(1921—2006)
Сцяг ЗША ЗША «За прапанаваную метадалогію хімічнага сінтэзу на цвёрдых матрыцах»[85]
1985 Херберт А. Хаўптман
(1917—2011)
Сцяг ЗША ЗША «За выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур»[86]
Джэром Карле
(1918—2013)
Сцяг ЗША ЗША
1986 Дадлі Р. Хершбах
(1932-…)
Сцяг ЗША ЗША «За ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў»[87]
Юань Ц. Лі
(1936-…)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Сіньчжу, Сцяг Тайваня Тайвань)
Джон Ч. Полані
(1929-…)
Сцяг Канады Канада
1987 Дональд Джэй Крэм
(1919—2001)
Сцяг ЗША ЗША «За распрацоўку і прымяненне малекул са структурна-спецыфічнымі ўзаемадзеяннямі высокай выбіральнасці»[88]
Жан-Мары Лен
(1939-…)
Сцяг Францыі Францыя
Чарлз Джэй Педэрсен
(1904—1989)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Пусане (сучасная Сцяг Паўднёвай Карэі Паўднёвая Карэя), які тады ўваходзіў у склад Карэйскай Імперыі)
1988 Іаган Дайзенхофер
(1943-…)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі «За ўстанаўленне трохмернай структуры фотасінтэтычнага рэакцыйнага цэнтра»[89]
Роберт Хубер
(1937-…)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі
Хартмут Міхель
(1948-…)
Сцяг Германіі Федэратыўная Рэспубліка Германіі
1989 Сідней Олтмен
(1939—2022)
Сцяг Канады Канада,
Сцяг ЗША ЗША
«За адкрыццё каталітычных уласцівасцей рыбануклеінавых кіслот»[90]
Томас Чэк
(1947-…)
Сцяг ЗША ЗША
1990 Эліяс Джэймс Коры
(1928-…)
Сцяг ЗША ЗША «За развіццё тэорыі і метадалогіі арганічнага сінтэзу»[91]

1991—2000[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
1991 Рыхард Р. Эрнст
(1933—2021)
 Швейцарыя «За ўклад у развіццё метадалогіі ядзернай магнітнай рэзананснай спектраскапіі высокага разрознення»[92]
1992 Рудольф А. Маркус
(1923-…)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Манрэале, Канада) «За ўклад у тэорыю рэакцый пераносу электрону ў хімічных сістэмах»[93]
1993 Кэры Б. Муліс
(1944—2019)
Сцяг ЗША ЗША «За вынаходства метаду палімеразнай ланцуговай рэакцыі»[94]
Майкл Сміт
(1932—2000)
Сцяг Канады Канада (нарадзіўся ў Блэкпуле, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія) «За фундаментальны ўклад ва ўстанаўленні алігануклеатыдна-базавага, лакальна-арыентаванага мутагенезу і яго развіццё для вывучэння бялкоў»[94]
1994 Джордж А. Ола
(1927—2017)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Будапешце, Сцяг Венгрыі (1919-1946) Венгрыя) «За ўклад у хімію карбакатыёнаў»[95]
1995 Паўль Джэй Крутцэн
(1933—2021)
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды «За працы па атмасфернай хіміі, асабліва ў частцы працэсаў утварэння і раскладання азону»[96]
Марыа Х. Маліна
(1943—2020)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Мехіка, Сцяг Мексікі Мексіка)
Ф. Шэрвуд Роўланд
(1927—2012)
Сцяг ЗША ЗША
1996 Роберт Кёрл
(1933—2022)
Сцяг ЗША ЗША «За адкрыццё Фулерэнаў»[97]
Харальд У. Крота
(1939—2016)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Рычард Э. Смелі
(1943—2005)
Сцяг ЗША ЗША
1997 Пол Д. Боер
(1918—2018)
Сцяг ЗША ЗША «За высвятленне ферментатыўнага механізму, які ляжыць у аснове сінтэзу адэназін-фасфату»[98]
Джон Э. Уокер
(1941-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Енс К. Скоу
(1918—2018)
Сцяг Даніі Данія «За адкрыццё першага іон-транспартнага энзіму Na+,K+-АТФазы»[98]
1998 Вальтэр Кон
(1923—2016)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Вене, Сцяг Аўстрыі Аўстрыя) «За развіццё тэорыі функцыяналу шчыльнасці»[99]
Джон Попл
(1925—2004)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За распрацоўку вылічальных метадаў квантавай хіміі»[99]
1999 Ахмед Зевейл
(1946—2016)
Сцяг Егіпта Егіпет,
Сцяг ЗША ЗША
«За даследаванні пераходных станаў, якія ўзнікаюць у час хімічных рэакцый, з выкарыстаннем фемтасекунднай тэхнікі»[100]
2000 Алан Джэй Хігер
(1936-…)
Сцяг ЗША ЗША «За адкрыццё праводнасці ў палімерах»[101]
Алан Г. Мак-Дыярмід
(1927—2007)
Сцяг ЗША ЗША,
Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя (нарадзіўся ў Мастэртане, Новая Зеландыя)
Хідэкі Сіракава
(1936-…)
Сцяг Японіі Японія

2001—2010[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
2001 Уільям С. Ноўлс
(1917—2012)
Сцяг ЗША ЗША «За даследаванні, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці — стварэнне хіральных каталізатараў акісляльна-аднаўленчых рэакцый»[102]
Рыёдзі Наёры
(1938-…)
Сцяг Японіі Японія
К. Бары Шарплес
(1941-…)
Сцяг ЗША ЗША
2002 Джон Б. Фен
(1917—2010)
Сцяг ЗША ЗША «За распрацоўку метадаў ідэнтыфікацыі і аналізу структур біялагічных макрамалекул, і, у прыватнасці, за распрацоўку метадаў мас-спектраметрычнага аналізу біялагічных макрамалекул»[103]
Каіці Танака
(1959-…)
Сцяг Японіі Японія
Курт Вютрых
(1938-…)
 Швейцарыя «За распрацоўку прымянення ЯМР-спектраскапіі для вызначэння трохмернай структуры біялагічных макрамалекул у растворы»[103]
2003 Пітэр Эгр
(1949-…)
Сцяг ЗША ЗША «За адкрыццё іоннага канала»[104]
Родэрык Мак-Кінан
(1956-…)
Сцяг ЗША ЗША «За вывучэнне структуры і механізму іонных каналаў»[104]
2004 Аарон Чэхановер
(1947-…)
Сцяг Ізраіля Ізраіль «За адкрыццё убіквіцін-апасродаванага раскладання бялку»[105]
Аўрам Гершко
(1937-…)
Сцяг Ізраіля Ізраіль (нарадзіўся ў Карцагу, Сцяг Венгрыі (1919-1946) Венгрыя)
Ірвін Роўз
(1926—2015)
Сцяг ЗША ЗША
2005 Роберт Х. Грабс
(1942-…)
Сцяг ЗША ЗША «За ўклад у развіццё метаду метатэзы ў арганічным сінтэзе»[106]
Рычард Р. Шрок
(1945-…)
Сцяг ЗША ЗША
Іў Шавэн
(1930—2015)
Сцяг Францыі Францыя
2006 Роджэр Д. Корнберг
(1947-…)
Сцяг ЗША ЗША «За даследаванні механізму капіравання клеткамі генетычнай інфармацыі»[107]
2007 Герхард Эртль
(1936-…)
Сцяг Германіі Германія «За даследаванні хімічных працэсаў на паверхнях цвёрдых цел»[108]
2008 Марцін Чалфі
(1947-…)
Сцяг ЗША ЗША «За адкрыццё і распрацоўку зялёнага флуарэсцэнтнага бялку (GFP)»[109]
Асаму Сімамура
(1928—2018)
Сцяг ЗША ЗША (нарадзіўся ў Кіёта, Сцяг Японіі Японія)
Роджэр Ю. Цьсен
(1952—2016)
Сцяг ЗША ЗША
2009 Венкатраман Рамакрышнан
(1952-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Чыдамбараме, Сцяг Індыі Індыя) «За даследаванні структуры і функцыі рыбасомы»[110]
Томас А. Стэйц
(1940—2018)
Сцяг ЗША ЗША
Ада Е. Ёнат
(1939-…)
Сцяг Ізраіля Ізраіль
2010 Рычард Ф. Хек
(1931—2015)
Сцяг ЗША ЗША «За рэакцыі перакрыжаванага ўзаемадзеяння, якія каталізуюцца паладыем, у арганічным сінтэзе»[111]
Эйіці Нэгісі
(1935—2021)
Сцяг Японіі Японія
Акіра Судзукі
(1930-…)
Сцяг Японіі Японія

2011—2020[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
2011 Дан Шэхтман
(1941-…)
Сцяг Ізраіля Ізраіль «За адкрыццё квазікрышталёў»[112]
2012 Роберт Лефкавіц
(1943-…)
Сцяг ЗША ЗША «За даследаванні рэцэптараў G-бялкоў»[113]
Браян Кабылка
(1955-…)
Сцяг ЗША ЗША
2013 Марцін Карплюс
(1930-…)
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя (нарадзіўся ў Вене, Сцяг Аўстрыі Аўстрыя)
«За развіццё многамасштабных мадэлей комплексных хімічных сістэм»[114]
Майкл Левіт
(1947-…)
Сцяг Ізраіля Ізраіль
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (нарадзіўся ў Прэторыі, Сцяг Пар (1927-1994) ПАР)
Ары Варшэль
(1940-…)
Сцяг Ізраіля Ізраіль
Сцяг ЗША ЗША
2014 Эрык Бецыг
(1960-…)
Сцяг ЗША ЗША «За развіццё флуарэсцэнтнай мікраскапіі высокага разрознення»[115]
Уільям Э. Мёрнер
(1953-…)
Сцяг ЗША ЗША
Штэфан У. Гель
(1962-…)
Сцяг Германіі Германія (нарадзіўся ў Сінтане, Румынія)
2015 Томас Ліндаль
(1938-…)
Сцяг Швецыі Швецыя,
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
«За механістычныя даследаванні па рэпарацыі ДНК»[116]
Пол Л. Модрыч
(1946-…)
Сцяг ЗША ЗША
Азіз Санджар
(1946-…)
Сцяг Турцыі Турцыя,
Сцяг ЗША ЗША
2016 Жан-П’ер Саваж
(1944-…)
Сцяг Францыі Францыя «За распрацоўку і сінтэз малекулярных машын»[117]
Фрэйзер Стодарт
(1942-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія,
Сцяг ЗША ЗША
Бернард Ферынга
(1951-…)
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
2017 Жак Дзюбашэ
(1942-…)
 Швейцарыя «За развіццё крыяэлектроннай мікраскапіі высокай разрознасці для вызначэння структуры біямалекул у растворы»[118]
Ёахім Франк
(1940-…)
Сцяг ЗША ЗША
Рычард Хендэрсан
(1945-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
2018 Фрэнсіс Арнольд
(1956-…)
Сцяг ЗША ЗША «За даследаванне эвалюцыі ферментаў»[119]
Джордж Сміт
(1941-…)
Сцяг ЗША ЗША «За даследаванні пептыдаў і антыцелаў спосабам фагавага дысплэя»[120]
Грэг Уінтэр
(1951-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
2019 Джон Гудэнаф
(1922—2023)
Сцяг ЗША ЗША «За ўдасканаленне літый-іонных батарэй»[121]
Стэнлі Уітынгем
(1941-…)
Сцяг ЗША ЗША
Акіра Ёсіна
(1948-…)
Сцяг Японіі Японія
2020 Эманюэль Шарпанцье
(1968-…)
Сцяг Францыі Францыя «За развіццё метаду рэдагавання генома»[122]
Джэніфер Даўдна
(1964-…)
Сцяг ЗША ЗША

2021—…[правіць | правіць зыходнік]

Год Партрэт Імя[заўв 1] Краіна[заўв 2] Абгрунтаванне[заўв 3]
2021 Дэвід Мак-Мілан
(1968-…)
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія «За развіццё асіметрычнага арганакаталізу»[123]
Бенджамін Ліст
(1968-…)
Сцяг Германіі Германія
2022 К. Бары Шарплес
(1941-…)
Сцяг ЗША ЗША «За развіццё клік-хіміі і біяартаганальнай хіміі»[124]
Мортэн Мельдаль
(1954-…)
Сцяг Даніі Данія
Каралін Бертоцы
(1966-…)
Сцяг ЗША ЗША
2023 Муні Бавендзі
(1961-…)
Сцяг Францыі Францыя За адкрыццё і сінтэз квантавых кропак[125]
Луіс Брус
(1943-…)
Сцяг ЗША ЗША
Аляксей Іванавіч Якімаў
(1945-…)
Сцяг ЗША ЗША

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з і к л м Форма і напісанне імёнаў паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Альтэрнатыўныя формы і напісанні імёнаў, калі яны існуюць, прыведзены ў артыкулах пра асоб.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м Прыналежнасць да краіны паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Нацыянальнасць лаўрэата можа быць іншай.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м Цытаты абгрунтавання кожнай прэміі прыведзены (не заўсёды ў поўным аб’ёме) паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Больш поўная інфармацыя аб працы, праведзенай кожным з лаўрэатаў, прыведзена ў артыкулах пра асоб.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  2. The Nobel Prize Awarders. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  3. The Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  4. The Nobel Prize Award Ceremonies. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  5. Malmström, Bo G.; Bertil Andersson. The Nobel Prize in Chemistry: The Development of Modern Chemistry. Nobelprize.org (3 снежня 2001). Праверана 8 кастрычніка 2008.
  6. Nobel Laureates Facts. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  7. Women Nobel Laureates. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  8. Facts on the Nobel Prize in Chemistry(недаступная спасылка). Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 29 жніўня 2012.
  9. Нобелеўская прэмія па хіміі 1901 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  10. Нобелеўская прэмія па хіміі 1902 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  11. Нобелеўская прэмія па хіміі 1903 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  12. Нобелеўская прэмія па хіміі 1904 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  13. Нобелеўская прэмія па хіміі 1905 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  14. Нобелеўская прэмія па хіміі 1906 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  15. Нобелеўская прэмія па хіміі 1907 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  16. Нобелеўская прэмія па хіміі 1908 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  17. Нобелеўская прэмія па хіміі 1909 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  18. Нобелеўская прэмія па хіміі 1910 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  19. Нобелеўская прэмія па хіміі 1911 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  20. Нобелеўская прэмія па хіміі 1912 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2012. (англ.)
  21. Нобелеўская прэмія па хіміі 1911 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  22. Нобелеўская прэмія па хіміі 1913 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2013. (англ.)
  23. Нобелеўская прэмія па хіміі 1915 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  24. Нобелеўская прэмія па хіміі 1915 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  25. Нобелеўская прэмія па хіміі 1918 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  26. Нобелеўская прэмія па хіміі 1920 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  27. Нобелеўская прэмія па хіміі 1921 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  28. Нобелеўская прэмія па хіміі 1922 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  29. Нобелеўская прэмія па хіміі 1923 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  30. Нобелеўская прэмія па хіміі 1925 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  31. Нобелеўская прэмія па хіміі 1926 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  32. Нобелеўская прэмія па хіміі 1927 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  33. Нобелеўская прэмія па хіміі 1928 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  34. Нобелеўская прэмія па хіміі 1929 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  35. Нобелеўская прэмія па хіміі 1930 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  36. Нобелеўская прэмія па хіміі 1931 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  37. Нобелеўская прэмія па хіміі 1932 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  38. Нобелеўская прэмія па хіміі 1934 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  39. Нобелеўская прэмія па хіміі 1935 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  40. Нобелеўская прэмія па хіміі 1936 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  41. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 1937 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  42. Нобелеўская прэмія па хіміі 1938 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  43. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 1939 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  44. Нобелеўская прэмія па хіміі 1943 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  45. Нобелеўская прэмія па хіміі 1944 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  46. Нобелеўская прэмія па хіміі 1945 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  47. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 1946 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  48. Нобелеўская прэмія па хіміі 1947 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  49. Нобелеўская прэмія па хіміі 1948 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  50. Нобелеўская прэмія па хіміі 1949 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  51. Нобелеўская прэмія па хіміі 1946 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  52. Нобелеўская прэмія па хіміі 1951 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  53. Нобелеўская прэмія па хіміі 1952 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  54. Нобелеўская прэмія па хіміі 1953 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  55. Нобелеўская прэмія па хіміі 1954 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  56. Нобелеўская прэмія па хіміі 1955 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  57. Нобелеўская прэмія па хіміі 1956 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  58. Нобелеўская прэмія па хіміі 1957 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  59. Нобелеўская прэмія па хіміі 1958 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  60. Нобелеўская прэмія па хіміі 1959 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  61. Нобелеўская прэмія па хіміі 1960 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  62. Нобелеўская прэмія па хіміі 1961 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  63. Нобелеўская прэмія па хіміі 1962 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  64. Нобелеўская прэмія па хіміі 1963 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  65. Нобелеўская прэмія па хіміі 1964 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  66. Нобелеўская прэмія па хіміі 1965 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  67. Нобелеўская прэмія па хіміі 1966 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  68. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 1967 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  69. Нобелеўская прэмія па хіміі 1968 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  70. Нобелеўская прэмія па хіміі 1969 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  71. Нобелеўская прэмія па хіміі 1970 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  72. Нобелеўская прэмія па хіміі 1971 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  73. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 1972 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  74. Нобелеўская прэмія па хіміі 1973 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  75. Нобелеўская прэмія па хіміі 1974 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  76. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 1975 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  77. Нобелеўская прэмія па хіміі 1976 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  78. Нобелеўская прэмія па хіміі 1977 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  79. Нобелеўская прэмія па хіміі 1978 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  80. Нобелеўская прэмія па хіміі 1979 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  81. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 1980 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  82. Нобелеўская прэмія па хіміі 1981 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  83. Нобелеўская прэмія па хіміі 1982 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  84. Нобелеўская прэмія па хіміі 1983 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  85. Нобелеўская прэмія па хіміі 1984 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  86. Нобелеўская прэмія па хіміі 1985 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  87. Нобелеўская прэмія па хіміі 1986 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  88. Нобелеўская прэмія па хіміі 1987 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  89. Нобелеўская прэмія па хіміі 1988 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  90. Нобелеўская прэмія па хіміі 1989 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  91. Нобелеўская прэмія па хіміі 1990 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  92. Нобелеўская прэмія па хіміі 1991 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  93. Нобелеўская прэмія па хіміі 1992 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  94. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 1993 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  95. Нобелеўская прэмія па хіміі 1994 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  96. Нобелеўская прэмія па хіміі 1995 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  97. Нобелеўская прэмія па хіміі 1996 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  98. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 1997 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  99. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 1998 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  100. Нобелеўская прэмія па хіміі 1999 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  101. Нобелеўская прэмія па хіміі 2000 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  102. Нобелеўская прэмія па хіміі 2001 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  103. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 2002 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 22 чэрвеня 2011. (англ.)
  104. а б Нобелеўская прэмія па хіміі 2003 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  105. Нобелеўская прэмія па хіміі 2004 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  106. Нобелеўская прэмія па хіміі 2005 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  107. Нобелеўская прэмія па хіміі 2006 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  108. Нобелеўская прэмія па хіміі 2007 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  109. Нобелеўская прэмія па хіміі 2008 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  110. Нобелеўская прэмія па хіміі 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010. (англ.)
  111. Нобелеўская прэмія па хіміі 2010 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 6 кастрычніка 2010. (англ.)
  112. Нобелеўская прэмія па хіміі 2011 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 5 кастрычніка 2011. (англ.)
  113. Нобелеўская прэмія па хіміі 2012 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 11 кастрычніка 2012. (англ.)
  114. Нобелеўская прэмія па хіміі 2013 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2014. Праверана 9 кастрычніка 2013. (англ.)
  115. Нобелеўская прэмія па хіміі 2014 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2015. Праверана 5 снежня 2014. (англ.)
  116. Нобелеўская прэмія па хіміі 2015 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize (7 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2015. Праверана 2015-10-7.
  117. Нобелеўская прэмія па хіміі 2016 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
  118. Нобелеўская прэмія па хіміі 2017 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  119. Нобелеўская прэмія па хіміі 2018 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  120. Нобелеўская прэмія па хіміі 2018 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  121. Нобелеўская прэмія па хіміі 2019 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  122. Нобелеўская прэмія па хіміі 2020 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  123. Нобелеўская прэмія па хіміі 2021 года. Nobelprize.org. Праверана 6 кастрычніка 2021. (англ.)
  124. Нобелеўская прэмія па хіміі 2022 года. Nobelprize.org. Праверана 6 кастрычніка 2022. (англ.)
  125. Нобелеўская прэмія па хіміі 2023 года. Nobelprize.org. Праверана 9 кастрычніка 2023. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]