Тэорыя даміно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілюстрацыя «эфекту даміно» ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі

Тэорыя даміно, тэорыя падальнага даміно або эфект даміно — палітычная тэорыя, якая заключаецца ў тым, што якое-небудзь змяненне цягне за сабой лінейны шэраг іншых змяненняў, аналагічна таму, як падаюць костачкі даміно, пабудаваныя ў шэраг.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гэтым тэрмінам карысталіся заходнія палітыкі ў ходзе халоднай вайны, маючы на ўвазе, што дастаткова адной дзяржаве ў рэгіёне стаць сацыялістычнай, як за ёй становяцца сацыялістычнымі і іншыя дзяржавы. Альбо ж наадварот — падзенне кіруючага рэжыму ў адной краіне непазбежна пацягне за сабой падзенне падобных рэжымаў у іншых краінах[1].

У прыватнасці, з улікам «эфекту даміно» амерыканскім кіраўніцтвам прымалася рашэнне аб умяшанні ЗША ў В’етнамскую вайну[2]. У 1980-х гадах гэтая ж тэорыя выкарыстоўвалася адміністрацыяй прэзідэнта Рэйгана пры ажыццяўленні аперацый у краінах Лацінскай Амерыкі[3].

Гэтая канцэпцыя была ўпершыню распрацавана дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Далесам[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. President Eisenhower’s News Conference, April 7, 1954: Finally, you have broader considerations that might follow what you would call the 'falling domino' principle. You have a row of dominoes set up, you knock over the first one, and what will happen to the last one is the certainty that it will go over very quickly. So you could have a beginning of a disintegration that would have the most profound influences. Архівавана 16 студзеня 2010.
  2. «Амерыканская дактрына „даміно“ меркавала, што калі Паўднёвы В’етнам стане камуністычным, то пад кантроль камуністаў патрапяць і ўсе суседнія з ім дзяржавы Паўднёва-Усходняй Азіі.» — Вьетнамская война Архівавана 21 лютага 2009. // Кругасвет
  3. Тэорыя "даміно" для Цэнтральнай Амерыкі. Перамога вашынгтонскіх «ястрабаў» і крах спроб выратавання праамерыканскага рэжыму ў Нікарагуа.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2009. Праверана 2 снежня 2008.
  4. Новыя ваенна-палітычныя дактрыны адміністрацыі Эйзенхаўэра— Далеса і іх рэалізацыя ў «трэцім свеце». Паўднёва-Усходняя Азія: тэорыя «падаючага даміно».(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2009. Праверана 2 снежня 2008.