Фізіка-геаграфічная краіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фізіка-геаграфічная краіна (прыродная краіна) — частка мацярыка, якая характарызуецца на вялікім сваім працягу адзінствам геаструктуры або заканамерным спалучэннем яе структурных элементаў, пераважнай тэндэнцыяй апошніх рухаў зямной кары і агульнасцю ці аднастайнасцю макрарэльефу[1]. Можа знаходзіцца адразу ў некалькіх геаграфічных паясах са сваёй сістэмай занальнасці. Фізіка-геаграфічная краіна адносіцца да вышэйшай азанальнай адзінцы фізіка-геаграфічнага раянавання сушы.

Ніжэйшай таксанаметрычнай ступенню з’яўляецца Фізіка-геаграфічная вобласць.

Спіс фізіка-геаграфічных краін[правіць | правіць зыходнік]

Цыркумпалярны субкантынент Арктыкі

ЕЎРАЗІЯ

Паўночная і Сярэдняя Еўропа
Усходняя Еўропа
Міжземнамор’е
Пярэднеазіяцкія нагор’і
Паўднёва-Заходняя Азія
Цэнтральная Азія
Усходняя Азія
Паўночная Азія
Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія

ПАЎНОЧНАЯ АМЕРЫКА

Пазакардыльерскі Усход
Кардыльерскі Захад
Цэнтральная Амерыка

ПАЎДНЁВАЯ АМЕРЫКА

Пазаандыйскі Усход
Анды

АФРЫКА

Паўночная Афрыка
Цэнтральная Афрыка
Усходняя Афрыка
Паўднёвая Афрыка

АЎСТРАЛІЯ

Заходняя Аўстралія
Усход Аўстраліі

АКІЯНІЯ

Меланезія і Новая Зеландыя
Мікранезія і Палінезія

АНТАРКТЫДА

Зноскі

  1. Страна физико-географическая // Большая советская энциклопедия / Гл. редактор А. М. Прохоров. — 3-е издание. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1976. — Т. 25.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Власова Т. В., Аршинова М. А., Ковалёва Т. А. Физическая география материков и океанов: Учеб. пособие для студ. высш. пед. учеб. заведений. — М.: Издательский центр «Акадеиия», 2005. — 640 с. — ISBN 5-7695-1971-1.
  • Притула Т. Ю., Ерёмина В. А., Спрялин А. Н. Физическая география материков и океанов: Учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений. — М.: Гуманит. изд. центр «Владос», 2003. — 688 с. — ISBN 5-691-01152-9.
  • Раковская Э. М., Давыдова М. И. Физическая география России: Учеб. для студ. высш. учеб. заведений: В 2 ч. — М.: Гуманит. изд. центр «Владос», 2001. — 592 с. — 30 000 экз. — ISBN 5-691-00686-X.