Штаты і тэрыторыі Індыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адміністрацыйны падзел Індыі

Штаты і тэрыторыі Індыі — першы ўзровень адміністрацыйнага падзелу Рэспублікі Індыя. У наш час існуе 28 штатаў і 8 тэрыторый (у тым ліку 7 саюзных тэрыторый і адна Нацыянальная сталічная акруга Дэлі). Кожны штат, у сваю чаргу, падзелены на акругі (дыстрыкты), агульная колькасць якіх складае 642.

Органы ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Штаты маюць уласныя органы заканадаўчай і выканаўчай улады. На вяршыні іерархічнай піраміды штата стаіць губернатар, прызначаны прэзідэнтам Індыі на пяцігадовы тэрмін. Губернатар фарміруе ўрад штата і прызначае галоўнага міністра з ліку членаў палітычнай партыі, якая перамагла на мясцовых выбарах. Штаты маюць адна- або двухпалатныя парламенты. Ніжняя палата парламента штата называецца відхан сабха і, паводле індыйскага заканадаўства, можа ўключаць ад 60 да 500 дэпутатаў. Яна выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў. Вышэйшая палата парламента штата называецца відхан парышад і яе члены выбіраюцца на шасцігадовы тэрмін, пры гэтым кожныя 2 гады трэцяя частка ўсіх дэпутатаў павінна быць пераабрана. У распараджэнні парламентаў штатаў знаходзяцца любыя пытанні, за выключэннем знешняй палітыкі, абароны, знешняга гандлю і грамадзянства, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй саюзнага парламента Індыі.

Саюзнымі тэрыторыямі, а таксама нацыянальнай сталічнай акругай кіруюць чыноўнікі, якія прадстаўляюць урад Індыі — камісары або адміністратары. Некаторыя з тэрыторый маюць уласныя парламенты і ўрады, якія меюць значна абмежаваныя паўнамоцтвы; невялікія тэрыторыі такіх уладных органаў не маюць. У саюзных тэрыторыях дзейнічае федэральнае заканадаўства Індыйскай рэспублікі.

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

У некаторых штатах і тэрыторыях, акрамя агульнаіндыйскіх афіцыйных моў, гэта значыць хіндзі і англійскай, могуць прызнавацца афіцыйнымі таксама дадатковыя мовы, характэрныя для насельніцтва гэтага рэгіёна.

Асаблівасці адміністрацыйнага падзелу[правіць | правіць зыходнік]

Штаты Індыі (англ.: state, хіндзі: प्रांत — prant) вельмі адрозніваюцца адзін ад аднаго. Найбуйнейшыя з іх паводле колькасці насельніцтва ёсць таксама найбуйнейшымі адміністрацыйнымі адзінкамі свету — з дзесяці самых густанаселеных адміністрацыйных адзінак свету штат Індыі Утар-Прадэш з насельніцтвам, якое налічваюць звыш 180 млн чалавек, знаходзіцца на першым месцы гэтага спісу, а Махараштра займае другое месца.

Паводле памераў тэрыторыі найбуйнейшыя з індыйскіх штатаў не саступаюць некаторым еўрапейскім краінам (напрыклад, штат Раджастхан пераўзыходзіць па плошчы Польшчу). Плошча невялікіх штатаў, насупраць, не перавышае некалькіх тысяч кв. км.

Тэрыторыі (англ.: territory, хіндзі: केन्द्रीय सरकार — kendriy sarkar) больш аднародныя за штаты — паводле плошчы яны не больш за некалькі тысяч км2, а паводле колькасці насельніцтва не перавышаюць 1,1 млн жыхароў (выключэнне — сталічная акруга Дэлі, які налічвае звыш 16 млн чалавек).

Спіс штатаў і тэрыторый Індыі[правіць | правіць зыходнік]

Штат
(беларуская назва)
Штат
(мясцовыя назвы)
Адміністрацыйны цэнтр Плошча,
кв. км
Насельніцтва,
чал. (2011)
Шчыльнасць,
чал./кв. км
Размяшчэнне на карце
Штаты
1 Андхра-Прадэш[1] англ.: Andhra Pradesh
хіндзі: आन्ध्र प्रदेश
тэлугу: ఆంధ్ర ప్రదేశ్
урду: آندھرا پردیش
Хайдарабад 275 069 84 665 533 307,80
2 Аруначал-Прадэш англ.: Arunachal Pradesh
хіндзі: अरुणाचल प्रदेश
Ітанагар 83 743 1 382 611 16,51
3 Асам англ.: Assam
хіндзі: असम
асам. অসম
Дыспур 78 438 31 169 272 397,37
4 Біхар англ.: Bihar
хіндзі: बिहार
Патна 94 163 103 804 637 1102,43
5 Гоа англ.: Goa
хіндзі: गोवा
канк. गोंय
маратхі: गोवा
Панаджы 3702 1 457 723 393,77
6 Гуджарат англ.: Gujarat
хіндзі: गुजरात
гудж.: ગુજરાત
Гандзінагар 196 024 60 383 628 308,04
7 Джхаркханд англ.: Jharkhand
хіндзі: झारखंड
Ранчы 79 714 32 966 238 413,56
8 Заходняя Бенгалія англ.: West Bengal
хіндзі: पश्चिम बंगाल
бенг.: পশ্চিমবঙ্গ
Калькута 88 752 91 347 736 1029,25
9 Карнатака англ.: Karnataka
хіндзі: कर्नाटक
кан.: ಕರ್ನಾಟಕ
Бангалор 191 791 61 130 704 318,74
10 Керала англ.: Kerala
хіндзі: केरल
малаял.: കേരളം
Трывандрам 38 863 33 387 677 859,11
11 Мадх’я-Прадэш англ.: Madhya Pradesh
хіндзі: मध्य प्रदेश
Бхапал 308 000 72 597 565 235,71
12 Маніпур англ.: Manipur
хіндзі: मणिपुर
маніпур. মনিপুর
Імпхал 22 327 2 721 756 121,90
13 Махараштра англ.: Maharashtra
хіндзі: महाराष्ट्र
маратхі: महाराष्ट्र
Мумбаі 307 713 112 372 972 365,19
14 Мегхалая англ.: Meghalaya
хіндзі: मेघालय
Шылонг 22 429 2 964 007 132,15
15 Мізарам англ.: Mizoram
хіндзі: मिज़ोरम
Аіджал 21 081 1 091 014 51,75
16 Нагаленд англ.: Nagaland
хіндзі: नागालैंड
Кахіма 16 579 1 980 602 119,46
17 Арыса англ.: Orissa
хіндзі: उड़ीसा
орыя ଓଡ଼ିଶା
Бхубанешвар 155 707 41 947 358 269,40
18 Пенджаб англ.: Punjab
хіндзі: पंजाब
панджаб.: ਪੰਜਾਬ
Чандыгарх 50 362 27 704 236 550,10
19 Раджастхан англ.: Rajasthan
хіндзі: राजस्थान
Джайпур 342 239 68 621 012 200,51
20 Сікім англ.: Sikkim
хіндзі: सिक्किम
непальск.: सिक्किम
Гангтак 7096 607 688 85,64
21 Тамілнад англ.: Tamil Nadu
хіндзі: तमिलनाडु
там.: தமிழ்நாடு
Чэнаі 130 058 72 138 958 554,67
22 Телангана англ.: Telangana
хіндзі: तेलंगाना
тэлугу: తెలంగాణ
Хайдарабад 114 840 35 286 757 310
23 Трыпура англ.: Tripura
хіндзі: त्रिपुरा
бенг.: ত্রিপুরা
Агартала 10 492 3 671 032 349,89
24 Утаракханд англ.: Uttarakhand
хіндзі: उत्तराखंड
Дэхрадун 53 484 10 116 752 189,15
25 Утар-Прадэш англ.: Uttar Pradesh
хіндзі: उत्तर प्रदेश
урду: اتر پردیش
Лакхнау 240 928 199 581 477 828,14
26 Хар’яна англ.: Haryana
хіндзі: हरियाणा
панджаб.: ਹਰਿਆਣਾ
Чандыгарх 44 212 25 353 081 573,44
27 Хімачал-Прадэш англ.: Himachal Pradesh
хіндзі: हिमाचल प्रदेश
Шымла 55 673 6 856 509 123,16
28 Чхатысгарх англ.: Chhattisgarh
хіндзі: छत्तीसगढ
Райпур 136 034 25 540 196 187,75
Саюзныя тэрыторыі
1 Андаманскія і Нікабарскія астравы англ.: Andaman and Nicobar Islands
хіндзі: अंडमान और निकोबार द्वीप समूह
Порт-Блэр 8249 379 944 46,06
2 Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу англ.: Dadra and Nagar Haveli and Daman and Diu
хіндзі: दादरा और नगर हवेली एवं दमन और दीव
гудж.: દાદરા અને નગર હવેલી અને દમણ અને દીવ
Даман 603 585 764 1411
3 Джаму і Кашмір англ.: Jammu and Kashmir
хіндзі: जम्मू और कश्मीर
урду: جموں و کشمیر
кашм. جۄم تٕ کٔشېر
Срынагар (летам)
Джаму (зімой)
42 241 14,8 млн -
4 Ладакх англ.: Ladakh
хіндзі: लदाख
Лех 59 146 - -
5 Пандышэры англ.: Pondicherry
хіндзі: पांडिचेरी
фр.: Pondichéry
малаял.: പുതുച്ചേരി
там.: புதுச்சேரி
тэлугу: పుదుచ్చేర
горад Пандышэры 492 1 244 464 2529,40
6 Чандыгарх англ.: Chandigarh
хіндзі: चंडीगढ़
панджаб.: ਚੰਡੀਗੜ੍ਹ
Чандыгарх 114 1 054 686 9251,63
Нацыянальная сталічная акруга
1 Дэлі англ.: Delhi
хіндзі: दिल्ली
урду: دلی
панджаб.: ਦਿੱਲੀ
Дэлі 1483 16 753 235 11296,85
Усяго 3 287 882 1 210 193 422 368,07

Зноскі

  1. 2 чэрвеня 2014 года з яго складу вылучаны штат Тэлангана

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]