Joomla

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Joomla!
Joomla logo.png
JoomlaAdministrator1.6.jpg
Адміністрацыйная панэль версіі 1.6
Тып

сістэма кіравання змесцівам

Распрацоўшчык

The Joomla Project Team

Напісана на

PHP, JavaScript

Аперацыйная сістэма

Кросплатформеннае праграмнае забеспячэнне

Апошняя версія

3.2[1] (6 лістапада 2013)

Стан

актуальны

Ліцэнзія

GNU GPL v2

Сайт

joomla.org


Joomla! (вымаўляецца джу́мла) — сістэма кіравання змесцівам (CMS), напісаная на мовах PHP і JavaScript, якая выкарыстоўвае ў якасці сховішча базы даных СКБД MySQL ці іншыя індустрыяльна-стандартныя рэляцыйныя СКБД. З'яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, якое распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Joomla!» фанетычна ідэнтычна слову «Jumla», якое ў перакладзе з мовы суахілі азначае «ўсё разам» ці «адзінае цэлае»,[2] што адлюстроўвае падыход распрацоўшчыкаў і супольнасці да развіцця сістэмы.


Апісанне сістэмы[правіць | правіць зыходнік]

CMS Joomla! складаецца з розных інструментаў для распрацоўкі вэб-сайта. Важнай асаблівасцю сістэмы з'яўляецца мінімальны набор інструментаў пры пачатковай устаноўцы, які дапаўняецца па меры неабходнасці. Гэта змяншае загрувашчванне адміністрацыйнай панэлі непатрэбнымі элементамі, а таксама змяншае нагрузку на сервер і эканоміць месца на хостынгу.

Joomla! дазваляе адлюстроўваць інтэрфейс франтальнай і адміністрацыйнай часткі на любой мове. Каталог пашырэнняў утрымлівае мноства моўных пакетаў,[3] якія ўсталёўваюцца штатнымі сродкамі адміністравання. Даступныя пакеты беларускай, рускай, украінскай і яшчэ некаторых моў краін СНД.

Мінімальныя сістэмныя патрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • Для версій 1.6, 1.7 і 2.5 патрабуюцца, прынамсі, Apache 2.0, PHP 5.2.4 і MySQL 5.0.4.[4]
  • Для версіі 3.x патрабуюцца PHP 5.3.1+ (Magic Quotes GPC off), MySQL 5.1+ (з падтрымкай InnoDB), Apache 2.x+ (з модулямі mod_mysql, mod_xml, і mod_zlib)[4]

Выкарыстанне ў электроннай камерцыі[правіць | правіць зыходнік]

На платформе Joomla існуе мноства дадаткаў для арганізацыі электроннай крамы, у прыватнасці:

Зноскі

  1. Joomla! 3.2 Stable Released
  2. У суахілі ўяўляе сабой запазычанне арабскага جملة «сукупнасць».
  3. Translations for Joomla (англ.) . Open Source Matters, Inc. — Пераклады для Joomla!. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 11 жніўня 2009.
  4. 4,0 4,1 Joomla Technical Requirements

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Joomla! (англ.) . Open Source Matters, Inc.. — Афіцыйны сайт Joomla. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 30 верасня 2010.

Шаблон:PHP

Шаблон:Сістэмы кіравання ўтрыманнем