Арэхаўскі сельсавет (Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:05, 28 лістапада 2018, аўтар Igro by (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Значэнні2|Арэхаўскі сельсавет}} {{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Бел...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Арэхаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Арэхаўск
Дата ўтварэння 8 красавіка 2004
Насельніцтва (2009) 457
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Арэхаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Арэхаўск.

Гісторыя

Утвораны 8 красавіка 2004 года. У склад Арэхаўскага сельсавета былі перададзеныя вёска Брухава скасаванага Арэхаўскага пасялковага савета, вёскі Верацея, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна, Халмы Высокаўскага сельсавета.

10 кастрычніка 2013 года ў склад сельсавета перададзеныя населеныя пункты Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына ліквідаванага Клюкаўскага сельсавета[1].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 457 чалавек[2], з іх 86,0 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі