Перайсці да зместу

Забалацкі сельсавет (Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Веравайшанскі сельсавет)
Забалацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Заслонаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 380
Забалацкі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 2

За́балацкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Заслонаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Веравайшанскі (Забалацкі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Веравойша (Горная Веравойша). У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забалацце. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Машкоўскага сельсавета перададзена вёска Арлоўшчына[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Машкоўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Даўжаніцы, Падгайшчына і Стар)[2]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзена вёска Дачная[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Веравайшанскага сельсавета 17 населеных пунктаў[4]. 15 мая 1981 года ў склад сельсавета перададзены: з Малотынскага сельсавета — вёска Грабянёва, з Ліпкаўскага сельсавета — вёска Татарск[5]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Забалацкі[6]. 16 лютага 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заслонаўка.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2848 чалавек[7], з іх 91,8 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 2380 чалавек[9].

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  6. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  7. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 9 снежня 2023.
  8. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 28 лістапада 2018.
  9. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 9 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.