Перайсці да зместу

Арэхаўскі сельсавет (Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэхаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Арэхаўск
Дата ўтварэння 8 красавіка 2004
Насельніцтва (2019) 2 876
Арэхаўскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 2

Арэ́хаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Арэхаўск.

Утвораны 8 красавіка 2004 года шляхам рэарганізацыі Арэхаўскага пассавета. У склад сельсавета былі перададзеныя гарадскі пасёлак Арэхаўск і вёска Брухава скасаванага Арэхаўскага пасялковага савета, вёскі Верацея, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна, Халмы Высокаўскага сельсавета[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Клюкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў, без Арэхаўска) — 457 чалавек[3], з іх 86,0 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 2876 чалавек[5].

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 9 снежня 2023.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 9 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.