Балбасаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балбасаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Балбасава
Дата ўтварэння 26 мая 1996
Дата скасавання 15 чэрвеня 2000
Насельніцтва
  • 4 247 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Балба́саўскі  сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Балбасава (цяпер — гарадскі пасёлак).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

26 мая 1996 года ўтвораны Балбасаўскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна з цэнтрам у вёсцы Балбасава[1]. 15 чэрвеня 2000 года Балбасава атрымала статус гарадскога пасёлка, Балбасаўскі сельсавет рэарганізаваны ў пассавет.

22 студзеня 2001 года г.п. Балбасава і вёска Барсукі пераданы ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Аршанскага гарадскога савета[2], у 2013 годзе ў сувязі з аб’яднаннем горада Оршы і Аршанскага раёна ў адну адміністрацыйную адзінку Балбасава з Барсукамі зноў апынуліся ў складзе апошняга. 3 студзеня 2017 года вёска Барсукі ўвайшла ў мяжу г.п. Балбасава[3].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 1999 года — 2 населеныя пункты: вёскі Балбасава і Барсукі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]