Сапоцкінскі сельсавет
Сапоцкінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 50 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сапоцкін |
Дата ўтварэння | 23 студзеня 2014 |
Насельніцтва (2009) | 2 847 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Сапо́цкінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Сапоцкін.
12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР утвораны Сапоцкінскі пассавет. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. Пасля скасаваня Сапоцкінскага раёна 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года ў склад Сапоцкінскага пассавета перададзены: усе населеныя пункты скасаванага Новікаўскага сельсавета, вёскі Васілевічы і Навасады скасаванага Рачыцкага сельсавета, вёскі Каўняны, Кодзеўцы і Шынкаўцы скасаванага Сільванавецкага сельсавета, вёска Асочнікі Соніцкага сельсавета, вёскі Самбары і Шадзінцы Лойкаўскага сельсавета[1]. 16 сакавіка 1987 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Васілевіцкага сельсавета, 20 верасня 2002 года — тэрыторыя скасаванага Лойкаўскага сельсавета (вёскі Белічаны, Белыя Балаты, Беражаны, Васарабы, Войтаўцы, Забрачаны, Зарачанка, Келбаскі, Лінкі, Лойкі, Монькаўцы, Плоскаўцы, Плябанскія, Селіванаўцы, Шэмбелеўцы)[2]. 23 студзеня 2014 года Сапоцкінскі пассавет рэарганізаваны ў Сапоцкінскі сельсавет[3].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Сапоцкіна) — 2847 чалавек[4], з іх 83,9 % — палякі, 11,5 % — беларусы, 3,3 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 13.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 287 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гродненского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.